Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рамашоў глядзеў на яго з маўклівым спачуваннем. Увесь твар Назанскага дзіўна змяніўся за той час, як абодва афіцэры не бачыліся. Вочы глыбока запалі і пачарнелі вакол, скроні пажаўцелі, а шчокі з няроўнай бруднай скурай апусціліся і азызлі і непрыгожа абраслі рэдкімі кучаравымі валасамі.

— Нічога асаблівага, проста мне захацелася пабачыць вас, — нядбайна адказаў Рамашоў. — Заўтра я б'юся на дуэлі з Мікалаевым. Мне вельмі не хочацца ісці дахаты. Ды гэта, між іншым, усё роўна. Да пабачэння. Мне, бачыце, проста не было з кім пагаварыць... Цяжка на душы.

Назанскі заплюшчыў вочы, і твар у яго пакутліва скрывіўся. Відаць было, што ён незвычайным напружаннем волі хоча ўсвядоміць сабе ўсё сказанае Рамашовым. Калі ж ён расплюшчыў вочы, дык у іх ужо свяціліся ўважлівыя цёплыя іскрынкі.

— Не, чакайце... мы зробім вось што. — Назанскі з цяжкасцю перавярнуўся на бок і прыўзняўся на локці. — Дастаньце там, з шафкі... вы ведаеце... Не, не трэба яблыка... Там ёсць мятныя таблеткі. Дзякуй, родны. Мы вось што зробім... Тфу, якая брыдота!.. Павязіце мяне куды-небудзь на паветра — тут агідна, і я тут баюся... Заўсёды такія страшэнныя галюцынацыі. Паедзем, пакатаемся на лодцы і пагутарым. Хочаце?

Ён з выглядам незвычайнай агіды піў чарку за чаркай, і Рамашоў бачыў, як паступова загараліся жыццём і бляскам і зноў рабіліся цудоўнымі яго блакітныя вочы.

Яны выйшлі з дому, узялі рамізніка і паехалі ў канец горада, да рэчкі. Там, на адным баку плаціны, стаяла жыдоўская турбінная мукамольня — вялізны чырвоны будынак, а на другім — знаходзіліся купальні, і там жа выдаваліся напракат лодкі. Рамашоў сеў на вёслы, а Назанскі прылёг на карме, укрыўшыся шынялём.

Рака, затрыманая плацінаю, была шырокая і нерухомая, як вялікая сажалка. Па абодва яе бакі берагі роўна і паката падымаліся ўгору. На іх трава была такая роўная, яркая і сакавітая, што здалёку хацелася дакрануцца да яе рукою. Пад берагамі ў вадзе зелянеў чарот і сярод густога, цёмнага, круглага лісця бялелі вялікія галоўкі гарлачыкаў.

Рамашоў падрабязна расказаў гісторыю сваёй сутычкі з Мікалаевым. Назанскі задуменна слухаў яго, схіліўшы галаву і пазіраючы ўніз на ваду, якая лянотнымі густымі струменьчыкамі, што пераліваліся, нібы вадкае шкло, разыходзілася на бакі ад носа лодкі.

— Скажыце, Рамашоў, шчыра, вы не баіцёся? — ціха спытаў Назанскі.

— Дуэлі? Не, не баюся, — хутка адказаў Рамашоў. Але адразу ж сціх і ў той жа момант выразна ўявіў сабе, як ён будзе зусім блізка насупраць Мікалаева і бачыць у яго выцягнутай руцэ чорнае дула рэвальвера. — Не, не, — дадаў Рамашоў паспешна, — я не буду хлусіць, што не баюся. Вядома, страшна. Але я ведаю, што не спалохаюся, не ўцяку, не папрашу прабачэння.

Назанскі апусціў канцы пальцаў у цёплую ваду і загаварыў павольна, слабым голасам, штохвілінна кашляючы:

— Ах, любы мой, любы Рамашоў, навошта вы хочаце гэта рабіць? Падумайце: калі вы добра ведаеце, што не збаіцёся, — калі зусім добра ведаеце, — дык наколькі тады будзе лягчэй узяць і адмовіцца.

— Ён мяне ўдарыў... па твары! — упарта сказаў Рамашоў, і зноў пякучая злосць цяжка заварушылася ў ім.

— Ну, так, ну, ударыў, — ласкава запярэчыў Назанскі і самотнымі, пяшчотнымі вачмі паглядзеў на Рамашова. — Ды хіба ў гэтым справа? Усё на свеце праходзіць, пройдзе і ваш боль, і ваша нянавісць. І вы самі забудзеце пра гэта. Але пра чалавека, якога вы забілі, вы ніколі не забудзеце. Ён будзе з вамі ў пасцелі, за сталом, на адзіноце і ў натоўпе. Пустазвоны, фільтраваныя дурні, медныя лбы, разнаколерныя папугаі сцвярджаюць, што забойства на дуэлі — не забойства. Якое глупства! Але яны ж сентыментальна вераць, што разбойнікам сняцца мазгі і кроў іх ахвяр. Не, забойства — заўсёды забойства. І важна тут не боль, не смерць, не гвалт, не гадлівыя адносіны да крыві і трупа, — не, самае жахлівае тое, што вы адбіраеце ў чалавека яго радасць жыцця. Вялікую радасць жыцця! — паўтарыў раптам Назанскі гучна, са слязьмі ў голасе. — Ніхто ж — ні вы, ні я, ах, ды проста-такі ніхто на свеце не верыць ні ў якое замагільнае жыццё. Таму ўсе баяцца смерці, але маладушныя дурні ашукваюць сябе перспектывамі прамяністых садоў і салодкіх песень кастратаў, а дужыя моўчкі пераступаюць цераз мяжу неабходнасці. Мы — не дужыя. Калі мы думаем, што будзе пасля нашае смерці, дык уяўляем сабе пусты, халодны і змрочны склеп. Не, галубок, усё гэта хлусня: склеп быў бы шчаслівым падманам, радаснай уцехай. Але ўявіце сабе жах думкі, што зусім, зусім нічога не будзе, ні цемры, ні пустаты, ні холаду... нават думкі пра гэта не будзе, нават страху не астанецца! Хоць бы страх!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.