Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назанскі змоўк. Мусіць, яго стаміла непрывычнае нервовае ўзрушанне. Праз колькі хвілін ён працягваў вяла, ціхім голасам:

— Вось яно як, дарагі мой Георгій Аляксеевіч. Міма нас плыве вялізнае, складанае, трапяткое жыццё, нараджаюцца дзівотныя, палымяныя думкі, разбураюцца старыя пазалочаныя ідалы. А мы стаім у нашых стойлах, упёршыся кулакамі ў бокі, і рагочам: «Ах вы, ідыёты! Шпакі! Дрраць вас!» І гэтага жыццё нам ніколі не даруе...

Ён прыўзняўся пад сваім паліто і сказаў стомлена:

— Холадна... Паедзем дадому...

Рамашоў пачаў выграбаць з чароту. Сонца села за дальнімі гарадскімі дахамі, і яны чорна і акрэслена вылучаліся ў чырвонай палосцы зары. Там-сям яркімі агнямі зіхацелі аконныя шыбы. Вада ў бок зары была ружовая, гладкая і вясёлая, але ззаду лодкі яна ўжо згусцілася, пасінела і зморшчылася.

Рамашоў сказаў раптоўна, адказваючы на свае думкі:

— Ваша праўда. Я пайду ў запас. Не ведаю сам, як гэта зраблю, але пра гэта я і раней думаў.

Назанскі хутаўся ў паліто і ўздрыгваў ад холаду.

— Ідзіце, ідзіце, — сказаў ён з ласкавым смуткам. — У вас нешта ёсць, нейкае ўнутранае святло... я не ведаю, як гэта назваць. Але ў нашай бярлозе яго патушаць. Проста плюнуць на яго і патушаць. Галоўнае — не бойцеся вы, не бойцеся жыцця: гэта вясёлая, цікавая, цудоўная штука. Ну, добра, не пашанцуе вам — апусціцеся вы да басяка, да п'яніцы, загінеце. Але ж, далібог, родны мой, кожны валацуга жыве ў дзесяць тысяч разоў цікавей за Адама Іванавіча Зегржта або капітана Сліву. Ходзіш па зямлі туды-сюды, бачыш гарады, вёскі, знаёмішся са мноствам дзівотных, бесклапотных, насмешлівых людзей, глядзіш, чуеш, спіш на роснай траве, мерзнеш на марозе, ні да чаго не прывязаны, нікога не баішся, усёй душой любіш вольнае жыццё...

Эх, як людзі наогул мала разумеюць! Ці не ўсё роўна: есці воблу альбо кульбаку дзікай казы з труфелямі, напівацца гарэлкі або шампанскага, памерці пад балдахінам або ў паліцэйскім участку. Усё гэта дэталі, маленькія выгоды, прывычкі, якія хутка праходзяць. Яны толькі зацяняюць, абясцэньваюць самы галоўны і вялізны сэнс жыцця. Вось часта гляджу я на пышныя пахаванні. Ляжыць у сярэбранай скрыні пад недарэчнымі султанамі здохлая малпа, а другія жывыя малпы ідуць за ёю следам, з выцягнутымі мордамі, паначапляўшы на сябе і спераду і ззаду смешныя зоркі і брындзікі... А ўсе гэтыя візіты, даклады, пасяджэнні... Не, мой родны, ёсць толькі адно бясспрэчнае, цудоўнае і незаменнае — вольная душа, а з ёю творчая думка і вясёлая прага жыцця! Труфелі могуць быць і не быць — гэта капрызная і выпадковая штука. Кандуктар, калі ён толькі не зусім дурны, праз год можа навучыцца някепска і не без гонару цараваць. Але ніколі адкормленая, важная і тупая малпа, якая сядзіць у карэце, з бразгулькамі на тоўстым пузе, не зразумее гордай красы свабоды, не адчуе радасці натхнення, не заплача салодкімі слязьмі захаплення, пазіраючы, як на вярбовай галінцы серабрацца пушыстыя коцікі.

Назанскі закашляўся і кашляў доўга. Потым, плюнуўшы за борт, гаварыў далей:

— Ідзіце са службы, Рамашоў. Кажу вам так таму, што я сам паспытаў волі, і калі вярнуўся назад, у забруджаную клетку, дык вінаваты ў гэтым... ну, хай сабе... усё роўна, вы разумееце. Смела кідайцеся ў жыццё, яно вас не ашукае. Яно падобна да вялізнага памяшкання з тысячамі пакояў, у якіх святло, песні, цудоўныя карціны, разумныя, прыгожыя людзі, смех, танцы, каханне — усё, што ёсць вялікага і грознага ў мастацтве. А вы ў гэтым палацы да апошняга часу бачылі адзін толькі змрочны, цесны закутак, поўны смецця і павуціння, — і вы баіцёся пакінуць яго.

Рамашоў прычаліў да прыстані і дапамог Назанскаму выйсці з лодкі. Ужо сцямнела, калі яны прыехалі на кватэру да Назанскага. Рамашоў палажыў таварыша на пасцель і сам накрыў яго зверху коўдраю і шынялём.

Назанскага так моцна калаціла, што ў яго зуб на зуб не пападаў. Скурчыўшыся і хаваючы галаву ў падушку, ён гаварыў няшчасным, бездапаможным, дзіцячым голасам:

— О, як я баюся свайго пакоя... Якія сны, якія сны!

— Хочаце, я астануся начаваць! — прапанаваў Рамашоў.

— Не, не, не трэба. Пашліце, калі ласка, па бром... і... крышку гарэлкі. Я без грошай...

Рамашоў праседзеў у яго да адзінаццаці гадзін. Пакрысе Назанскага перастала калаціць. Ён раптам расплюшчыў вялікія, бліскучыя, ліхаманкавыя вочы і сказаў рашуча, адрывіста:

— Цяпер ідзіце. Бывайце.

— Бывайце, — самотна сказаў Рамашоў.

Яму хацелася сказаць: «Бывайце, настаўнік», але ён пасаромеўся фразы і толькі дадаў з ненатуральным жартам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.