Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Да цы-ры-ма-ні-яль-на-га маршу-у!..

Цяпер ужо ўсе шаснаццаць ротных камандзіраў бязладна і фальшыва, на розныя галасы заспявалі:

— Да цырыманіяльнага маршу!

І недзе, у хвасце калоны, адзін запознены ротны крыкнуў пазней за ўсіх астатніх дрыготкім і засаромленым голасам, не дагаворваючы каманды:

— Да цырыяльнага... — і адразу ж нясмела абарваўся.

— Па паў-аў-ротна-а! — выгукнуў Шульговіч.

— Па паўротна! — адразу ж падхапілі ротныя.

— На двух-узводную-ую дыстанцыю! — заліваўся Шульговіч.

— На двухузводную дыстанцыю!..

— Раўнен-не на-права-а!

— Раўненне направа! — паўтарыла шматгалосае пярэстае рэха.

Шульговіч счакаў нейкі момант і рэзка кінуў:

— Першая паўрота — шагам!

Глуха далятаючы праз шчыльныя шэрагі, нізка сцелючыся па самай зямлі, пачулася наперадзе густая каманда Асадчага:

— Перша-ая паўрота. Раўненне направа. Шагам... арш!

Дружна загрукаталі наперадзе палкавыя барабаншчыкі. Ззаду відаць было, як ад нахіленага лесу штыкоў аддзялілася роўная доўгая лінія і раўнамерна загайдалася ў паветры.

— Другая паўрота, проста! — пачуў Рамашоў высокі бабскі голас Арчакоўскага.

І другая лінія штыкоў, адыходзячы, загайдалася. Гук барабанаў рабіўся ўсё цішэйшы і цішэйшы, быццам ён апускаўся некуды ўніз, пад зямлю, і раптам на яго наляцела, паваліўшы і зламаўшы яго, вясёлая, ззяючая і прыгожая хваля аркестра. Гэта падхапіла тэмп палкавая музыка, і ўвесь полк адразу пажвавеў і падцягнуўся: галовы ўзняліся вышэй, выпрасталіся больш стройна целы, пасвятлелі шэрыя, змучаныя твары.

Адна за адной адыходзілі паўроты, і з кожным разам усё ярчэйшымі і больш радаснымі рабіліся гукі палкавога маршу. Вось адышла апошняя паўрота першага батальёна. Падпалкоўнік Лех у суправаджэнні Алізара рушыў наперад на худым вараным кані. У абодвух шашкі з кісцю рукі на ўзроўні твару. Чутна спакойная і, як заўсёды, нядбайная каманда Сталькоўскага. Высока над штыкамі плаўна загайдалася дрэўка сцяга. Капітан Сліва выйшаў наперад — згорблены, азызлы, аглядаючы строй вадзяністымі вылупленымі вачамі, даўгарукі, падобны да вялікай старой нуднай малпы.

— П-першая паўрота... п-проста!

Лёгкім і маладзецкім крокам выходзіць Рамашоў перад сярэдзінай сваёй паўроты. Штосьці радаснае, прыгожае і гордае расце ў ягонай душы. Хутка слізгае ён вачмі па тварах першай шарэнгі. «Стары рубака абвёў сваіх ветэранаў сакаліным позіркам», — мільганула ў яго галаве гучная фраза ў той час, калі ён сам зацягнуў па-заліхвацку, нараспеў:

— Дру-у-гая паўро-ота-а...

«Раз, два!» — лічыць Рамашоў у думках і трымае такт аднымі наскамі ботаў. «Трэба пад левую нагу. Левай, правай». І са шчаслівым тварам, адкінуўшы назад галаву, ён выкрыквае высокім тэнарам, які звініць на ўсё поле:

— Проста!

І, павярнуўшыся на адной назе, нібы на пружыне, ён, не азіраючыся назад, напеўна дадае двума тонамі ніжэй:

— Раў-анен-не направа-а!

Хараство моманту ап'яняе яго. На хвіліну яму здаецца, што гэтая музыка накрывае яго хвалямі пякучага, асляпляльнага святла і што медны, радасны крык падае зверху, з неба, з сонца. Як і надоечы, пры сустрэчы, — салодкі, дрыготкі халадок бяжыць па яго целе і робіць скуру цвёрдай і прыўзнімае і варушыць валасы на галаве.

Дружна, у такт музыцы, закрычала пятая рота, адказваючы на пахвалу генерала. Вызваленыя з жывой перашкоды з чалавечых целаў, як бы радуючыся свабодзе, гучней і весялей пабеглі насустрач Рамашову гукі маршу. Цяпер падпаручнік зусім выразна бачыць наперадзе і справа ад сябе тоўстую постаць генерала на шэрым кані, нерухомую світу ззаду ў яго, а яшчэ далей рознакаляровую групу жаночых сукенак, якія ў асляпляльным паўдзённым святле здаюцца нейкімі казачнымі кветкамі. А злева бліскаюць залатыя трубы аркестра, і Рамашоў адчувае, што паміж генералам і музыкай прабегла нябачная чароўная нітка, цераз якую і радасна і боязна пераступіць.

Але першая паўрота ўжо перайшла цераз гэтую мяжу.

— Добра, хлопцы! — чуваць здаволены голас карпуснога камандзіра.

— А-а-а-а! — падхопліваюць салдаты высокімі, шчаслівымі галасамі. Яшчэ гучней вырываюцца наперад гукі музыкі. «О любы, — з замілаванасцю думае Рамашоў пра генерала. — Разумнік!»

Цяпер Рамашоў адзін. Плаўна і пругка, ледзьве дакранаючыся нагамі да зямлі, набліжаецца ён да запаветнай рысы. Галава яго смела адкінута назад і з гордым выклікам павернута ўлева. Ва ўсім целе ў яго такое адчуванне лёгкасці і свабоды, нібы ён неспадзявана атрымаў здольнасць лётаць. І, уяўляючы сябе цудоўным цэнтрам усяго сусвету, ён гаворыць сам сабе ў нейкім ружовым, радасным сне:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.