Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Засяку-у-у! — крычаў Бек-Агамалаў, скрыгочучы зубамі.

Выгляд агульнага страху зусім ап'яніў яго. Ён з прыпадачнай сілай некалькімі ўдарамі расшчапіў стол, потым шалёна ўдарыў шашкаю па люстры, і ашкепкі ад яе зіхатлівым вясёлкавым дажджом пырснулі на ўсе бакі. З другога стала ён адным ударам збіў усе бутэлькі і шклянкі, што стаялі на ім.

Але раптам пачуўся чыйсьці прарэзлівы, ненатуральна-нахабны крык:

— Дурань! Хам!

Гэта крычала тая самая проставалосая жанчына з голымі рукамі, якая толькі што абдымала Лешчанку. Рамашоў раней не бачыў яе. Яна стаяла ў нішы за грубкаю і, упіраючыся рукамі ў бокі, уся схіліўшыся наперад, крычала бесперастанку крыкам ашуканай рыначнай гандляркі:

— Дурань! Хам! Халуй! І ніхто цябе не баіцца! Дурань, дурань, дурань, дурань!..

Бек-Агамалаў нахмурыў бровы і, нібы разгубіўшыся, апусціў долу шашку. Рамашоў бачыў, як паступова бляднеў ягоны твар і як у вачах у яго разгараўся злавесны жоўты бляск. І ў той жа час ён усё ніжэй і ніжэй згінаў ногі, увесь скурчваўся і ўцягваў галаву ў плечы, нібы звер, які рыхтаваўся зрабіць скачок.

— Замаўчы! — крыкнуў ён хрыпла, быццам выплюнуў.

— Дурань! Боўдзіла! Армяшка! Не замаўчу! Дурань! Дурань! — крычала жанчына, калоцячыся ўсім целам.

Рамашоў ведаў, што і сам ён бляднее з кожнаю хвілінаю. У галаве ў яго зноў зрабілася бязважка, пуста і вольна. Дзіўная сумесь жаху і весялосці ўзняла раптоўна яго душу ўгору, нібы лёгкую п'яную пену. Ён убачыў, што Бек-Агамалаў, не зводзячы вачэй з жанчыны, павольна падымае над галавой шашку. І раптам гарачы струмень шалёнага захаплення, жаху, фізічнага холаду, смеху і адвагі нахлынуў на Рамашова. Кідаючыся наперад, ён яшчэ паспеў пачуць, як Бек-Агамалаў раз'юшана прахрыпеў:

— Ты не замаўчыш? Я цябе апошні...

Рамашоў моцна, з сілаю, якой ён сам ад сябе не чакаў, схапіў Бек-Агамалава за кісць рукі. На працягу некалькіх хвілін абодва афіцэры не маргаючы, пільна глядзелі адзін на аднаго, на адлегласці пяці або шасці вяршкоў. Рамашоў чуў цяжкае дыханне Бек-Агамалава, бачыў яго страшныя бялкі, і вострыя, бліскучыя зрэнкі вачэй, і белыя, рыплівыя рухомыя сківіцы, але ён ужо адчуваў, што шалёны агонь з кожнай хвілінай згасае ў гэтым скрыўленым твары. І было яму жудасна і вельмі радасна стаяць гэтак, паміж жыццём і смерцю, і ўжо ведаць, што ён выходзіць пераможцам з гэтай гульні. Мусіць, усе, хто зводдаль назіраў за гэтай сцэнай, зразумелі яе небяспечнае значэнне. На дварэ за вокнамі стала ціха, — так ціха, што дзесьці зусім блізка, у цемры, пачуўся раптам гучны і бесклапотны салаўіны пошчак.

— Пусці! — хрыпла выціснуў з цябе Бек-Агамалаў.

— Бек, ты не ўдарыш жанчыны, — сказаў Рамашоў спакойна. — Бек, табе ўсё жыццё будзе сорамна. Ты не ўдарыш.

Апошнія іскры шаленства згаслі ў вачах у Бек-Агамалава. Рамашоў хутка заморгаў павекамі і глыбока ўздыхнуў, нібы пасля страты прытомнасці. Сэрца ў яго закалацілася шпарка і бязладна, як у часе спалоху, а галава зноў зрабілася цяжкая і цёплая.

— Пусці! — яшчэ раз крыкнуў Бек-Агамалаў з нянавісцю і таргануў руку.

Цяпер Рамашоў адчуваў, што ён ужо не мае больш сілы супраціўляцца яму, аднак ён ужо не баяўся яго і гаварыў жаласліва і ласкава, дакранаючыся ледзь чутна да пляча таварыша:

— Прабачце мне... Але ж вы самі потым скажаце мне дзякуй.

Бек-Агамалаў рэзка, са стукам укінуў шашку ў ножны.

— Ну, добра! К чорту! — крыкнуў ён злосна, але ўжо з доляй прытворства і збянтэжанасці. — Мы з вамі яшчэ разлічымся. Вы не маеце права!..

Усе, хто бачыў гэтую сцэну з двара, зразумелі, што самае страшнае прамінула. З пераўвялічаным, напружаным рогатам натоўпам уваліліся яны ў дзверы. Цяпер усе яны пачалі з фамільярнай і сяброўскай бесцырымоннасцю супакойваць і ўгаворваць Бек-Агамалава. Але ён ужо сціх, знясілеў, і яго адразу ж пацямнелы твар меў стомлены і грэблівы выраз.

Прыбегла Шлейферша, тоўстая дама з зашмальцаванымі грудзьмі, са злосным выразам вачэй, акружаных цёмнымі мяшкамі, без веек. Яна кідалася то на аднаго, то на другога афіцэра, хапала іх за рукавы і за гузікі і жаласна крычала:

— Ну, панове, ну, хто мне заплаціць за ўсё: за люстра, за стол, за пітво і за дзяўчатак?

І зноў нехта невядомы застаўся разбірацца з ёю. Астатнія афіцэры гуртам выйшлі на вуліцу. Чыстае, мяккае паветра травеньскай ночы лёгка і прыемна лілося ў грудзі Рамашова і напоўніла ўсё яго цела свежым, радасным трапятаннем. Яму здавалася, што сляды сённяшняй п'янкі адразу сцерліся ў яго мазгах, нібы да іх дакрануліся мокрай губкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.