Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дружа, руку тваю! Інстытутка. Люблю ў цябе былыя пакуты і маладосць мінулую маю. Зараз Асадчы такую вечную памяць вывеў, што шыбы забрынчалі. Рамашэвіч, люблю я, браток, цябе! Дай я цябе пацалую, па-сапраўднаму, па-расейску, у самыя губы.

Рамашову быў агідны апухлы твар Веткіна з ашклянелымі вачамі, быў непрыемны пах, які ішоў з яго рота, дотык яго мокрых губ і вусоў. Але ён заўсёды быў у гэтых выпадках безабаронны і цяпер толькі фальшыва і вяла ўсміхаўся.

— Чакай, чаго я да цябе прыйшоў?.. — крычаў Веткін, ікаючы і хістаючыся. — Нешта было важнае... А, вось чаго. Ну, брат, і выставіў жа я Бабяцінскага. Разумееш — усё дарэшты, да апошняй капейкі. Дайшло да таго, што ён прасіў гуляць на запіс. Ну, я ўжо тут яму кажу: «Не, бацечка, гэта атандэ, ці не хочаце чаго-небудзь мякчэйшага?» Тады ён ставіць рэвальвер. На вось, Рамашэнка, паглядзі. — Веткін выняў са штаноў, вывернуўшы пры гэтым кішэню вонкі, маленькі зграбны рэвальвер у шэрым замшавым чахле. — Гэта, брат, сістэмы Мервіна. Я пытаюся: «На колькі ставіш?» — «Дваццаць пяць». — «Дзесяць!» — «Пятнаццаць». — «Ну, ліха з табой!» Паставіў ён рубель у колер і ў масць у круглую. Бац, бац, бац, бац! На пятым абцугу я яго даму — чык! До-обры дзень, сто гусей! За ім яшчэ нешта асталося. Цудоўны рэвальвер і набоі да яго. На табе, Рамашэвіч. У знак памяці і дружбы нашай даю табе мой новы рэвальвер, і ты глядзі, заўсёды памятай, які Веткін — храбры афіцэр. На! Гэта вершы.

— Навошта гэта, Павел Паўлавіч? Схавайце.

— Што, ты думаеш, дрэнны рэвальвер? Слана можна забіць. Чакай, мы зараз паспрабуем. Дзе ў цябе знаходзіцца твой раб? Я пайду, спытаю ў яго якую-небудзь дошку. Эй, р-р-раб! Зброяносец!

Няпэўным крокам ён выйшаў у сенцы, дзе звычайна сядзеў Гайнан, пакорпаўся там крыху і праз хвіліну вярнуўся, трымаючы пад правым локцем за галаву бюст Пушкіна.

— Навошта, Павел Паўлавіч, не трэба, — адгаворваў яго Рамашоў.

— Э, глупства! Нейкі шпак. Вось мы яго зараз паставім на зэдлік. Стой смірна, шэльма! — пагразіў Веткін пальцам на бюст. — Чуеш? Я табе зараз!

Ён адышоў убок, прысланіўся да падаконніка побач з Рамашовым і ўзвёў курок. Але пры гэтым ён недарэчна, такімі п'янымі рукамі размахваў рэвальверам у паветры, што Рамашоў толькі спалохана моршчыўся і часта моргаў вачмі, чакаючы неасцярожнага стрэлу.

Адлегласць была не болей васьмі крокаў. Веткін доўга цэліўся, круцячы дулам у розныя бакі. Нарэшце ён стрэліў, і на бюсце, на правай шчацэ, паявілася вялікая няроўная чорная дзірка. У вушах у Рамашова зазвінела ад выстралу.

— Ці бачыў ты? — закрычаў Веткін. — Ну, дык вось, на табе, беражы на ўспамін і памятай маю любоў. А цяпер надзявай кіцель і гайда ў сход. Кульнём за славу расейскай зброі.

— Павел Паўлавіч, сапраўды, не варта, сапраўды, лепш не трэба, — упрошваў яго Рамашоў.

Але ён не змог адмовіцца: не знаходзіў для гэтага ні рашучых слоў, ні моцных інтанацый у голасе. І, лаячы сябе ў думках за бязвольнасць, ён неахвотна паклыпаў за Веткіным, які няцвёрда, зігзагамі ішоў уздоўж агародных градак, па гурках і па капусце.

Гэта быў бязладны, шумны, чадны — сапраўды шалёны вечар. Спачатку пілі ў сходзе, потым паехалі на вакзал піць глінтвейн, зноў вярнуліся ў сход. Спачатку Рамашоў саромеўся, крыўдаваў на самога сябе за падатлівасць і перажываў тое нуднае пачуццё гідлівасці і няёмкасці, якое адчувае кожны новы чалавек у кампаніі п'яных. Смех здаваўся яму нейкі ненатуральны, жарты — тупыя, спевы — фальшывыя. Але чырвонае гарачае віно, выпітае ім на вакзале, раптам закруціла яму галаву і напоўніла яе шумнай і нейкай сутаргавай весялосцю. Перад вачмі стаяла шэрая заслона з мільёнаў трапяткіх пясчынак, і ўсё стала зручнае, смешнае і зразумелае.

Гадзіна за гадзінай прабягалі, як хвіліны, і толькі таму, што ў сталовай запалілі лямпы, Рамашоў цьмяна зразумеў, што мінула шмат часу і настала ноч.

— Панове, паедзем да дзяўчатак? — прапанаваў нехта. — Паедзем усе да Шлейфершы.

— Да Шлейфершы, да Шлейфершы. Ура!

І ўсе замітусіліся, загрукалі крэсламі, засмяяліся. У гэты вечар усё рабілася неяк само па сабе. Ля варот сходу ўжо стаялі параконныя фаэтоны, але ніхто не ведаў, адкуль яны ўзяліся. У свядомасці Рамашова ўжо даўно паявіліся чорныя сонныя правалы, якія чаргаваліся з хвілінамі асабліва яснага абвостранага разумення. Ён раптам убачыў сябе ў экіпажы побач з Веткіным. Наперадзе на лаўцы сядзеў нехта трэці, але твару яго Рамашоў ніяк не мог уночы разгледзець, хоць і нахіляўся да яго, бяссільна матляючыся тулавам улева і ўправа. Твар гэты здаваўся цёмным і то зморшчваўся ў кулачок, то расцягваўся ў касым напрамку і быў вельмі знаёмы. Рамашоў раптам засмяяўся і сам як бы збоку пачуў свой тупы, драўляны смех.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.