Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак жа здзіўляла яго, — калі ён задумваўся глыбей, — тое, што вялізная большасць інтэлігентных прафесій заснавана выключна на недавер'і да чалавечай сумленнасці і такім чынам абслугоўвае чалавечыя заганы і недахопы. Іначай навошта патрэбны былі б усюды канторшчыкі, бухгалтары, чыноўнікі, паліцыя, таможня, кантралёры, інспектары і наглядчыкі, — каб чалавецтва было дасканалае?

Ён думаў таксама пра святароў, дактароў, настаўнікаў, адвакатаў і суддзяў — пра ўсіх гэтых людзей, якім, па характары іх заняткаў, даводзіцца заўжды мець дачыненне да думак, пакут і душ іншых людзей. І Рамашоў з недаўменнем прыходзіў да вываду, што людзі гэтай катэгорыі хутчэй за іншых чарсцвеюць і загрузаюць у халоднай і мёртвай фармалістыцы, у прывычнай і ганебнай раўнадушнасці. Ён ведаў, што існуе і яшчэ адна катэгорыя — арганізатараў знешняга, зямнога дабрабыту: інжынеры, архітэктары, вынаходцы, фабрыканты, заводчыкі. Але яны, якія маглі б агульнымі намаганнямі зрабіць чалавечае жыццё вельмі прыгожым і радасным, — яны служаць толькі багаццю. Над усімі імі пануе страх за сваю шкуру, жывёльная любоў да сваіх малых і да свайго логава, боязь жыцця і адсюль страшэнная цяга да грошай. Хто ж, нарэшце, наладзіць жыццё забітага Хлебнікава, накорміць, навучыць яго і скажа яму: «Дай мне тваю руку, брат»?

Такім чынам, Рамашоў няўпэўнена, дужа марудна, але ўсё глыбей і глыбей задумваўся над жыццёвымі з'явамі. Раней усё здавалася такое простае. Свет падзяляўся на дзве няроўныя часткі: адна — меншая — афіцэрства, якое акружаюць пашана, сіла, улада, чароўны гонар мундзіра і разам з мундзірам чамусьці і патэнтованая храбрасць, і фізічная сіла, і фанабэрыстая гордасць; другая — вялізная і безаблічная — цывільныя ці шпакі, штафіркі і рабчыкі; імі пагарджалі; лічылася за маладзецтва злаяць або пабіць без усякай на тое прычыны цывільнага чалавека, патушыць аб яго нос запаленую папяросу, насунуць яму на вушы цыліндр; пра такія подзвігі яшчэ ў вучылішчы расказвалі адзін аднаму з захапленнем жаўтаротыя юнкеры. І вось цяпер, як бы адыходзячы ў бок ад рэчаіснасці, пазіраючы на яе аднекуль, нібы з патаемнага кутка, са шчыліны, Рамашоў пачынаў пакрысе разумець, што ўся ваенная служба з яе ўяўнай доблесцю створана жорсткім, ганебным агульначалавечым непаразуменнем. «Якім чынам можа існаваць саслоўе, — дапытваўся сам у сябе Рамашоў, — якое ў мірны час, не прыносячы ніводнай кропелькі карысці, есць чужы хлеб і чужое мяса, апранаецца ў чужыя адзежы, жыве ў чужых дамах, а ў ваенны час ідзе бяздумна забіваць і калечыць гэткіх жа людзей, як яны самі? «

І ўсё больш яснай рабілася для яго думка, што існуюць толькі тры гордыя прызванні чалавека: навука, мастацтва і вольная фізічная праца. З новай сілай узгарэліся мары аб літаратурнай працы. Іншы раз, калі яму даводзілася чытаць добрую кнігу, прасякнутую сапраўдным натхненнем, ён пакутліва думаў: «Божачка мой, гэта ж так проста, я сам гэтак думаў і адчуваў. І я мог бы зрабіць тое ж самае!» Яго цягнула напісаць аповесць або вялікі раман, канвою да якога былі б жах і сум ваеннага жыцця. У галаве ўсё ішло найлепшым чынам, — карціны атрымліваліся яркія, фігуры жывыя, фабула развівалася і ўкладвалася ў мудрагеліста-правільны ўзор, і было незвычайна весела і цікава думаць пра гэта. Але калі ён пачынаў пісаць, выходзіла бледна, па-дзіцячы вяла, нязграбна, напышліва або шаблонна. Пакуль ён пісаў — з запалам і хутка, — ён сам не заўважаў гэтых недахопаў, але варта яму было побач са сваімі старонкамі прачытаць маленькі ўрывак з вялікіх расейскіх майстроў, як яго апаноўвала бяссільная роспач, сорам і пагарда да свайго мастацтва.

З такімі думкамі ён часта блукаў цяпер па горадзе ў цёплыя ночы канца мая. Непрыкметна для самога сябе ён выбіраў усё адну і тую ж дарогу — ад жыдоўскіх могілак да плаціны і потым да чыгуначнага насыпу. Часамі бывала, што, захоплены гэтай новай для яго страснай галаўной працай, ён не заўважаў пройдзенага шляху, і раптам спахапіўшыся і нібы прачынаючыся, ён са здзіўленнем бачыў, што знаходзіцца на другім канцы горада.

І кожную ноч ён праходзіў міма вокан Шурачкі, праходзіў па другім баку вуліцы, крадучыся, стрымліваючы дыханне, з трапяткім сэрцам, адчуваючы сябе так, нібыта ён робіць нейкую тайную, ганебную зладзейскую справу. Калі ў гасцінай у Мікалаевых тушылі лямпу і цьмяна бліскалі ад месяца чорныя шыбы вокан, ён прытойваўся каля плота, моцна прыціскаў да грудзей рукі і гаварыў умольным шэптам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.