Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У паўаршыне ад твару Рамашова ляжалі яе ногі, скрыжаваныя адна на адну, дзве маленькія ножкі ў нізкіх туфліках і ў чорных панчохах з нейкім стрэльчатым белым узорам. З затуманенай галавой, з шумам у вушах, Рамашоў раптам моцна прыпаў зубамі да гэтага жывога, пругкага, халоднага, праз панчоху, цела.

— Ромачка... Не трэба, — пачуў ён над сабою яе слабы, працяжны і як бы лянівы голас.

Ён узняў галаву. І зноў усё яму здалося ў гэтае імгненне цудоўнай, таямнічай лясной казкай. Роўна падымаўся па схіле ўгору гай з цёмнай травой і з чорнымі, рэдкімі маўклівымі дрэвамі, якія нерухома і чуйна прыслухоўваліся да нечага праз дрымоту. А на самым версе, праз гушчар верхавін і дальніх ствалоў, над роўнай, высокай лініяй небасхілу пунсавела вузкая палоска зары — не чырвонага і не барвовага колеру, а цёмна-пурпуравага, незвычайнага, падобнага да вуголля, якое ўжо згасае, або полымя, пераломленага праз густое чырвонае віно. І на гэтай гары, паміж чорных дрэў, у цёмнай духмянай траве, ляжала, як лясная багіня, незразумелая, чароўная белая жанчына.

Рамашоў падсунуўся да яе бліжэй. Яму здавалася, што ад твару яе зыходзіць бледнае ззянне. Вачэй яе не было відаць — замест іх былі дзве вялікія цёмныя плямы, але Рамашоў адчуваў, што яна глядзіць на яго.

— Гэта казка! — прашаптаў ён ціха адным рухам губ.

— Так, любы, казка...

Ён стаў цалаваць яе сукенку, адшукаў яе руку і прыпаў тварам да вузкай, цёплай, духмянай далоні, і ў той жа час ён гаварыў, задыхаючыся, дрыготкім голасам:

— Саша... Я кахаю вас... Я кахаю...

Цяпер, падняўшыся вышэй, ён выразна бачыў яе вочы, якія зрабіліся вялізнымі, чорнымі і то звужваліся, то павялічваліся, і ад гэтага дзівосна мяняўся ў цемрыве ўвесь яе знаёма-незнаёмы твар. Ён прагнымі, перасохлымі губамі шукаў яе рота, але яна ўхілялася ад яго, ціха ківала галавою і паўтарала шэптам:

— Не, не, не... Мой любы... не...

— Дарагая мая... Якое шчасце!.. Я кахаю цябе... — гаварыў Рамашоў у нейкім шчаслівым трызненні. — Я кахаю цябе. Паглядзі: гэтая ноч, і цішыня, і нікога, апрача нас. О, шчасце маё, як я цябе кахаю!

Але яна гаварыла шэптам: «не, не», цяжка дыхаючы, лежачы ўсім целам на зямлі. Нарэшце яна загаварыла ледзь чутным голасам, нібыта праз сілу:

— Ромачка, чаму вы такі... слабы! Я не хачу ўтойваць, мяне цягне да вас, вы мне любы ўсім: сваёй нязграбнасцю, сваёй чысцінёй, сваёй пяшчотай. Я не скажу вам, што я вас кахаю, але я заўсёды пра вас думаю, я бачу вас у сне, я... адчуваю вас... Мяне хвалюе ваша блізкасць і ваш дотык. Але чаму вы выклікаеце пачуццё жалю! Гэтае пачуццё — сястра пагарды. Падумайце, я не магу паважаць вас. О, каб вы былі моцны! — Яна зняла з галавы ў Рамашова шапку і стала паціху гладзіць і перабіраць яго мяккія валасы. — Каб вы маглі заваяваць сабе вялікае імя, высокае палажэнне!..

— Я зраблю, я зраблю гэта! — ціха ўсклікнуў Рамашоў. — Будзьце толькі маёй. Ідзіце да мяне. Я ўсё жыццё...

Яна перапыніла яго ласкавай і сумнай усмешкай, якую ён адчуў у яе тоне:

— Веру, што вы хочаце, галубок, веру, але вы нічога не зробіце. Я ведаю, што не. О, каб я хоць крышку спадзявалася на вас, я кінула б усё і пайшла за вамі. Ах Ромачка, любы мой. Я чула, быццам нейкае паданне гаворыць, што бог стварыў спачатку ўсіх людзей цэлымі, а потым чамусьці разбіў кожнага на дзве часткі і параскідаў па свеце. І вось шукаюць на працягу стагоддзяў адна палавінка другую — і ўсё не знаходзяць. Дарагі мой, мы ж з вамі — гэтыя дзве палавінкі; у нас усё агульнае: і любае, нялюбае, і думкі, і сны, і жаданні. Мы разумеем адно аднаго з паўнамёку, з паўслова, нават без слоў, адной душой. І вось я павінна адмовіцца ад цябе. Ах, гэта ўжо другі раз у маім жыцці.

— Так, я ведаю.

— Ён казаў табе? — спытала Шурачка хутка.

— Не, гэта атрымалася выпадкова. Я ведаю.

Яны змоўклі. На небе дрыготкімі зялёнымі кропачкамі загараліся першыя зоркі. Справа ледзь-ледзь даляталі галасы, смех і нечы спеў.

Астатняя частка гаю, укрытая мяккім моракам, была поўна свяшчэннай, задумлівай цішыні. Агню адсюль не было відаць, але зрэдку на верхавінах бліжэйшых дубоў, нібы водбліск дальняй зарніцы, вокамгненна прабягала чырвонае трапяткое святло. Шурачка ціха гладзіла галаву і твар Рамашова; калі ж ён знаходзіў губамі яе руку, яна сама прыціскала далонь да яго рота.

— Я свайго мужа не люблю, — гаварыла яна як бы ў задуменні. — Ён грубы, ён неспагадлівы, недалікатны. Ах — пра гэта сорамна гаварыць, — але мы, жанчыны, ніколі не забываем першага насілля над намі. Потым ён страшэнна раўнівы. Ён да гэтае пары мучыць мяне праз гэтага няшчаснага Назанскага. Выпытвае пра кожную драбніцу, робіць такія жахлівыя здагадкі, тфу... Задае агідныя пытанні. Божачка! Гэта ж быў нявінны напаўдзіцячы раман! Але ён ад аднаго ягонага імя вар'яцее.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.