Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты памятаеш, тады... увечары... на пікніку. Я табе сказала ўсю праўду. Я не люблю яго. Але падумай: тры гады, цэлыя тры гады надзей, фантазій, планаў і гэткай упартай нецікавай працы! Ты ж ведаеш, я да дрыжыкаў ненавіджу гэтую абывацельскую, жабрацкую афіцэрскую кампанію. Я хачу заўсёды быць цудоўна апранутай, прыгожай, зграбнай, я хачу пакланення, улады! І раптам — недарэчная, п'яная бойка, афіцэрскі скандал — і ўсё скончана, усё пайшло прахам! О, як гэта дзіка! Я ніколі не была маткаю, але я ўяўляю сабе: вось у мяне расце малое — любае, пяшчотнае, на яго ўсе надзеі, яму аддадзены клопат, слёзы, бяссонныя ночы... і раптам — недарэчнасць, выпадак, жахлівы, стыхійны выпадак: ён гуляе на акне, нянька адышлася, ён падае на брук. Любы, толькі з гэтым мацярынскім адчаем я магу параўнаць сваё гора і злосць. Але я не абвінавачваю цябе.

Рамашову было нязручна сядзець перагнуўшыся, ён баяўся зрабіць ёй цяжка. Але ён рады быў бы сядзець гэтак цэлыя гадзіны і слухаць у нейкім дзіўным, душным ап'яненні частыя і дакладныя ўдары яе маленькага сэрца.

— Ты слухаеш мяне? — спытала яна, схіляючыся над ім.

— Так, так... Гавары... Калі я толькі змагу, я зраблю ўсё, што ты хочаш.

— Не, не. Выслухай мяне да канца. Калі ты яго заб'еш або калі яго не дапусцяць да экзамену — усё скончана! Я ў той жа дзень, калі даведаюся пра гэта, кідаю яго і еду — усё роўна куды — у Пецярбург, у Адэсу, у Кіеў. Не думай, гэта не фальшывая фраза з газетнага рамана. Я не хачу палохаць цябе такімі таннымі эфектамі. Але я ведаю, што я маладая, разумная, адукаваная. Непрыгожая. Але я змагу быць больш цікавай за многіх прыгажунь, якія на публічных балях набываюць у выглядзе прэміі за прыгажосць мельхіёравы паднос ці будзільнік з музыкаю. Я абняслаўлю сябе, але згару ў адно імгненне, і зырка, як феерверк!

Рамашоў глядзеў у акно. Цяпер яго вочы, якія прывыклі да цемры, адрознівалі невыразную, ледзь прыкметную аконную раму.

— Не кажы так... не трэба... мне балюча, — вымавіў ён самотна. — Ну, хочаш, я заўтра ж адмоўлюся ад паядынку, папрашу ў яго прабачэння? Зрабіць гэта?

Яна памаўчала з хвіліну. Будзільнік напаўняў сваёй металічнай балбатнёй усе закуткі цёмнага пакоя. Нарэшце яна вымавіла ледзь чутна, нібы ў роздуме, з выразам, якога Рамашоў не змог улавіць:

— Я так і ведала, што ты гэта прапануеш.

Ён узняў галаву і, хоць яна прытрымлівала яго за шыю рукой, выпрастаўся на ложку.

— Я не баюся! — сказаў ён гучна і глуха.

— Не, не, не, не, — загаварыла яна гарачым паспешлівым, умольным шэптам. — Ты мяне не зразумеў. Ідзі да мяне бліжэй... як раней... Ідзі ж!..

Яна абняла яго абедзвюма рукамі і зашаптала, казычучы твар сваімі тонкімі валасамі і горача дыхаючы яму ў шчаку:

— Ты мяне не зразумеў. У мяне зусім іншае. Але мне сорамна перад табою. Ты такі чысты, добры, і я саромеюся гаварыць табе пра гэта. Я разважлівая, я брыдкая...

— Не, гавары ўсё. Я цябе кахаю.

— Паслухай, — загаварыла яна, і ён хутчэй адгадваў яе словы, чым іх чуў. — Калі ты адмовішся, дык колькі крыўд, ганьбы і пакут абваліцца на цябе. Не, не, зноў не тое. Ах, божачка мой, у гэтую хвіліну я не буду хлусіць перад табою. Любы мой, я ж усё гэта даўно абдумала і ўзважыла. Дапусцім, ты адмовіўся. Гонар мужа рэабілітаваны. Але, зразумей, у дуэлі, якая скончылася прымірэннем, заўсёды астаецца штосьці... як бы табе сказаць?.. Ну, штосьці няпэўнае, падазронае, такое, што выклікае непаразуменне і расчараванне. Ці разумееш ты мяне? — спытала яна з сумнай пяшчотаю і асцярожна пацалавала яго ў валасы.

— Так. Дык што ж?

— Тое, што ў гэтым выпадку мужа, безумоўна, не дапусцяць да экзаменаў. Рэпутацыя афіцэра генеральнага штаба павінна быць без адзінай парушынкі. Між тым калі б вы на самай справе страляліся, дык тут было б нешта гераічнае, смелае. Людзям, якія ўмеюць трымаць сябе пад стрэлам з пачуццём уласнай годнасці, шмат што даруюць. Апрача таго... пасля дуэлі... ты мог бы, калі захацеў, і прабачэння папрасіць... Ну, гэта ўжо твая справа.

Моцна абняўшыся, яны шапталіся, як змоўшчыкі, узаемна дакранаючыся тварамі і рукамі, адчуваючы дыханне адно аднаго. Але Рамашоў адчуў, як паміж імі нябачна прапаўзло нешта тайнае, агіднае, слізкае, ад чаго павеяла холадам на яго душу. Ён зноў хацеў вызваліцца з яе рук, але яна яго не пускала. Стараючыся схаваць незразумелае, глухое раздражненне, ён сказаў суха:

— Богам прашу, гавары ўсё, што думаеш. Я ўсё табе абяцаю.

Тады яна ўладна загаварыла каля самага ягонага рота, і словы яе былі нібы хуткія, трапяткія пацалункі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.