Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надышло, нарэшце, пятнаццатага мая, калі, па распараджэнні карпуснога камандзіра, павінен быў адбыцца агляд. У гэты дзень ва ўсіх ротах, апрача пятай, унтэр-афіцэры паднялі людзей у чатыры гадзіны. Нягледзячы на цёплую раніцу салдаты, якія не паспелі выспацца і ўвесь час пазяхалі, дрыжалі ў сваіх каламянкавых кашулях. У радасным святле ружовай бязвоблачнай раніцы іх твары здаваліся шэрыя, блішчастыя і ўбогія.

У шэсць гадзін прыйшлі ў свае роты афіцэры. Агульны збор палка быў прызначаны на дзесяць гадзін, але ніводнаму ротнаму камандзіру, за выключэннем Сталькоўскага, не прыйшла ў галаву думка даць людзям паспаць і адпачыць перад аглядам. Наадварот, у гэтую раніцу асабліва старанна і клопатна ўбівалі ім у галаву славеснасць і настаўленні да стральбы, асабліва густа вісела ў паветры брыдкая лаянка і часцей звычайнага сыпаліся штурхачы і аплявухі.

У дзевяць гадзін роты сабраліся на пляцы, крокаў за пяцьсот перад лагерам. Там ужо стаялі доўгай роўнай лініяй, расцягнуўшыся на паўвярсты, шаснаццаць ротных жаланёраў з рознакаляровымі сцяжкамі на стрэльбах. Жаланёрны афіцэр паручнік Кавака, адзін з галоўных герояў сённяшняга дня, верхам на кані лётаў туды і сюды ўздоўж гэтай лініі, выраўноўваючы яе, гойсаў з шалёным крыкам, распусціўшы павады, з шапкаю на патыліцы, увесь мокры і чырвоны ад старання. Яго шашка страшэнна біла па рэбрах каня, а белы худы конь, увесь усыпаны ад старасці грэчкаю і з бяльмом на правым воку, сутаргава круціў кароткім хвастом і абзываўся ў такт свайму брыдкаму галопу рэзкімі, кароткімі, як стрэлы, гукамі. Сёння ад паручніка Кавакі шмат што залежала: па яго жаланёрах павінны былі пастроіцца ў бездакорную нітку ўсе шаснаццаць рот палка.

Роўна без дзесяці хвілін дзесяць выйшла з лагера пятая рота. Цвёрдым, шырокім шпаркім крокам, ад якога ажно ўздрыгвала зямля, прайшлі на вачах у палка гэтыя сто чалавек, усе як на падбор, спрытныя, малайцаватыя, стройныя, усе са свежымі, чыста памытымі тварамі, з бесказыркамі, па-заліхвацку насунутымі на правае вуха. Капітан Сталькоўскі, маленькі, хударлявы чалавек у шырачэзных шараварах, ішоў нядбайна і не ў нагу, крокаў за пяць з боку правага фланга, і, весела жмурачыся, схіляючы галаву то на адзін, то на другі бок, прыглядаўся да раўнення. Батальённы камандзір, падпалкоўнік Лех, які, як і ўсе афіцэры, знаходзіўся ў нервовай і бесталковай узрушанасці, наляцеў быў на яго з крыкам за позні выхад на пляц, але Сталькоўскі спакойна выняў гадзіннік, паглядзеў на яго і адказаў суха, амаль пагардліва:

— У загадзе сказана сабрацца да дзесяці. Цяпер без трох хвілін дзесяць. Я лічу, што не маю права марыць людзей дарэмна.

— Не размаўля-я-аць! — закрычаў Лех, махаючы рукамі і стрымліваючы каня. — Прашу, гета, маўчаць, калі вам робяць заўвагу па службе-е!..

Але ён усё ж зразумеў, што праўда не яго, і таму адразу ж ад'ехаў і з лютасцю накінуўся на восьмую роту, у якой афіцэры правяралі выкладку ранцаў:

— Гет-та, што яшчэ значыць! Гета, што за кірмаш? Крама дробнага тавару? Гета, на паляванне ехаць — сабак карміць? А чым раней думалі! Адзявац-ца!

У чвэрць на адзінаццатую сталі выраўноўваць роты. Гэта быў доўгі, карпатлівы і пакутлівы занятак. Ад жаланёра да жаланёра туга нацягнулі на калкі доўгія вяроўчыны. Кожны салдат першай шарэнгі павінен быў абавязкова з матэматычнай дакладнасцю дакрануцца да вяроўчыны самымі кончыкамі наскоў — у гэтым быў асобы страявы шык. Але гэтага было яшчэ мала; патрабавалася, каб у створы расстаўленых наскоў змяшчаўся прыклад ад стрэльбы і каб нахіл усіх салдацкіх целаў быў аднолькавы. І ротныя камандзіры пачыналі крычаць: «Іваноў, падай корпус наперад! Бурчанка, правае плячо давярні ў поле! Левы насок назад! Яшчэ!..»

У палове адзінаццатай прыехаў палкавы камандзір. Пад ім быў вялізны, прыгожы гняды конь, увесь у цёмных яблыках, усе чатыры нагі белыя да каленяў. Палкоўнік Шульговіч меў на кані паважны, амаль велічны выгляд і сядзеў ёмка, хоць вельмі па-пяхотнаму, на дужа кароткіх страмёнах. Вітаючы полк, ён крыкнуў зухавата, са штучнай весялосцю:

— Здарова, прыгажуны-ы-а!..

Рамашоў успомніў свой чацверты ўзвод і асабліва кволую, дзіцячую постаць Хлебнікава і не мог стрымаць усмешкі: «Нічога не скажаш, нішто сабе прыгажуны!»

Пад гукі палкавой музыкі, якая грала сустрэчу, вынеслі сцягі. Пачалося нуднае чаканне. Далёка наперад, да самага вакзала, адкуль чакалі карпуснога камандзіра, цягнуўся ланцуг махальшчыкаў, якія павінны былі сігналамі папярэдзіць аб прыездзе начальства. Некалькі разоў падымалі памылковую трывогу. Хуценька выцягвалі калкі з вяроўчынамі, полк выраўноўваўся, застываў у чаканні, але праходзіла некалькі цяжкіх хвілін, і людзям зноў дазвалялі стаяць вольна, толькі не кратаць з месца ступней. Наперадзе, крокаў за трыста ад строю, яркімі рознакаляровымі плямамі стракацелі жаночыя сукенкі, парасоны і капялюшыкі: там стаялі палкавыя дамы, якія сабраліся паглядзець на парад. Рамашоў добра ведаў, што Шурачкі няма ў гэтай светлай, нібы святочнай групе, але калі ён глядзеў туды, дык кожны раз штосьці салодкае ныла ў яго пад сэрцам і хацелася часта дыхаць ад дзіўнага беспрычыннага хвалявання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.