Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але раптам яму прыгадаліся яго нядаўнія ганарлівыя мары аб стройным прыгажуне-падпаручніку, аб жаночым захапленні, аб радасці ў вачах баявога генерала, — і яму зрабілася так сорамна, што ён адразу ж пачырванеў не толькі тварам, але нават грудзьмі і спіной.

«Ты смешны, нікчэмны, благі чалавек! — крыкнуў ён у думках самому сабе. — Дык ведайце ўсе, што я сёння застрэлюся!»

Агляд падыходзіў к канцу. Роты яшчэ некалькі разоў прадэфіліравалі перад карпусным камандзірам: спачатку паротна крокам, потым бегма, затым самкнутай калонай са стрэльбамі наперавес. Генерал як быццам памякчэў крышку і некалькі разоў пахваліў салдат. Было ўжо каля чатырох гадзін. Нарэшце полк спынілі і загадалі людзям стаяць вольна. Штаб-гарніст затрубіў «выклік начальнікаў».

— Панове афіцэры, да карпуснога камандзіра! — праляцела па радах.

Афіцэры выйшлі са строю і шчыльным кругам абступілі карпуснога камандзіра. Ён сядзеў на кані, згорбіўшыся, апусціўшыся, напэўна, моцна стомлены, але яго разумныя, прыжмураныя, апухлыя вочы жвава і насмешліва пазіралі праз залатыя акуляры.

— Буду кароткі, — загаварыў ён адрывіста і важна. — Полк нікуды не варты. Салдат не лаю, абвінавачваю начальнікаў. Фурман дрэнны — і коні не вязуць. Не бачу ў вас сэрца, глыбокага разумення клопату аб людзях. Памятайце цвёрда: «Шчаслівы той, хто душу сваю аддасць за бліжняга свайго». А ў вас адна думка — як бы дагадзіць на аглядзе начальству. Людзей замучылі, як рамізніцкіх коней. Афіцэры маюць запушчаны і дзікі выгляд, нейкія дзячкі ў мундзірах. Між іншым, аб гэтым прачытаеце ў маім загадзе. Адзін прапаршчык, здаецца, шостай ці сёмай роты, парушыў раўненне і зрабіў з роты кашу. Сорамна! Не патрабую шагістыкі ў тры тэмпа, але вакамер і спакой перш за ўсё.

«Пра мяне!» — з жахам падумаў Рамашоў, і яму здалося, што ўсе прысутныя адначасова паглядзелі на яго. Аднак ніхто не зварухнуўся. Усе стаялі маўклівыя, панурыя і нерухомыя, не зводзячы вачэй з генеральскага твару.

— Камандзіру пятай роты маё шчырае дзякуй! — гаварыў далей карпусны камандзір. — Дзе вы, капітан? А, вось! — генерал крыху па-тэатральнаму, дзвюма рукамі ўзняў над галавой фуражку, адкрыў магутны лысы чэрап з гузам над ілбом і нізка схіліўся перад Сталькоўскім. — Яшчэ раз дзякую вам і з радасцю цісну вашу руку. Калі бог давядзе біцца майму корпусу пад маім начальствам, — вочы ў генерала замаргалі і засвяціліся слязьмі, — дык памятайце, капітан, першую небяспечную справу даручу вам. А зараз, панове, маё вам шанаванне. Вы вольныя, рады буду бачыць вас другім разам, але ў другім парадку. Дазвольце дарогу каню.

— Ваша яснавяльможнасць, — выступіў наперад Шульговіч, — асмелюся прапанаваць ад імя паноў афіцэраў паабедаць у нашым сходзе. Мы будзем...

— Не, ужо навошта! — суха перапыніў яго генерал. — Шчыра дзякуй вам, я запрошан сёння да графа Ледахоўскага.

Па шырокай дарозе, ачышчанай афіцэрамі, ён галопам паскакаў у полк.

Людзі самі, без загаду, страпянуліся, выпрасталіся і сціхлі.

— Дзякуй, N-цы! — цвёрда і прыветліва крыкнуў генерал. — Даю вам два дні адпачынку. А зараз... — ён весела павысіў голас, — па палатках бягом марш! Ура!

Здавалася, што гэтым кароткім крыкам ён адразу ўзняў увесь полк. З аглушальным радасным ровам кінуліся паўтары тысячы людзей у розныя бакі, і зямля закалацілася і загула ў іх пад нагамі.

Рамашоў аддзяліўся ад афіцэраў, якія натоўпам вярталіся ў горад, і пайшоў дальняю дарогаю, цераз лагер. Ён адчуваў сябе ў гэтыя хвіліны нейкім убогім адшчапенцам, выкінутым з палкавой сям'і, нейкім непрыемным, чужым для ўсіх чалавекам, і нават не дарослым чалавекам, а агідным, распусным і пачварным хлапчуком.

Калі ён праходзіў ззаду палатак сваёй роты, па афіцэрскай лініі, дык чыйсьці прыдушаны, але гнеўны крык прыцягнуў ягоную ўвагу. Ён прыпыніўся на хвіліну і ў прасвеце паміж палаткамі ўгледзеў свайго фельдфебеля Рынду, маленькага, чырванатварага, апаплектычнага асілка, які брыдка лаяўся, біў кулакамі па твары Хлебнікава. У Хлебнікава быў змрочны і разгублены твар, а ў бяздумных вачах свяціўся жывёльны страх. Галава ў яго бездапаможна матлялася з аднаго боку на другі, і чуваць было, як пры кожным удары гучна стукалі адна аб адну яго сківіцы.

Рамашоў таропка, амаль бегма, прайшоў міма. У яго не было сілы заступіцца за Хлебнікава. І ў той жа час ён хваравіта адчуў, што яго ўласны лёс і лёс гэтага няшчаснага, забітага, змардаванага салдаціка неяк па-дзіўнаму блізка і агідна перапляліся за сённяшні дзень. Нібыта яны абодва былі калекі, якія пакутуюць ад адной і той жа хваробы і абуджаюць у людзях адну і тую ж гідлівасць. І хоць гэтае ўсведямленне аднолькавасці становішча і выклікала ў Рамашова толькі сорам і агіду, але ў ім было штосьці незвычайнае, глыбокае, па-сапраўднаму чалавечае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.