Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Значыць, нудзіцца не маюць права, — уставіў стары і дастаў з кішэні кажушка партабак.

— Ну, толькі там з грашыма добра, — далей гаварыў Салтык, не слухаючы старога. — Без грошай туды лепш і не паказвайся. Там толькі віно нічога не каштуе. Там кожны грузін вялізны вінаграднік мае. Вязуць на рынак у бочках — так і плешчацца.

— Маюць капітал здабываць яго, вось і плешчацца, — сказаў Ягор. — А ўжо ж і гэтую справу знаем не горш за цябе, — прамармытаў ён, адчуваючы, што яго зноў пачынае ламаць, трэсці, і неадчэпна думаючы пра кажушак, якім ён зусім дарэмна заткнуў акно ў вартоўні замест таго, каб надзець яго, здагадацца, што пад вечар пасля дажджу будзе холадна.

Але Салтык не абазваўся і на гэтую заўвагу.

— Там, брат, — гаварыў ён, невядома да каго звяртаючыся, — якія бульвары, сады! Сад князя Чалыкова на тры квадратныя вярсты цягнецца! Толькі з-за аднаго дрэнна: там, ноч прыйшла, без буркі ні кроку: холад. А ў гарах заўсягды снег, круглы год не пераводзіцца...

«Дурань! — падумаў Ягор. — Без буркі! А папытайся ў яго, якая такая бурка — ні ялды, кіслая шэрсць, не ведае...»

— Бурка, яна, брат, мядзведжая, ідзе ты мог яе паглядзець? — нечакана для самога сябе сказаў ён уголас.

І заплюшчыў вочы. «Нуда цяпер у маім бліндажы... І дарэмна, ядрона маць, не ўзяў я кажуха!» — падумаў ён, гледзячы на зялёны агонь лямпкі, на лілаватае паветра за вокнамі, у якіх сек зноў, пачаўшыся, дождж, і ўспамінаючы аднастайнае цвырканне куставых аўсянак, жаласлівае цоканне чаканак.

— Па гарах там усюды сцежкі пароблены, — гаварыў Салтык. — Чаркес які-небудзь разгоніцца... ляціць, гарцуе — як толькі галава цэлая! А зірнеш на горы здаля — як хмары находзяць. Да таго ж і з дзяўкамі не блага. Там да дзявок пайсці — па таксе, за заходзіны трыццаць капеек. Ты от стары чалавек, а яна цябе можа кожная распякчы.

— Не, цяпер не гаджуся, — адказаў стары, варушачы плячыма, пачухваючы іх аб кажух, што коўзаўся на лапатках. — А раней я, праўда, да дзявок ласы быў! Мог з імі добра абысціся.

Ягор усміхнуўся і хацеў быў расказаць, як адзін пячнік бабровым струмянём апаіў, атуманіў, спакусіў генералаву дачку, — расказаць і даць зразумець, што пячнік гэты быў не хто іншы, як ён сам. Але перабіла Алена.

— Годзі, брахун! — крыкнула яна тым прытворным тонам, якім здаровыя бабы, што маюць старога мужа, прыкрываюць сваю ахвоту да вострых размоў. — Годзі, сараматнік! Стары чалавек, а шчо брэша! Табе вунь на кладах прыпірышча даўно гатова! Дзвюх жонак пахаваў!

— А я што? — сказаў стары. — Я нічога.

— Народ там прыгожы, не прыніжаны, — далей гаварыў Салтык. — Ёсць там старыя па сто гадоў жывуць...

Ягор і на гэта хацеў запярэчыць: жывуць-то жывуць, а на якое ліха, скажыце, калі ласка? Але зноў яго перабілі.

— Ну, пра гэта ты пакінь! — сказаў стары. — Узяць хоць бы, прыкладам, мяне такога от: жыву я семдзесят гадоў, шашнаццаць чалавек свае крыві пахаваў, а пражыў бы да ста гадоў, ад мяне зноў бы ж пайшлі плады... Дзе ж тады жыць? І то народу развялося да гібла, а тады проста елі б адзін аднаго, як рыба ў моры. От прыходзіў да мяне стары з таго боку, — сто пяць кажа. А ўпусціў шапку — падняць не можа.

— Гэта панскі гэты? Дзіва што! — весела крыкнула Алена. — Па ваду сам яшчэ ходзіць! Трапяткі дзед!

— Не горшы за маю старую, — сказаў Ягор. — Любажыўная старая! А я яе карміць павінен, дбаць пра яе...

— А от кажуць жа разумныя людзі, — сказаў стары, — можна, кажуць, век пражыць, а як памрэш, не будзеш падлежаны ні гніць, ні тлець. Толькі, кажуць, не трэба разгарачонае стравы есці. Я калі ў паноў жыў, дык там паніч быў, на дохтара вучыўся. Быў ён мне дарагі прыяцель і, бывала, часта баяў, быдта кожны чалавек можа сваё цела захаладзіць, і, як памрэ, цела тлець не будзе, а будзе ў дух выпаветрывацца.

— Ну, гэта дарэмна брэшуць, — запярэчыў Салтык.

— Кнігі, значыць, даказваюць.

— Кнігі! — ухмыльнуўся Салтык. — Ці то ж можна з халоднаю крывёю жыць?

Ягор, пакрыўджаны абыякавасцю, якой была сустрэта яго заўвага пра матку, зноў умяшаўся і на гэты раз ужо зусім смела.

— А рыба? — папытаўся ён. — Можа ж яна з халоднаю крывёю жыць і пладніцца?

Салтык павярнуў да яго галаву.

— Але-е! — сказаў ён насмешліва.

І раптам рашуча загаварыў:

— Рыба! Ды ты паглядзі, як яна, рыба гэтая, нырца дае, вывіжоўвае ў вадзе! Ухітруешся хіба ты так? Ты от мелеш — яна з халоднаю крывёю, а вытрасі яе на бераг: выпаветрыцца яна ці не? Нікуды яна не можа выпаветрыцца!

Ягор раптам разгарачыўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x