Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Спі, мая чароўная, спі, шчасце маё. Я — побач, я сцерагу цябе!

У гэтыя хвіліны ён адчуваў у сябе на вачах слёзы, але ў душы ў яго разам з пяшчотаю, з замілаваннем і з самаахвярнай адданасцю варочалася сляпая, жывёльная рэўнасць дарослага самца.

Аднойчы Мікалаеў быў запрошаны да камандзіра палка на вінт. Рамашоў ведаў пра гэта. Уночы, ідучы па вуліцы, ён пачуў за нечым плотам, з кветніка, моцны і востры пах нарцысаў. Ён пераскочыў цераз плот і ў цемры нарваў з градкі, перапэцкаўшы рукі ў сырой зямлі, цэлы ахапак гэтых белых, пяшчотных, мокрых кветак.

Акно ў Шураччынай спальні было расчынена; яно выходзіла ў двор і не было асветлена. Са смеласцю, якой ён сам ад сябе не чакаў, Рамашоў праслізнуў у скрыпучыя варотцы, падышоў да сцяны і кінуў кветкі ў акно. Нішто не зварухнулася ў пакоі. Хвіліны тры Рамашоў стаяў і чакаў, і стук яго сэрца разлягаўся па ўсёй вуліцы. Потым, уцягнуўшы галаву ў плечы і чырванеючы ад сораму, ён на дыбачках выйшаў на вуліцу.

На другі дзень ён атрымаў ад Шурачкі кароткую сярдзітую запіску:

«Не смейце ніколі больш гэтага рабіць. Пяшчоты ў гусце Рамэо і Джульеты смешныя, асабліва калі яны маюць месца ў пяхотным армейскім палку».

Удзень Рамашоў стараўся хоць здаля ўбачыць яе на вуліцы, але гэтага чамусьці не выпадала яму. Часта, угледзеўшы здалёку жанчыну, якая постаццю, паходкай, капялюшыкам нагадвала яму Шурачку, ён бег за ёй з трапяткім сэрцам, з затоеным дыханнем, адчуваючы, як у яго рукі ад хвалявання робяцца халодныя і вільготныя. І кожны раз, заўважаючы сваю памылку, ён адчуваў у душы смутак, адзіноту і нейкую мёртвую пустэчу.

XVIII

У самым канцы мая ў роце капітана Асадчага павесіўся малады салдат, і, па дзіўным збегу абставін, павесіўся ў той жа самы дзень, у які летась здарыўся ў гэтай роце такі ж выпадак. Калі яго ўскрывалі, Рамашоў быў за памочніка дзяжурнага па палку і нехаця вымушаны быў прысутнічаць пры ўскрыцці. Салдат яшчэ не пачаў гнісці. Рамашоў чуў, як з яго разрэзанага цела ішоў густы пах сырога мяса, нібы ад туш, якія выстаўляюць пры ўваходзе ў мясныя лаўкі. Ён бачыў яго шэрыя і сінія аслізлыя глянцавітыя вантробы, бачыў змесціва яго страўніка, бачыў яго мазгі — шэра-жоўтыя, усе ў звілінах, якія ўздрыгвалі на стале ад крокаў, нібы жэле, выкінутае з формы. Усё гэта было новае, страшнае і агіднае і ў той жа час напаўняла яго нейкай грэблівай непавагай да чалавека.

Зрэдку, час ад часу, у палку надыходзілі дні нейкай агульнай, павальнай, брыдкай папойкі. Магчыма, гэта здаралася ў тыя страшныя моманты, калі людзі, выпадкова паміж сабою звязаныя, але ўсе разам асуджаныя на сумную бяздзейнасць і бяздумную жорсткасць, раптам пачыналі заўважаць адзін у аднаго, там, далёка, у заблытанай і прыгнечанай свядомасці, нейкую таямнічую іскру жаху, смутку і безразважнасці. І тады спакойнае, сытае, як у племянных быкоў, жыццё як бы пакідала сваё звычайнае рэчышча.

Так здарылася і пасля гэтага самагубства. Першы пачаў Асадчы. Якраз падышло некалькі святочных дзён запар, і ён у часе іх вёў у сходзе страшэнную гульню і дужа многа піў. Дзіўна: магутная воля гэтага вялікага, моцнага і драпежнага, як звер, чалавека ўцягнула за сабою ўвесь полк у нейкую вірлівую бездань, і ўвесь час гэтай стыхійнай, шалёнай папойкі Асадчы з цынізмам, з нахабным выклікам, быццам бы шукаючы адпору і пярэчання, лаяў брыдкімі словамі імя самазабойцы.

Было шэсць гадзін вечара. Рамашоў сядзеў з нагамі на падаконніку і ціха насвістваў вальс з «Фаўста». У садзе крычалі вераб'і і трашчалі сарокі. Вечар яшчэ не настаў, але паміж дрэвамі ўжо блукалі лёгкія задумлівыя цені.

Раптам ля ганка яго дома чыйсьці голас заспяваў гучна, з натхненнем, але фальшыва:

Коні шалеюць і цуглямі звоняць,
Пеняцца, рвуцца, хрыпя-а-аць...

З грукатам расчыніліся абедзве ўваходныя дзверы, і ў пакой уваліўся Веткін. З цяжкасцю стрымліваючы раўнавагу, ён спяваў далей:

Пані, паненкі ўслед гэтай калоне
Вельмі ўжо сумна глядзяць.

Ён быў п'яны, цяжка, чадна, з учарашняга. Павекі ад бяссоннай ночы ў яго пачырванелі і апухлі. Шапка з'ехала на патыліцу. Вусы, яшчэ мокрыя, пацямнелі і звісалі ўніз дзвюма густымі сусолкамі, нібы ў маржа.

— Р-рамуальд! Анахарэт сірыйскі, дай я цябе пацалую! — закрычаў ён на ўвесь пакой. — Ну, чаго ты кіснеш? Пойдзем, дружа. Там весела: гуляюць, спяваюць. Пойдзем!

Ён моцна і працягла пацалаваў Рамашова ў губы, намачыўшы яго твар сваімі вусамі.

— Ну, хопіць, хопіць, Павел Паўлавіч, — слаба супраціўляўся Рамашоў, — навошта цялячыя пяшчоты?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.