Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як вас завуць?

— Мяне? Мальвіна. — Яна раўнадушна адвярнулася ад афіцэра і заматляла нагамі. — Пачастуйце папяроскай.

Аднекуль паявіліся два музыканты-жыды: адзін — са скрыпкаю, другі — з бубнам. Пад надакучлівы фальшывы матыў полькі, які суправаджаўся глухімі брынклівымі ўдарамі, Алізар і Арчакоўскі сталі танцаваць канкан. Яны скакалі адзін перад адным то на адной, то на другой назе, пстрыкаючы пальцамі выцягнутых рук, адступалі назад, расставіўшы сагнутыя калені і засунуўшы вялікія пальцы пад пахі, і з груба-цынічнымі жэстамі віхляючы клубамі, непрыстойна нахіляючы тулава то ўперад, то назад. Раптам Бек-Агамалаў усхапіўся з крэсла і закрычаў рэзкім, высокім, раз'юшаным голасам:

— К чорту шпакоў! Зараз жа прэч! Фіць!

У дзвярах стаялі два цывільныя — іх ведалі ўсе афіцэры ў палку, таму што яны бывалі на вечарах у сходзе: адзін — чыноўнік казначэйства, а другі — брат судовага прыстава, дробны памешчык, — абодва вельмі прыстойныя маладыя людзі.

У чыноўніка была на твары бледная ненатуральная ўсмешка, і ён гаварыў ліслівым тонам, але стараўся паводзіць сябе бесцырымонна:

— Дазвольце, панове... у вашу кампанію. Вы ж мяне ведаеце, панове... Я ж Дубецкі, панове... Мы, панове, вам не перашкодзім.

— У цеснаце, ды не ў крыўдзе, — сказаў брат судовага прыстава і вымушана зарагатаў.

— Прэ-эч! — зноў закрычаў Бек-Агамалаў. — Марш!

— Панове, ганіце шпакоў! — грымнуў Арчакоўскі.

Узнялася мітусня. Усё ў пакоі закруцілася клубком, застагнала, засмяялася, затупала. Заскакалі ўгору вогненныя язычкі лямп. Начны халадок уварваўся праз вокны і баязліва дыхнуў у твары. Галасы цывільных, ужо на вуліцы, крычалі з бяссільным і злым спалохам, жаласліва, гучна і слязліва:

— Я гэтага табе так не пакіну! Мы камандзіру палка будзем скардзіцца. Я губернатару напішу. Апрычнікі!

— У-лю-лю-лю-лю! Ату іх! — галасіў тонкім фальцэтам Веткін, высунуўшыся з акна.

Рамашову здавалася, што ўсе сённяшнія падзеі адбываюцца адна за адной бесперапынку і без усякай сувязі, нібы перад ім раскручвалася крыклівая і стракатая стужка з вычварнымі, недарэчнымі кашмарнымі малюнкамі. Зноў аднастайна запішчала скрыпка, загуў і задрыжаў бубен. Нехта без мундзіра, у адной белай кашулі, скакаў упрысядкі пасярод пакоя, штохвілінна падаючы назад і абапіраючыся рукою аб падлогу. Худзенькая прыгожая жанчына — яе Рамашоў раней не заўважыў — з распушчанымі чорнымі валасамі і вострымі ключыцамі на адкрытай шыі, абдымала голымі рукамі самотнага Лешчанку за шыю і, стараючыся перакрычаць музыку і гоман, віскліва спявала яму ў самае вуха:

Калі цябе зваляць у пасцель сухоты,
Станеш, як сцяна, ты бледны ад маркоты, —
Вакол цябе дактары.

Бабяцінскі цераз перагародку са шклянкі плюхаў півам у адну з цёмных асобных каморак, а адтуль нездаволены, заспаны голас гаварыў буркліва:

— Ды, панове... ды хопіць жа. Хто гэта там? Што за свінства?

— Паслухайце, ці даўно вы тут? — спытаў Рамашоў у жанчыны ў чырвонай кофце і крадком, як быццам непрыкметна для сябе, паклаў далонь на яе моцную, цёплую нагу.

Яна нешта адказала, але ён недачуў. Яго ўвагу прыцягнула дзікая сцэна. Падпрапаршчык Лбоў лётаў па пакоі за адным з музыкантаў і з усяе сілы біў яго бубнам па галаве. Жыд крычаў нешта незразумелае і, азіраючыся са спалохам назад, мітусіўся з кута ў куток, падбіраючы доўгія фалды сурдута. Усе смяяліся. Арчакоўскі ад рогату паваліўся на падлогу і са слязьмі на вачах качаўся ва ўсе бакі. Потым пачулася дзікае галашэнне другога музыканта. Нехта выхапіў у яго з рук скрыпку і колькі было сілы бразнуў яе аб зямлю. Дэка яе разляцелася на кавалкі, з пявучым трэскам, які дзіўна зліўся са страшэнным крыкам жыда. Затым для Рамашова настала некалькі хвілін змрочнага забыцця. І раптам зноў ён убачыў, нібы ў трывожным сне, што ўсе, хто быў у пакоі, адразу закрычалі, замітусіліся, замахалі рукамі. Вакол Бек-Агамалава хутка і цесна самкнуліся людзі, але адразу ж яны шырока расступіліся і кінуліся хто куды.

— Усе прэч адсюль. Нікога не хачу! — раз'юшана крычаў Бек-Агамалаў.

Ён скрыгатаў зубамі, махаў перад сабою кулакамі і тупаў нагамі. Твар у яго зрабіўся малінавы, на лбе набраклі, нібы шнуры, дзве жылы, якія сыходзіліся к носу, галава была нізка і грозна апушчана, а ў вылупленых вачах страшэнна паблісквалі круглыя бялкі. Ён нібы забыўся на чалавечыя словы і роў, як ашалелы звер, жахлівым дрыготкім голасам:

— А-а-а-а!

Раптам ён, хутка і спрытна выгнуўшыся целам улева, выхапіў з ножнаў шашку. Яна з рэзкім свістам бліснула ў яго над галавою. І адразу ўсе, хто быў у пакоі, кінуліся да вокнаў і да дзвярэй. Жанчыны істэрычна вішчалі. Мужчыны штурхалі адзін аднаго. Рамашова імкліва пацягнулі да дзвярэй, і нехта, прадзіраючыся паўз яго, балюча, да крыві, драпнуў яго канцом пагона ці гузікам па шчацэ. І адразу ж на двары закрычалі, перабіваючы адзін аднаго, усхваляваныя, таропкія галасы. Рамашоў астаўся адзін у дзвярах. Сэрца ў яго шпарка і моцна білася, але разам з жахам ён перажываў нейкае салодкае, шалёнае і вясёлае прадчуванне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.