Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна забылася на ветракі — ветракі пачалі махаць цішэй. Яна ішла і ішла; мяжа, уся ўсыпаная белымі краскамі, бегла ёй пад ногі, белыя кропкі красак дрыжалі. А недзе на ўсе лады весела сварыліся бабы — перабівалі адна адну звонкія бабскія галасы. Яна ясна чула кожны з іх, нават з нейкай непрыемнасцю сачыла, як яны мяняліся, пераходзілі на скорагаворкі, ускрыквалі. Але ўвагі ім не давала, — справа прывычная слухаць гэтыя, што не існуюць, галасы! — думала сваё што папала, усё яшчэ не маючы сілы сабрацца падумаць пра Ягора: думала то пра муку нейкую, што ў некага пазычала, ды так і не аддала, то пра тое, што ўчора ў суседкі цяля зжавала ўвесь падол кашулі, якая вісела на плецяні, то пра сваю блізкую смерць... «Пасаромелася б, пасаромелася б!» — звонка крычалі бабы. «Трэба сесці», — адказвала ім Анісся ў думках і ўсё чакала кімсьці прызначанага для адпачынку месца. Кім яно прызначана? Богам? «Не, сынам, Ягорам!» — крыкнуў нехта. Яна ўздрыгнула, матнула галавою, праганяючы дрымоту...

І па мяжы, і ў рове пад мяжою — усюды пярэсцілі краскі. Адчуваючы, што не дабрацца ёй да прызначанага месца, Анісся села адразу, дзе папала. Бабы змоўклі. «Добра!» — падумала яна. І з задуменна-тужлівай усмешкай пачала рваць кветкі; нарвала, набрала ў сваю цёмную грубую руку вялікі стракаты пук, пяшчотны, найхарашэйшы, пахучы, ласкава і жаласліва гледзячы то на яго, то на гэтую ўрадлівую, толькі да яе аднае абыякавую зямлю, на сакаўны і густы зялёна-алавяны гарох, пераблытаны з пунсовым мышыным гарошкам. Бабы маўчалі, ветракі зніклі. Цяпер яна плыла, плыла, як той шкляны чарвячок, па паветры. Вунь удалечы, у гаросе, буданчык вартаўніку, пакуль што яшчэ пусты: залезці б у яго і — спаць... Вецер нёс над палямі закалышлівыя выцінанкі жаваранкаў, гублялася ў полі зялёная мяжа. Нямала расло на ёй рамонак, залатой курынай слепаты, аксамітна-ліловых мядзведжых вушак, маліновай канюшыны. Прыплюшчваючы вочы, Анісся шчыкала асцінкі то з мядзведжых вушак, то з канюшынных шапачак; нудзіла, пякло губы, а ў асцінках былі свежыя кропелькі горкага мёду. Раптам сэрца замерла — холадам абліло галаву, адабрала плечы, заныла ў іх і па ўсім целе прайшла тая жудасная, як бы перадсмяротная, млосная хваля, што накочваецца на чалавека, які высока ўзляцеў на гушкалцы, раптам сарваўся і ляціць уніз. Пераламаўшы сябе, ускочыла Анісся з мяжы, з прымятага ў вільготнай траве месца, і ледзь не пабегла. Да дрыжыкаў у руках і ў нагах захацелася застаць сына, штосьці сказаць яму, перахрысціць на розвіт...

За гарохам пайшлі папары. Мужыкі аралі іх. Яна слаба крыкнула, ці праўда, што ўлева паваротка на Гур'ева, а направа ў Ланское? «У Ланское!» — таксама крыкам абазваўся вялікі босы стары чалавек, які расшпіліў пад сваёй першабытна-густой барадою каўнер доўгае кашулі, падкладка якой чарнела ад пылу і поту. «А напіцца, родны, няма чаго?» Ён, хістаючыся, спатыкаючыся ў баразне, падышоў у гэты час з сахою да мяжы і, абіваючы бліскучы сашнік аб дзёран, суняўся. «Можна», — сказаў ён. Яна падняла з мяжы збанок, накрыты шапкаю, і прыпала да вады, косячыся на ступакі старога. Ён быў страшны, падобны на лесавіка ці балотніка: вялізная галава, зеленавата-жоўтыя кудлы, такая ж барада, фіялетавы ў рабацінні твар і зусім зялёныя вочы, якія злосна паблісквалі з-пад калматых і рэдкіх броваў; ступакі ж яго — колеру буракоў — нагадвалі сашнікі. Але адразу відаць — рэдкай дабраты чалавек... Яна напілася, хацела папытацца, ці няма хлеба, — і не магла, не здолела...

Цяпер яна ўспомніла мясцовасць. Аставалася да Ланскога вярсты дзве, і яна не спускала воч з вялікага дрэва, якое адзінока бялела ствалом сярод мора закаласаванай пшаніцы каля ўзлеску, — са старой бярозы, што круглілася сваёю вяршыняю, серабрыстай ад ветру, на воблачна-дымчатым небе. За пшаніцаю, за бярозаю паказаўся шаўкавісты бярозавы хмызняк, цёмна-зялёны. Мясціна тут стэпавая, роўная, здаецца вельмі глухая: нічога не бачыш, апроч неба і бясконцага хмызняку, калі ўваходзіш у Ланское. Усюды буйна зарасла зямля, а тут дык проста непралазны гушчар. Трава — у пояс; дзе кусты — не пракосіш. У пояс і краскі. Ад красак — белых, сініх, ружовых, жоўтых — мірсціцца ў вачах. Цэлыя палянкі заліты імі, такімі прыгожымі, што толькі ў бярозавых гаях растуць. Збіраліся хмары, вецер нёс песні жаваранкаў, але яны губляліся ў няспынным рушлівым шалясценні і ў шуме. Ледзьве пазнавалася сярод кустоў і пнёў закінутая дарога. Соладка пахла трускалкамі, горка — суніцамі, бярозаю, палыном. Анісся спяшалася, спатыкаючыся, блытаючыся ў кветках і травах. Вось і вартоўня. Але вісіць на яе дзверцах вялікі рыжы замок. І, убачыўшы яго, Анісся раптам зморшчыла твар і загаласіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x