Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

XVI

З лагера ў горад вяла толькі адна дарога — цераз чыгуначнае палатно, якое ў гэтым месцы праходзіла ў крутой і глыбокай выемцы. Рамашоў па вузкай, добра ўтаптанай, вельмі стромкай сцежцы хутка збег уніз і стаў з цяжкасцю падымацца па другім адхоне. Яшчэ з сярэдзіны пад'ёму ён заўважыў, што нехта стаіць наверсе ў кіцелі наапашкі.

Прыпыніўшыся на нейкі момант і прыжмурыўшыся, ён пазнаў Мікалаева.

«Зараз будзе самае непрыемнае!» — падумаў Рамашоў. Сэрца ў яго тужліва заныла ад трывожнага прадчування. Але ён усё ж пакорліва падымаўся ўгору.

Афіцэры не бачыліся каля пяці дзён, але цяпер яны чамусьці не прывіталіся пры сустрэчы, і чамусьці Рамашоў не ўбачыў у гэтым нічога незвычайнага, быццам іначай і не магло быць у гэты цяжкі, няшчасны дзень. Ні адзін з іх нават не дакрануўся рукою да фуражкі.

— Я знарок чакаў вас тут, Юрый Аляксеевіч, — сказаў Мікалаеў, пазіраючы кудысьці ўдалечыню, на лагер, цераз плячо Рамашова.

— Да вашых паслуг, Уладзімір Яфімыч, — адказаў Рамашоў з фальшывай развязнасцю, але дрыготкім голасам. Ён нагнуўся, сарваў леташнюю сухую карычневую былінку і стаў разгублена яе жаваць. У той жа час ён пільна прыглядаўся, як у гузіках на паліто Мікалаева адбівалася яго ўласная постаць, з вузкай, маленькай галавой і маленечкімі ножкамі, але да агіднасці шырокая ў баках.

— Я вас не затрымаю, мне толькі два словы, — сказаў Мікалаеў.

Ён гаварыў вельмі мякка, з падкрэсленай ветлівасцю гарачага і раззлаванага чалавека, які вырашыў быць стрыманым. Але паколькі размаўляць, пазбягаючы адзін аднаго вачмі, рабілася з кожнай хвілінай усё больш няёмка, дык Рамашоў прапанаваў запытальна:

— Дык пойдзем?

Пакручастая сцежка, пратаптаная пешаходамі, перасякала вялікае бураковае поле. Удалечыні відаць былі белыя домікі і чырвоныя чарапічныя дахі горада. Афіцэры пайшлі поруч, саступаючы адзін аднаму дарогу. Нейкі час абодва маўчалі. Нарэшце Мікалаеў гучна і глыбока, з прыкметнай цяжкасцю пераводзячы дыханне, загаварыў:

— Я перш за ўсё павінен паставіць пытанне: ці з належнай павагай ставіцеся вы да маёй жонкі... да Аляксандры Пятроўны?

— Я не разумею, Уладзімір Яфімавіч... — запярэчыў Рамашоў. — Я, са свайго боку, таксама павінен спытаць у вас...

— Дазвольце! — раптам загарачыўся Мікалаеў. — Будзем пытацца па чарзе, спачатку я, а потым вы. А іначай мы не дамовімся. Будзем гаварыць проста і шчыра. Адкажыце мне перш за ўсё: цікавіць вас хоць колькі-небудзь тое, што пра яе гавораць і разводзяць плёткі? Ну, адным словам... чорт!.. яе рэпутацыя? Не, не, чакайце, не перапыняйце мяне... Вы ж, спадзяюся, не будзеце адмаўляць таго, што вы ад яе і ад мяне не бачылі нічога, апрача дабра, і што вы былі ў нашым доме прыняты, як блізкі, свой чалавек, амаль як родны.

Рамашоў спатыкнуўся на рыхлай зямлі і прамармытаў засаромлена:

— Паверце, я заўсёды буду ўдзячны вам і Аляксандры Пятроўне...

— Ах, не, зусім не ў гэтым справа, зусім не ў гэтым. Я не шукаю вашай удзячнасці, — раззлаваўся Мікалаеў. — Я хачу сказаць толькі тое, што маю жонку закранула брудная, хлуслівая плётка, якая... ну, адным словам, якую... — Мікалаеў часта задыхаў і выцер хусцінкаю твар. — Ну, карацей кажучы, тут замешаны і вы. Мы абое — я і яна — мы атрымліваем ледзь не кожны дзень нейкія подлыя, нахабныя ананімныя пісьмы. Не буду вам іх паказваць... мне непрыемна гэта. І вось у гэтых пісьмах гаворыцца... — Мікалаеў сумеўся на хвіліну. — Ну, ды, чорт! — гаворыцца аб тым, што вы палюбоўнік Аляксандры Пятроўны і што... ух, якая подласць!.. Ну, і гэтак далей... што ў вас штодзённа адбываюцца нейкія патаемныя сустрэчы і быццам бы ўвесь полк пра гэтае ведае. Агіднасць!

Ён злосна заскрыгатаў зубамі і сплюнуў.

— Я ведаю, хто пісаў, — ціха сказаў Рамашоў, павярнуўшыся ўбок.

— Ведаеце?

Мікалаеў спыніўся і груба схапіў Рамашова за рукаў. Відаць было, што раптоўны выбух гневу адразу разбіў яго штучную стрыманасць. Яго бычыныя вочы зрабіліся вялікія, твар наліўся крывёю, у кутках губ выступіла густая сліна. Ён люта закрычаў, увесь схіляючыся наперад і набліжаючы свой твар да твару Рамашова:

— Дык як жа вы можаце маўчаць, калі ведаеце! У вашым становішчы абавязак кожнага больш-менш прыстойнага чалавека — заткнуць рот усякай погані. Чуеце вы... армейскі донжуан! Калі вы сумленны чалавек, а не якая-небудзь...

Рамашоў з нянавісцю паглядзеў у вочы Мікалаеву. Ногі і рукі ў яго раптам пацяжэлі, галава зрабілася лёгкая і нібы пустая, — а сэрца апала кудысьці глыбока ўніз і білася там магутнымі і балючымі штуршкамі, сатрасаючы ўсё цела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.