Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна перагнулася цераз плот, каб падаць яму руку, яшчэ халодную і вільготную ад умывання. І ў той жа час яна картава тараторыла:

— Чаму да нас не заходзіце? Соямна на сяб'оў забывацца. Звы, звы, звы... Цссс, я ўсё, я ўсё, усё ведаю! — Яна раптам зрабіла вялікія спалоханыя вочы. — Вазьміце вось гэта і начапіце на шыю, абав'язкова, абав'язкова начапіце.

Яна выняла з-пад свайго керымона, проста ад грудзей, нейкую ладанку з сіняга шоўку на шнурку і таропка сунула яму ў руку. Ладанка была яшчэ цёплая ад яе цела.

— Дапамагае? — спытаў Рамашоў жартаўліва. — Што гэта?

— Гэта таямніца, перастаньце смяяцца. Бязбожнік! Звы.

«Аднак я зараз у модзе. Цудоўная дзяўчынка», — падумаў Рамашоў, развітаўшыся з Кацяю. Ён не мог стрымацца, каб і тут у апошні раз не падумаць аб сабе ў трэцяй асобе прыгожай фразай:

«Лагодная ўсмешка прабегла па суровым твары старога брэцёра».

Увечары таго ж дня яго зноў выклікалі ў суд, але ўжо разам з Мікалаевым. Абодва ворагі стаялі перад сталом амаль побач. Яны ні разу не зірнулі адзін на аднаго, але кожны з іх на адлегласці адчуваў настрой другога і напружана хваляваўся. Абодва яны пільна і нерухома глядзелі на старшыню, калі ён чытаў ім рашэнне суда:

«Суд таварыства афіцэраў N-скага пяхотнага палка, у складзе — ішлі чыны і прозвішчы суддзяў — пад старшынствам падпалкоўніка Мігунова, разгледзеўшы справу аб сутычцы ў памяшканні афіцэрскага сходу паручніка Мікалаева і падпаручніка Рамашова, знайшоў, што, у сувязі з цяжкасцю ўзаемных абраз, спрэчка гэтых обер-афіцэраў не можа быць скончана прымірэннем і што паядынак паміж імі з'яўляецца адзіным сродкам задавальнення абражанага гонару і афіцэрскай годнасці. Думка суда зацверджана камандзірам палка».

Скончыўшы чытаць, падпалкоўнік Мігуноў зняў акуляры і схаваў іх у футарал.

— Вам астаецца, панове, — сказаў ён з каменнай урачыстасцю, — выбраць сабе секундантаў, па два з кожнага боку, і прыслаць іх а дзевятай гадзіне ўвечары сюды, у сход, дзе яны сумесна з намі выпрацуюць умовы паядынку. Між іншым, — дадаў ён, устаючы і хаваючы футарал у заднюю кішэню, — між іншым, прачытаная зараз пастанова суда не мае для вас абавязковай сілы. За кожным з вас захоўваецца поўная свабода біцца на дуэлі або... — ён развёў рукамі і зрабіў паўзу, — або пакінуць службу. А цяпер, панове, вы вольныя... Яшчэ два словы. Ужо не як старшыня суда, а як старэйшы таварыш, раіў бы вам, панове афіцэры, устрымацца да паядынку ад наведвання сходу. Гэта можа прывесці да ўскладненняў... Да пабачэння.

Мікалаеў крута павярнуўся і шпаркім крокам выйшаў з залы. Павольна падаўся за ім і Рамашоў. Яму не было страшна, але ён раптам адчуў сябе незвычайна адзінокім, вельмі адасобленым, як бы адрэзаным ад усяго свету. Ён выйшаў на ганак сходу і з доўгім спакойным здзіўленнем пазіраў на неба, на дрэвы, на карову ля плота насупраць, на вераб'ёў, якія кешкаліся ў пыле пасярод дарогі. І думаў: «Вось — усё жыве, увіхаецца, мітусіцца, расце і ззяе, а мне ўжо болей нічога не трэба і не цікава. Я асуджаны. Я адзін».

Вяла, амаль са смуткам пайшоў ён шукаць Бек-Агамалава і Веткіна, якіх ён вырашыў прасіць за секундантаў. Яны ахвотна згадзіліся — Бек-Агамалаў са змрочнай стрыманасцю, Веткін з цёплым і шматзначным поціскам рукі.

Ісці дадому Рамашову не хацелася — там было жахліва і нудна. У гэтыя цяжкія хвіліны душэўнай слабасці, адзіноты і вялага неразумення жыцця яму трэба было бачыць блізкага, чуллівага сябра і ў той жа час тонкага, разумнага, з вялікім сэрцам чалавека.

І раптам ён успомніў пра Назанскага.

XXI

Назанскі быў, як звычайна, дома. Ён толькі прачнуўся ад цяжкага хмельнага сну і цяпер ляжаў на ложку ў адной сподняй бялізне, заклаўшы рукі пад галаву. У яго ў вачах была поўная абыякавасць да ўсяго, што рабілася навокал. Яго твар зусім не змяніў свайго соннага выразу, калі Рамашоў, схіляючыся над ім, загаварыў няўпэўнена і трывожна:

— Добры дзень, Васіль Нілыч, я не перашкодзіў вам?

— Добры дзень, — адказаў Назанскі асіплым слабым голасам. — Што добрага чуваць? Сядайце.

Ён працягнуў Рамашову гарачую вільготную руку, але глядзеў на яго так, нібыта перад ім быў не яго блізкі і дарагі таварыш, а нейкі прывід з даўняга нуднага сну.

— Вы блага сябе адчуваеце? — асцярожна спытаў Рамашоў, сядаючы на ложак ля яго ног. — Дык я не буду вам перашкаджаць. Я пайду.

Назанскі крышку прыўзняў галаву над падушкай і, увесь зморшчыўшыся, праз сілу паглядзеў на Рамашова.

— Не... Пачакайце. Ах, як галава баліць! Паслухайце, Георгій Аляксеевіч... у вас нешта ёсць... ёсць... нешта незвычайнае. Чакайце, я не магу сабрацца з думкамі. Што з вамі здарылася?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.