Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А я так скажу, — крыкнуў ён, — а я табе скажу, што нашаму брату, рабочаму чалавеку, нельга без гарачае стравы! Ты вунь мурло наеў, табе добра брахаць! А я без яды захварэць магу! Я, можа, калі б есці не хацеў...

— Ну, і выйшлі абодва дурні! — закрычаў і стары, падымаючыся. — Цярплівасці ў нас не хапае, вось і не можам захаладзіць! А вы зірнеце, як святыя вунь, угоднікі вунь, якія богу вунь дагаджалі, ды не елі, не пілі, як яны вунь рабілі? Як Ларывон вунь святы рабіў? Мог жа ён тры гады аднэю рэдзькаю жывіцца?

— Значыць, па-твойму выходзіць, і мая старая святая будзе? — крыкнуў Ягор, выхопліваючы люльку з рота. — Яна вунь таксама не есць, не п'е... У нас вунь нават і рэдзькі твае няма...

— Пастойце, — сказаў Салтык, — пачакайце грызціся!

І, павярнуўшыся да старога, нечакана стаў на Ягораў бок:

— Значыць, і мы з табою маглі б святымі парабіцца? Ахаладзілі б сваё цела, нажэрліся б рэдзькі, дый усяго б клопату?

— Ды будзе вам брахаць! — мацней за ўсіх закрычала Алена, кідаючы рэшата. — Балабоны!

— Дый праўда! — падхапіў стары. — Надта многа ведаеце! Бога не забывайце! Ён, брат, за такія рэчы не спускае нам, дурням!

Алена з нахмураным тварам падышла да палка і, косячыся на хустку, на якой сядзеў Ягор, тузанула яе і злосна крыкнула:

— Пусці-тка! Усеўся на тараноўку — і хоць бы што! Нябось і дадому пара, няма чаго да вячэры даседжваць!

— Гэта не твой клопат, — запярэчыў Ягор, — я і сам свой час ведаю. Вячэра твая мне без патрэбы, а пагаварыць ты мне не можаш забараніць. От пасяджу яшчэ трохі і пайду...

Дождж прайшоў, вечаровае неба ачысцілася, у сяле было ціха, хаты цёмныя: да Ільі не запальваюць агню летам, вячэраюць перад ганкам, на каменні, у лёгкім змярканні. Выйшаўшы ад млынара, Ягор спыніўся, нават папытаўся ў сябе: ці не вярнуцца ў Ланское? — і павярнуў у сяло, у тую вялікую вуліцу, што цягнецца паміж дварамі па ўзгорку над рэчкаю. У лёгкім сутонні наўкол камення каля парогаў сядзеў народ без шапак, хлёбаючы з драўляных місак хто цуру, хто малако. Але Ягор, праходзячы міма і косячыся, дрэнна распазнаваў, хто вячэрае: у вачах мітусілася, па целе прабягала ліхаманка, у мыслях было трывожнае бязладдзе. Вельмі хацелася яму абдумаць тое, пра што спрачаліся ў млынара: усе глупства гаварылі там, адзін ён мог бы сказаць што-небудзь талковае, калі б яму не перашкаджалі разабрацца ў думках. Вельмі хацелася вырашыць і яшчэ нешта — неадкладнае, нешта самае галоўнае... Але што? Галава яго моцна працавала. Ціфліс мяшаўся ў галаве з рыбаю, Салтык з Аніссяю, пытанне пра тое, ці можна нічога не есці і захаладзіць сваё цела, нельга было вырашыць таму, што не давала спакою злосць супроць Алены, яе шырокага зада і аднадворніцкага голасу. І Ягор скоранька ішоў па вуліцы, баючыся, што не застане каваля дома, што каваль ляжа спаць, што зноў не ўдасца ні пагаварыць у ахвоту, ні давесці, што ў млынара ўсе глупства гаварылі... Але каваль быў дома.

Каваль быў горкі п'яніца і таксама думаў, што разумнейшага за яго ва ўсім сяле нікога няма, што і п'е ён толькі па прычыне свайго розуму. Хіба яму трэба было кавалём быць! Ён усё жыццё не мог прымірыцца з сваёю доляю, люта ненавідзеў сяло і халодна-злы быў у цвярозым стане, раз'юшаны рабіўся, калі яму ўдавалася папіць дзён тры-чатыры ўзапар. Ён хадзіў тады з калёсным ключом у руцэ, усчынаў скандалы з кожным, хто сустракаўся, рагатаў пад акном у крамніка, які спяваў кожнае свята ў царкве, выклікаючы яго пазмагацца ў спевах. А не дык ішоў у вучылішча экзаменаваць хлапчукоў па законе божым і гразіўся настаўніцы на месцы забіць яе ключом за адзіную памылку. З пахмелля ён быў прыгнечаны. У такім стане і застаў яго Ягор.

Ён сядзеў каля кузні, на ўзгорку ля рэчкі, над плёсам, супроць вадзянога млына. Слаба пунсавеў захад за ім, там, дзе сыходзіўся з цёмнаю зямлёю празрыста-зеленаваты небасхіл. Яшчэ светла было над плёсам, што сталлю ляжаў на лузе. Але той бераг, дзе млын, быў ужо зусім цёмны: толькі па адлюстраванні ў плёсе можна было здагадацца, што там дрэвы. І, седзячы каля кузні, паставіўшы локці на калені, думаў каваль пра тое, да чаго дурныя былі нашы генералы ў часе вайны з японцамі. От, напрыклад, у такі вечар... ці доўга было японцам усутыч падысці да нашых войскаў? Нябось генералы нашы гэтыя, разумнікі гэтыя, глядзелі ў свае падзорныя трубы за рэчку, на бераг, у цемру, дзе нічога не відаць, калі трэба было глядзець зусім не туды, а ў рэчку, дзе адсвечваецца кожнае дрэва і ўсе прасветліны паміж дрэвамі... Думку гэту каваль зараз жа выказаў Ягору, як толькі той падышоў і сеў на ўзгорку поруч з ім. А Ягор, абрадаваўшыся, што ў каваля ёсць тытунь, што каваль з пахмелля і думае, значыць, зусім не пра генералаў, паглядаў у бакі, кашляў і чакаў, калі, нарэшце, дадумае каваль сваю думку. Як і ў Ягора, мярцвянае было цела ў каваля, кашулю ў якога ўсё загольваў ззаду вецер, кашулю паркалёвую, але вельмі старую, прапаленую, у дробных дзірачках. Быў і каваль калматы, але не так, як Ягор, а так, як бываюць калматыя майстравыя, рабочыя. Страшэнна чорныя і масляністыя былі яго валасы, яго барада, смуглявы і масляністы твар, хваравіта перакошаныя бровы і блішчастыя вочы. Дзьмуў ветрык, па зацямнелай рэчцы ішла рабізна; каваля трэсла. Але раптам ён устаў і, наступаючы ботам на бот, пачаў скоранька разувацца, раздзявацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x