Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па цяперашніх звычаях гэты ашкепак даўніны ўяўляўся гіганцкай і незвычайна каларытнай фігурай. У ім сумяшчаліся менавіта тыя простыя, але чуллівыя і глыбокія рысы, якія нават і ў яго пару значна часцей сустракаліся ў радавых, чым у афіцэраў, тыя чыста расейскія, мужыцкія рысы, што ў спалучэнні даюць узнёслы вобраз, які рабіў часам нашага салдата не толькі непераможным, але і вялікім пакутнікам, амаль святым, — рысы, якія складаліся з бясхітраснай наіўнай веры, светлага, дабрадушна-вясёлага погляду на жыццё, халоднай і дзелавой адвагі, пакорлівасці перад тварам смерці, жаласлівасці да пераможанага, бясконцай цярплівасці і здзіўляючай фізічнай і духоўнай вынослівасці.

Аносаў, пачынаючы з польскай вайны, удзельнічаў ва ўсіх кампаніях, апрача японскай. Ён і на гэтую вайну пайшоў бы не вагаючыся, але яго не пазвалі, а ў яго заўсёды было вялікае па сціпласці правіла: «Не лезь на смерць, пакуль цябе не пазавуць». За ўсю сваю службу ён не толькі ніколі не высцебаў, але нават не ўдарыў ніводнага салдата. У часе польскага мяцяжу ён адмовіўся аднойчы расстрэльваць палонных, нягледзячы на асабісты загад палкавога камандзіра. «Шпіёна я не толькі расстраляю, — сказаў ён, — але, калі загадаеце, асабіста заб'ю. А гэта палонныя, і я не магу». І сказаў ён гэта так проста, пачціва, без ценю выкліку і рысоўкі, пазіраючы проста ў вочы начальніка сваімі яснымі, цвёрдымі вачмі, што яго, замест таго каб самога расстраляць, пакінулі ў спакоі.

У вайну 1877-1879 гадоў ён вельмі хутка даслужыўся да чына палкоўніка, нягледзячы на тое, што быў мала адукаваны, або, як ён сам казаў, скончыў толькі «мядзведжую акадэмію». Ён прымаў удзел у пераправе цераз Дунай, пераходзіў Балканы, адседжваўся на Шыпцы, быў пры апошнім штурме Плеўны; паранілі яго адзін раз цяжка, чатыры — лёгка, і, апрача таго, ён атрымаў асколкам гранаты страшэнную кантузію ў галаву. Радзецкі і Скобелеў ведалі яго асабіста і ставіліся да яго з выключнаю павагаю. Менавіта пра яго і сказаў аднойчы Скобелеў: «Я ведаю аднаго афіцэра, храбрэйшага за мяне, — гэта маёр Аносаў».

З вайны ён вярнуўся амаль глухі дзякуючы асколку гранаты, з хвораю нагою, на якой былі ампутаваны тры адмарожаныя ў часе балканскага пераходу пальцы, са страшэнным раматусам, нажытым на Шыпцы. Яго хацелі былі пасля сканчэння двухгадовай мірнай службы ўпячы ў адстаўку, але Аносаў упарціўся. Тут яму вельмі дарэчы дапамог сваім уплывам начальнік краю, жывы сведка яго спакойнай мужнасці пры пераправе цераз Дунай. У Пецярбурзе вырашылі не засмучаць заслужанага палкоўніка і далі яму пажыццёвае месца каменданта ў г. К. — пасаду больш ганаровую, чым патрэбную ў мэтах дзяржаўнай абароны.

У горадзе яго пагалоўна ўсе ведалі і прастадушна пасмейваліся з яго слабасцей, прывычак і манеры апранацца. Ён заўсёды хадзіў без зброі, у старасвецкім сурдуце, у шапцы з шырокімі палямі і вялізным роўным брылём, з палкаю ў правай руцэ, са слухавым ражком у левай і абавязкова ў суправаджэнні двух адкормленых, лянівых, ахрыплых мопсаў, у якіх заўсёды кончык языка быў высунуты вонкі і прыкусаны. Калі яму ў часе звычайнай ранішняй прагулкі выпадала сустракацца са знаёмымі, дык прахожыя за некалькі кварталаў чулі, як крычыць камендант і як дружна ўслед за ім гаўкаюць яго мопсы.

Як і многія глухія, ён быў страсны аматар оперы, і іншым разам, у часе якога-небудзь млявага дуэту, раптам на ўвесь тэатр чуўся яго рашучы бас: «Глядзі ты, як чыста ўзяў до, ліха на яго! Быццам бы арэх разгрыз». Па тэатры пралятаў стрыманы смех, але генерал нават і не падазраваў гэтага: па сваёй наіўнасці ён думаў, што шэптам перакінуўся са сваім суседам свежым уражаннем.

Па абавязку каменданта ён досыць часта, разам са сваімі ахрыплымі мопсамі, наведваў галоўную гаўптвахту, дзе вельмі прыемна за вінтам, гарбатай і анекдотамі адпачывалі ад цяжару вайсковай службы арыштаваныя афіцэры. Ён уважліва распытваў кожнага: «Як прозвішча? Кім пасаджаны? На колькі? За што?» Іншы раз зусім нечакана хваліў афіцэра за маладзецкі, хоць і незаконны ўчынак, іншы раз пачынаў так даваць чосу, што яго было чуваць на вуліцы. Але, накрычаўшыся ўволю, ён без усякіх пераходаў і паўз цікавіўся, адкуль афіцэру носяць абед і колькі ён за яго плаціць. Здаралася, што які-небудзь заблудны падпаручнік, якога прыслалі для доўгачасовай адседкі з такой глухамані, дзе нават не было сваёй гаўптвахты, прызнаваўся, што ён, з прычыны безграшоўя, забяспечваецца з салдацкага катла. Аносаў неадкладна распараджаўся, каб небараку насілі абед з каменданцкага дома, ад якога да гаўптвахты было не больш двухсот крокаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.