Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лодка заехала ў ціхую, патаемную вадзяную прагаліну. Вакол цесна абступіў яе круглай зялёнай сцяной высокі і нерухомы чарот. Лодка была нібы адрэзана, схавана ад усяго свету. Над ёю з крыкам лёталі чайкі, іншы раз так блізка, што амаль дакраналіся крыламі да Рамашова, і ён адчуваў павеў ад іх шпаркага палёту. Мусіць, тут, дзе-небудзь у гушчары, у іх былі гнёзды. Назанскі лёг на карму тварам дагары і доўга пазіраў на неба, дзе залатыя нерухомыя воблакі ўжо афарбоўваліся ў ружовы колер.

Рамашоў асцярожна пацікавіўся:

— Вы не стаміліся? Гаварыце яшчэ.

І Назанскі, нібы працягваючы ўголас свае думкі, адразу ж загаварыў:

— Так, надыходзіць новы цудоўны час. Я, як вядома, шмат пражыў на волі і шмат чытаў, шмат перанёс і бачыў. Да гэтае пары старыя вароны і галкі дзяўблі нам з самай школьнай лаўкі: «Любі бліжняга, як самога сябе, і ведай, што пакорлівасць, паслухмянасць і боязь ёсць найлепшыя якасці чалавека». Больш сумленныя, больш моцныя, больш хіжыя казалі нам: «Пабярэмся за рукі, пойдзем і загінем, але будучым пакаленням падрыхтуем светлае і лёгкае жыццё». Але я ніколі не разумеў гэтага. Хто мне давядзе з усёй пераканаўчасцю, — што мяне звязвае з гэтым — ліха на яго! — маім бліжнім, з подлым рабом, з ідыётам? О, з усіх паданняў я больш за ўсё ненавіджу — усім сэрцам, усёй здольнасцю да пагарды — паданне пра Юліяна Міласцівага. Пракажоны кажа: «Я дрыжу, ляж побач са мною ў пасцель. Мне холадна, наблізь свае губы да майго смярдзючага рота і дыхай на мяне». Ух, ненавіджу! Ненавіджу пракажоных і не люблю бліжніх. Апрача таго, якая цікавасць прымушае мяне разбіваць сваю галаву дзеля шчасця людзей трыццаць другога стагоддзя? О, я ведаю гэтае курынае трызненне аб нейкай сусветнай душы, аб свяшчэнным абавязку. Але нават і тады, калі я яму верыў розумам, я ні разу не адчуваў яго сэрцам. Вы слухаеце мяне, Рамашоў?

Рамашоў з сарамлівай удзячнасцю паглядзеў на Назанскага.

— Я вас добра, вельмі добра разумею, — сказаў ён. — Калі мяне не стане, дык і ўвесь свет загіне? Вы ж пра гэта гаворыце?

— Пра гэта. І вось, кажу я, любоў да чалавецтва выгарала і вычадзілася з чалавечых сэрцаў. На змену ёй ідзе новая, цудоўная вера, якая астанецца неўміручай да скону свету. Гэта любоў да сябе, да свайго чароўнага цела, да свайго ўсемагутнага розуму, да бясконцага багацця сваіх пачуццяў. І сапраўды, падумайце, падумайце, Рамашоў: хто вам даражэй і бліжэй за сябе? Ніхто. Вы — цар свету, яго гонар і краса. Вы — бог усяго жывога. Усё, што вы бачыце, чуеце, адчуваеце, належыць толькі вам. Рабіце што хочаце. Бярыце ўсё, што вам падабаецца. Не бойцеся нікога ва ўсім сусвеце, таму што над вамі нікога няма і ніхто не можа ісці ў параўнанне з вамі. Настане час, і вялікая вера ў сваё Я асяніць, нібы вогненныя языкі святога духа, галовы ўсіх людзей, і тады ўжо не будзе ні рабоў, ні паноў, ні калек, ні жалю, ні распусты, ні злосці, ні зайздрасці. Тады людзі стануць багамі. І падумайце, як асмелюся я тады пакрыўдзіць, штурхнуць, ашукаць чалавека, у якім я адчуваю роўнага сабе, светлага бога? Тады жыццё будзе цудоўнае. На ўсёй зямлі будуць красавацца лёгкія светлыя будынкі, нішто вульгарнае, пошлае не пакрыўдзіць нашых вачэй, жыццё стане салодкай працай, вольнай навукай, чароўнай музыкай, вясёлым, вечным і лёгкім святам. Каханне, вызваленае ад змрочных ланцугоў уласнасці, стане светлай рэлігіяй свету, а не тайным ганебным грахом у цёмным закутку, з аглядкай і пагардаю. І целы нашыя стануць светлымі, моцнымі і прыгожымі, апранутымі ў яркія раскошныя адзежы. Гэтак жа, як веру ў гэтае вячэрняе неба нада мною, — усклікнуў Назанскі, урачыста ўзняўшы руку ўгору, — гэтак жа цвёрда веру я ў гэтае будучае богападобнае жыццё!

Рамашоў, усхваляваны і ўзрушаны, пралепятаў пабялелымі губамі:

— Назанскі, гэта мары, гэта фантазіі!

Назанскі ціха і спагадліва засмяяўся.

— Так, — вымавіў ён з усмешкаю ў голасе, — які-небудзь прафесар дагматычнага багаслоўя або класічнай філалогіі расставіць ногі, развядзе рукамі і скажа, схіліўшы набак галаву: «Але ж гэта праяўленне крайняга індывідуалізму!» Справа не ў страшных словах, мой любы хлопчык, справа ў тым, што няма на свеце нічога больш практычнага, чым тыя фантазіі, пра якія цяпер марыць яшчэ мала хто. Яны, гэтыя фантазіі, — самая верная і надзейная спайка для людзей. Забудзем, што мы — ваенныя. Мы — шпакі. Вось на вуліцы стаіць пачварына, вясёлая двухгаловая пачварына. Хто ні пройдзе міма яе, яна яго адразу па мордзе, адразу па мордзе. Яна мяне яшчэ не ўдарыла, але адна думка аб тым, што яна можа ўдарыць, зняважыць маю каханую, пазбавіць мяне без усякай на тое падставы свабоды, — гэтая думка страшэнна абурае ўвесь мой гонар. Адзін я не магу яе падужаць. Але побач са мною стаіць гэткі ж смелы і гэткі ж горды чалавек, як і я, і я кажу яму: «Пойдзем і зробім удвух так, каб яна ні цябе, ні мяне не ўдарыла». І мы ідзём. О, вядома, гэта грубы прыклад, гэта схема, але ў асобе гэтай двухгаловай пачварыны я бачу ўсё, што звязвае мой дух, гвалціць маю волю, пагарджае маёй павагай да сваёй асобы. І вось тады не цялячая літасць да бліжняга, а боская любоў да самога сябе аб'ядноўвае мае намаганні з намаганнямі іншых, роўных мне па духу людзей!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.