Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Малодшая сястра асцярожна дакранулася мезенцам да галавы рыбы. Але певень нечакана ўсплёснуў хвастом, і Ганна з віскам адхапіла руку.

— Не варта турбавацца, ваша сіяцельства, усё зробім найлепшым чынам, — сказаў кухар, які, відаць, разумеў трывогу Ганны. — Зараз балгарын прынёс дзве дыні. Ананасныя. Нешта накшталт канталупы, але толькі пах куды больш духмяны. І яшчэ асмелюся запытацца ў вашага сіяцельства, якую падліву загадаеце падаваць к пеўню: тартар або польскую, а то можна проста сухары ў масле?

— Рабі, як хочаш. Ідзі! — загадала княгіня.

IV

Пасля пяці гадзін пачалі з'язджацца госці. Князь Васіль Львовіч прывёз з сабою ўдовую сястру Людмілу Львоўну, па мужу Дурасаву, тоўстую, дабрадушную і незвычайна маўклівую жанчыну; свецкага маладога багатага шалапута і гуляку Васючка, якога ўвесь горад ведаў пад гэтым фамільярным імем, вельмі прыемнага ў кампаніі тым, што ён умеў спяваць і дэкламаваць, а таксама наладжваць жывыя карціны, спектаклі і дабрачынныя кірмашы; славутую піяністку Жэні Рэйтар, сяброўку княгіні Веры па Смольным інстытуце, а таксама свайго швагра Мікалая Мікалаевіча. За імі прыехаў на аўтамабілі муж Ганны з паголеным тоўстым, пачварна агромністым прафесарам Спешнікавым і з мясцовым віцэ-губернатарам фон Зэкам. Пазней за іншых прыехаў генерал Аносаў, у добрым наёмным ландо, у суправаджэнні двух афіцэраў: штабнога палкоўніка Панамарова, раней часу састарэлага, хударлявага, зласлівага чалавека, знясіленага цяжкай канцылярскай працай, і гвардзейскага гусарскага паручніка Бахцінскага, які быў вядомы ў Пецярбурзе як лепшы танцор і непараўнаны распарадчык на балях.

Генерал Аносаў, грузны, высокі, сярэбраны старац, з цяжкасцю злазіў з падножкі, трымаючыся адною рукою за поручні козлаў, а другою — за задок экіпажа. У левай руцэ ён трымаў слухавы ражок, а ў правай — палку з гумовым наканечнікам.

У яго быў вялікі, грубы, чырвоны твар з мясістым носам і з тым дабрадушна-велічным, крышку пагардлівым выразам у прыжмураных вачах, размешчаных іскрыстымі, прыпухлымі паўкругамі, які ўласцівы мужчынам і простым людзям, што часта і блізка бачылі перад сваімі вачмі небяспеку і смерць. Абедзве сястры, якія здалёку пазналі яго, своечасова падбеглі да каляскі, каб паўжартам, напаўсур'ёзна падтрымаць яго з абодвух бакоў пад рукі.

— Нібыта... архірэя! — сказаў генерал ласкавым хрыплаватым басам.

— Дзядуля, міленькі, дарагі! — гаварыла Вера тонам лёгкага папроку. — Кожны дзень вас чакаем, а вы хоць бы вочы паказалі.

— Дзядуля ў нас на поўдні ўсякае сумленне страціў, — засмяялася Ганна. — Можна было б, здаецца, успомніць пра хросную дачку. А вы паводзіце сябе як донжуан, сараматнік, і зусім забыліся на наша існаванне...

Генерал зняў шапку са сваёй велічнай галавы і пачаргова цалаваў рукі ў абедзвюх сясцёр, потым цалаваў іх у шчокі і зноў у рукі.

— Дзяўчаткі... пачакайце... не лайце, — гаварыў ён, перасыпаючы кожнае слова ўздыхамі, прычынай якіх была даўнейшая задышка. — Слова гонару... дактарышкі няшчасныя... усё лета купалі мае раўматызмы... у нейкім брудным... кісялі... страшэнна пахне... І не выпускалі... Вы першыя... да каго прыехаў... Дужа рады... вас бачыць... Як скачаце?.. Ты, Верачка, зусім лэдзі... стала вельмі падобная... да нябожчыцы маці... Калі хрысціць пазавеш?

— Ой, баюся, дзядуля, што ніколі...

— Не траць надзеі... усё наперадзе... Маліся богу... А ты, Ганна, зусім не змянілася... Ты і ў шэсцьдзесят год... будзеш гэткая ж страказа-непаседа. Пачакайце. Давайце я пазнаёмлю вас з панамі афіцэрамі.

— Я ўжо даўно меў гэты гонар! — сказаў палкоўнік Панамароў, кланяючыся.

— Мяне пазнаёмілі з княгіняю ў Пецярбурзе, — падхапіў гусар.

— Ну, дык знаёмлю цябе, Ганна, з паручнікам Бахцінскім. Танцор і буян, але добры кавалерыст. Вазьмі, дружа Бахцінскі, там у калясцы... Пойдзем, дзяўчаткі... Чым, Верачка, будзеш карміць? У мяне... пасля ліманнага рэжыму... апетыт, як у выпускнога... прапаршчыка.

Генерал Аносаў быў баявым таварышам і адданым сябрам нябожчыка князя Мірзы-Булат-Туганоўскага. Усю гарачую дружбу і любоў ён пасля смерці князя перанёс на яго дачок. Ён ведаў іх яшчэ зусім маленькімі, а малодшую Ганну нават хрысціў. У той час — як і да гэтае пары — ён быў камендантам вялікай, але амаль ліквідаванай крэпасці ў г. К. і штодзённа наведваў дом Туганоўскіх. Дзеці вельмі любілі яго за свавольства, за падарункі, за ложы ў цырк і тэатр і за тое, што ніхто з такім захапленнем не ўмеў гуляць з імі, як Аносаў. Але больш за ўсё іх зачароўвалі і мацней за ўсё адбіліся ў памяці яго расказы пра ваенныя паходы, бітвы і стаянкі на бівуаках, пра перамогі і адступленні, пра смерць, раны і лютыя маразы, — эпічна-спакойныя, шчырыя гісторыі, якія расказваліся паміж вячэрняй гарбатай і тым сумным часам, калі дзяцей пазавуць спаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.