Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сваю перш нажыві, — гаварыла Мар'я, бліскаючы злоснымі вачыма. — Тады і давай, калі нажывеш. Жабрак чортавы!

— Я з табою ніякага інтарэсу мець не хачу і гаварыць не стану, — цвёрда і размерана гаварыў Гарасім, раздзімаючы ноздры. — Скандалу не смей зачынаць: у людзей свята заўтра.

— Рота ты мне не смееш затыкаць, — гаварыла Мар'я са смеласцю чалавека, які ведае, што на яго баку праўда.

— Маўчы лепш, — адказваў Гарасім, стараючыся ўтрымацца на цвёрдым тоне.

— Не фарсі, не вельмі цябе баюся!

— Пачакай, дзеўка, пабаішся! Заступнікаў не надта многа!

— Што ж, паплачу на ўдачу. Пешага сокала і галкі шчыпаюць. Не навіна...

Ягор, прывыкшы бадзяцца па чужых хатах і жыць чужым жыццём, любячы скандалы, любячы слухаць сваркі, спачатку зацікавіўся і гэтаю сваркаю. Але раптам і ад сваркі стала нудна яму...

— Нешта Масква скора надакучыла! — сказала Мар'я, нагадваючы мужу яго паездку ў Маскву, паездку, такую ж недарэчную, як і Ягорава паездка, хоць і не так ганебную, бо Гарасім ездзіў шукаць месца на концы. — Нешта скора заявіўся! Відаць, вас такіх от нямала там лынды б'е!

— Ты лепш, сука, свайго клопату пільнуйся, — адказаў Гарасім. — Ты вунь які кулеш змастачыла на абед сёння? Свінням, ці што, мясіла? Дык тут жа не свінні ненажэрныя!

— За мною падглядаць няма чаго, — абазвалася Мар'я. — Ты лепш за сваёю Гашкаю, за сваімі шкурамі, палюбоўніцамі, глядзі.

Ягор хацеў схлусіць, якая рэдкая і дарагая была ў яго брытва, — і паленаваўся, прамаўчаў. Ён падняўся з месца і падумаў: «А конча павешуся я! Ну іх усіх... куды далей!..» Ён паволі падышоў да Гарасіма, які закурваў цыгарку, пацягнуўся да яго з люлькаю. Не гледзячы на яго, той падаў бадай што дагарэлую запалку. Ягор, апякаючы пальцы, запаліў і стаў каля дзвярэй.

— Гашка нябось трошкі больш за цябе робіць! — гаварыў Гарасім, не ведаючы, што сказаць.

— А можа, і мне за табою, за чортам, не соладка, — адказвала Мар'я. — Дзесяць гадоў варочаю!

— А-а! Бач, актрыса якая!

— Аднае картоплі па тры чыгуны трэскаеце! Увесь жывот на чыгунах сарвала...

Ягор не даслухаў і выйшаў.

Вясну і пачатак лета ён прабыў у Ланскім. Пэўнасць становішча перш радавала яго. Вечна думаць пра тое, ці будзе заработак, вечна бадзяцца, шукаць гэтага заработку і, як-ніяк, гнуць хрыбет — гэта ўжо да чорта надакучыла. А тут работы няма ніякай, спі колькі хочаш, пенсія і андынарыя ідуць ды ідуць... Але дні ішлі — і ўсё больш рабіліся падобныя адзін на аднаго, рабіліся ўсё даўжэйшыя і даўжэйшыя; трэба было марнатравіць іх, а ў лесе, у адзіноце, як іх змарнатравіш? І, спасылаючыся на тое, што ў яго на плячах старая маці, хворая і галодная, Ягор панадзіўся хадзіць на панскі двор выпрошваць пенсію і андынарыю наперад, а выпрасіўшы, прапіваць і тое і другое з прыяцелем, гур'еўскім кавалём. Ён адчуваў цяпер нешта накшталт таго, што адчувала ў апошнія часы Анісся: хісткасць ва ўсім целе, няпэўную трывогу і асаблівую бязладнасць у думках. На змярканні ён пачаў дрэнна бачыць, пачаў баяцца набліжэння змрокаў — было вусцішна ў гэтым маўклівым хмызняку; усюды, дзе клаўся вечаровы змрок, уяўляўся ледзь бачны, няўлоўны ў абрысах, але ад таго яшчэ больш страшны, вялікі шараваты чорт. І чорт гэты не спускаў з Ягора воч, паварочваў за Ягорам галаву, куды б ні ішоў Ягор. І таму што здавалася, што гэта ён, чорт, прымушае ўспамінаць пра пятлю, пра вяроўку, пра тоўстае сучча старой бярозы ў пшаніцы, то стала страшная і колішняя, што раней была такая простая, думка пра пятлю. І Ягор зусім забыўся на лес — пачаў дняваць і начаваць у Гур'еве. На людзях, нават тады, калі ён толькі што выходзіў з гэтых глухіх стэпавых мясцін, буйнай збажыны і хмызняку на дарогу ў сяло, адразу рабілася лягчэй.

Вось і ў той дзень, калі ішла ў Ланское Анісся, пабрыў Ягор у Гур'ева. Ад ягад моцна трэсла вечарамі, ён ведаў гэта. Але есці не хацелася — і, выйшаўшы з хаты, ён доўга лазіў на каленях па кустах, па красках і травах, доўга еў суніцы і трускалкі, часамі вельмі спелыя, часамі зусім зялёныя, цвёрдыя... Пасля не спяшаючыся пайшоў у сяло.

«Галоўная рэч — хлеба трэба разжыцца», — думаў ён, выходзячы з лесу за гадзіну да таго, як прыйшла туды Анісся.

Дзе ён будзе разжывацца, ён не ведаў, ды мала і спадзяваўся на разжыву. Але ж трэба было апраўдаць тое, што ён пакідае лес. І папраўдзе, дрэнныя былі яго справы наконт хлеба. «Ну, ды дрэнныя ці не дрэнныя, але ж не першая воўку зіма!» — гаварыў ён сабе, разлата ступаючы па дарозе лапцямі, смокчучы люльку, кашляючы і гледзячы ўдалеч запухлымі, бліскучымі вачыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x