Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хлебнікаў! Ты? — гукнуў яго Рамашоў.

— Ах! — ускрыкнуў салдат і раптам, спыніўшыся, увесь закалаціўся на адным месцы ад спалоху.

Рамашоў хутка ўстаў. Ён убачыў перад сабой мёртвы, змардаваны твар, з разбітымі, апухлымі, акрываўленымі губамі, з сіняком пад вокам. Пры начным святле сляды пабояў мелі злавесны выгляд. І, пазіраючы на Хлебнікава, Рамашоў падумаў: «Вось гэты самы чалавек разам са мною прынёс сёння няўдачу ўсяму палку. Мы аднолькава няшчасныя».

— Куды ты, галубок? Што гэта з табою? — ласкава спытаў Рамашоў і, сам не ведаючы чаму, паклаў абедзве рукі на плечы салдата.

Хлебнікаў паглядзеў на яго разгубленым, дзікім позіркам, але адразу ж адвярнуўся. Губы яго цмокнулі, павольна раскрыліся, і з іх сарвалася кароткае, незразумелае хрыпенне. Тупое, непрыемнае адчуванне, падобнае да таго, якое папярэднічае страце прытомнасці, падобнае да прыкрага козыту, цягуча заныла ў грудзях і ў жываце ў Рамашова.

— Цябе білі? Так? Ну, скажы ж. Так? Сядзь тут, сядзь са мною.

Ён пацягнуў Хлебнікава за рукаў уніз. Салдат, нібы складны манекен, неяк недарэчна-лёгка і паслухмяна паваліўся на мокрую траву, побач з падпаручнікам.

— Куды ты ішоў? — спытаў Рамашоў.

Хлебнікаў маўчаў, седзячы ў няёмкай паставе з ненатуральна выпрастанымі нагамі. Рамашоў бачыў, як яго галава павольна, ледзь прыкметнымі штуршкамі апускалася на грудзі. Зноў пачуўся падпаручніку кароткі хрыплы гук, і ў душы яго варухнуўся страшэнны жаль.

— Ты хацеў уцячы? Надзень жа шапку. Паслухай, Хлебнікаў, я цяпер табе не начальнік, я сам няшчасны, адзінокі, прыбіты чалавек. Табе цяжка? Балюча? Пагавары ж са мною шчыра. Можа, ты хацеў забіць сябе? — дапытваўся Рамашоў бязладным шэптам.

Нешта цмокнула і забурчала ў горле ў Хлебнікава, але ён па-ранейшаму маўчаў. У той жа час Рамашоў прыкмеціў, што салдат увесь калоціцца: дрыжала ў яго галава, дрыжалі з ціхім пошчакам сківіцы. На якую хвіліну афіцэру зрабілася страшна. Гэтая неспакойная ліхаманкавая ноч, пачуццё адзіноты, роўнае, матавае, нежывое святло месяца, чорная глыбіня выемкі пад нагамі, і побач з ім маўклівы, ашалелы ад пабояў салдат — усё, усё ўяўлялася яму нейкім недарэчным, пакутлівым сном, накшталт тых сноў, якія, мусіць, будуць сніцца людзям у самыя апошнія дні свету. Але раптам прыліў цёплай, шчырай, бязмежнай спагады ахапіў яго душу. І, адчуваючы сябе дарослым і разумным у параўнанні з гэтым забітым, зацкаваным чалавекам, ён пяшчотна і моцна абняў Хлебнікава за шыю, прытуліў да сябе і загаварыў горача, з палкай пераканаўчасцю:

— Хлебнікаў, табе блага? І мне нядобра, галубок, мне таксама нядобра, павер мне. Я нічога не разумею з таго, што робіцца на свеце. Усё — нейкае дзікае, бязглуздае, жорсткае глупства! Але трэба цярпець, шаноўны мой, трэба цярпець... Гэта трэба.

— Не магу болей... — бязладна лепятаў Хлебнікаў, — не магу я, пан, болей... Ох, божачка... Б'юць, смяюцца... узводны грошай просіць, аддзяленны крычыць... Дзе ўзяць? Жывот у мяне надарваны... яшчэ хлапчуком надарваў... Кіла ў мяне, пан... Ох, божачка, божачка!

Рамашоў нізка схіліўся над галавой, якая непрытомна білася ў яго на каленях. Ён пачуў пах бруднага, хворага цела і нямытых валасоў і пракіслы пах шыняля, якім укрываліся ў часе сну. Бясконцы смутак, жах і глыбокая, вінаватая жаласлівасць перапоўнілі сэрца афіцэра і да болю сціснулі яго. І, ціха схіляючыся да стрыжанай, калючай, бруднай галавы, ён прашаптаў ледзь чутно:

— Брат мой!

Хлебнікаў схапіў руку афіцэра, і Рамашоў адчуў на ёй разам з цёплымі кроплямі слёз халодны і ліпучы дотык чужых губ. Але ён не аднімаў сваёй рукі і гаварыў простыя, чуллівыя, супакойлівыя словы, якія гаворыць дарослы пакрыўджанаму дзіцяці.

Потым ён сам адвёў Хлебнікава ў лагер. Давялося выклікаць дзяжурнага па роце унтэр-афіцэра Шапаваленку. Той выйшаў у адной сподняй бялізне, пазяхаючы, жмурачыся і чухаючы сабе то спіну, то жывот.

Рамашоў загадаў яму неадкладна паставіць замест Хлебнікава другога днявальнага. Шапаваленка спрабаваў быў пярэчыць:

— Так што, ваша благароддзе, ім яшчэ не дайшла змена!..

— Не размаўляць! — крыкнуў на яго Рамашоў. — Скажаш заўтра ротнаму камандзіру, што я так загадаў. Дык ты прыйдзеш заўтра да мяне? — спытаў ён у Хлебнікава, і той моўчкі адказаў яму нясмелым, удзячным позіркам.

Павольна клыпаў Рамашоў уздоўж лагера, вяртаючыся дахаты. Шэпт у адной з палатак прымусіў яго спыніцца і прыслухацца. Нехта ціхім нудным цягучым голасам расказваў казку:

— Во-ось пасылае той самы чорт да таго салдата самага свайго галоўнага чараўніка. Вось прыходзіць чараўнік і кажа: «Салдат, чуеш, салдат, я цябе з'ем!» А салдат яму адказвае: «Ні, ты мяне не можаш з'есці, бо я і сам чараўнік!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.