Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы абавязкова павінны заўтра страляцца. Але ні адзін з вас не будзе паранены. О, зразумей мяне, не асуджай мяне! Я сама пагарджаю баязліўцамі, я жанчына. Але дзеля мяне зрабі гэта, Георгій! Не, не пытай пра мужа, ён ведае. Я ўсё, усё, усё зрабіла.

Цяпер яму ўдалося ўпартым рухам галавы вызваліцца з яе мяккіх і дужых рук. Ён устаў з ложка і сказаў цвёрда:

— Добра, няхай будзе так. Я згодзен.

Яна таксама ўстала. У цемры па яе руках ён не бачыў, а адчуваў, што яна таропка папраўляе валасы на галаве.

— Ты ідзеш? — спытаў Рамашоў.

— Бывай, — адказала яна слабым голасам. — Пацалуй мяне ў апошні раз.

Сэрца ў Рамашова моцна забілася ад жалю і кахання. Упоцемках, вобмацкам, ён знайшоў рукамі яе галаву і пачаў цалаваць яе шчокі і вочы. Увесь твар Шурачкі быў мокры ад ціхіх, нячутных слёз...

Гэта кранула і ўсхвалявала яго.

— Любая... не плач... Саша... любая... — паўтараў ён жаласна і шчыра.

Яна раптам хутка закінула рукі яму за шыю, млявым, палкім і моцным рухам уся прытулілася да яго і, не адрываючы сваіх гарачых вуснаў ад яго рота, зашаптала адрывіста, уся ўздрыгваючы і цяжка дыхаючы:

— Я не магу так з табою развітацца... Мы не ўбачымся болей. Дык не будзем нічога баяцца... Я хачу, хачу гэтага. Адзін раз... возьмем наша шчасце... Любы, ідзі ж да мяне, ідзі, ідзі...

І вось абое яны, і ўвесь пакой, і ўвесь свет адразу напоўніўся нейкім бязмежна шчаслівым, гарачым трызненнем. На нейкі момант на белай пляме падушкі Рамашоў з незвычайнай выразнасцю ўбачыў блізка-блізка каля сябе вочы Шурачкі, якія ззялі ўтрапёным шчасцем, і прагна прыпаў да яе вуснаў...

— Можа, мне праводзіць цябе? — пяшчотна спытаў ён, вывеўшы Шурачку праз дзверы на двор.

— Не, прашу цябе, любы, не трэба... Не рабі гэтага. Я і так не ведаю, як доўга я была ў цябе. Колькі зараз часу?

— Не ведаю, у мяне няма гадзінніка. Зусім не ведаю.

Яна ўсё не хацела ісці і стаяла, прытуліўшыся да дзвярэй. У паветры пахла ад зямлі і ад каменняў сухім, вострым пахам цёплай ночы. Было цёмна, але і ў цемры Рамашоў бачыў, як і тады, у часе пікніку, што твар Шурачкі свеціцца дзіўным белым святлом, нібы твар мармуровай статуі.

— Ну, бывай жа, мой дарагі, — сказала яна нарэшце стомленым голасам. — Бывай.

Яны пацалаваліся, і цяпер яе губы былі халодныя і нерухомыя. Яна шпарка пайшла да варот, і адразу яе праглынула густое цемрыва летняй ночы.

Рамашоў стаяў і слухаў да таго часу, пакуль не рыпнулі варотцы і не сціхлі Шурачкіны крокі. Тады ён вярнуўся ў пакой.

Моцная, але прыемная стома раптоўна авалодала ім. Ён ледзьве паспеў распрануцца — гэтак яму хацелася спаць. І апошнім жывым уражаннем перад сном быў лёгкі, прыемны пах, які ішоў ад падушкі — пах Шурачкіных валасоў, яе духоў і цудоўнага маладога цела.

XXIII

2-га чэрвеня 18**.

Горад Z.

Яго высокаблагароддзю камандзіру N-скага пяхотнага палка

Штабс-капітана таго ж палка Дзіц.

Р а п а р т

Гэтым маю гонар данесці Вашаму Высокаблагароддзю, што сёння, 2-га чэрвеня, згодна з умовамі, пра якія было даложана Вам учора, 1-га чэрвеня, адбыўся паядынак паміж паручнікам Мікалаевым і падпаручнікам Рамашовым. Праціўнікі сустрэліся без пяці хвілін у 6 гадзін раніцы, на лясной дзялянцы «Дубечная», якая знаходзіцца ў 3 1/2 вярстах ад горада. Працягласць паядынку, уключаючы сюды і час, адведзены на сігналы, была 1 хвіл. 10 сек. Месцы, занятыя дуэлянтамі, былі вызначаны жэрабем. Па камандзе «наперад» абодва праціўнікі пайшлі адзін аднаму насустрач, прычым стрэлам, які зрабіў паручнік Мікалаеў, падпаручнік Рамашоў паранены быў у правую верхнюю частку жывата. Для стрэлу паручнік Мікалаеў спыніўся, дакладна гэтак жа, як і заставаўся стаяць, чакаючы стрэлу ў адказ. Пасля таго, як прайшло паўхвіліны часу, вызначанага для стрэлу ў адказ, выявілася, што падпаручнік Рамашоў адказаць праціўніку не можа. У сувязі з гэтым секунданты падпаручніка Рамашова прапанавалі лічыць паядынак скончаным. З агульнай згоды гэта было зроблена. Калі падпаручніка Рамашова пераносілі ў брычку, апошні страціў прытомнасць і праз сем хвілін сканаў ад унутранага кровазліцця. Секундантамі з боку паручніка Мікалаева былі: я і паручнік Васін, з боку ж падпаручніка Рамашова: паручнікі Бек-Агамалаў і Веткін. Распараджэнне дуэллю, з агульнай згоды, было даручана мне. Паказанне малодшага лекара кал. ас. Знайко пры гэтым дадаю.

Штабс-капітан Дзіц.

Гранатавы бранзалет

L. Van Beethoven. 2 Son. (op. 2, № 2).

Largo Appassionato

I

У сярэдзіне жніўня, перад нараджэннем маладзіка, раптам надышлі паганыя дні, якія гэтак уласцівы паўночнаму ўзбярэжжу Чорнага мора. То па цэлых сутках важка ляжаў над зямлёю і морам густы туман, і тады вялізная сірэна на маяку раўла ўдзень і ўночы, нібы ашалелы бык. То з раніцы да раніцы імжыў, не перастаючы, драбнюткі, быццам вадзяны пыл, дожджычак, які ператвараў глейкія дарогі і сцежкі ў суцэльную густую гразь, у якой надоўга ўгрузалі вазы і экіпажы. То пачынаў дзьмуць з паўночнага захаду, з боку стэпу, люты ўраган; ад яго верхавіны дрэў гойдаліся, прыгінаючыся, нібы хвалі ў буру, грукацелі па начах жалезныя дахі дач, і здавалася, што хтосьці гойсае па іх у падкаваных ботах; уздрыгвалі аконныя рамы, бразгалі дзверы, і дзіка завывала ў комінах. Некалькі рыбацкіх баркасаў заблудзілі ў моры, а два і зусім не вярнуліся: толькі праз тыдзень павыкідала трупы рыбакоў у розных мясцінах берага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.