Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі яна гаварыла, яе голас штохвілінна ўздрыгваў, і ўздрыгвала яе рука, якой яна гладзіла яго галаву.

— Табе холадна? — спытаў Рамашоў.

— Не, любы, мне хораша, — сказала яна пакорліва.

І раптам з нечаканым, нястрымным запалам яна ўсклікнула:

— Ах, мне так хораша з табой, радасць мая!

Тады ён пачаў асцярожна, няўпэўненым тонам, узяўшы яе руку ў сваю і ціха дакранаючыся да яе тонкіх пальцаў:

— Скажы мне... Прашу цябе. Ты ж сама кажаш, што не любіш яго... Чаму вы разам?..

Але яна рэзка прыўзнялася з зямлі, села і нервова правяла рукамі па лбе і па шчоках, быццам прачынаючыся.

— Аднак позна. Пойдзем. Яшчэ пачнуць шукаць, — сказала яна другім, зусім спакойным голасам.

Яны падняліся і моўчкі стаялі побач, чуючы дыханне адно аднаго, пазіраючы ў вочы і не бачачы іх.

— Бывай! — раптам усклікнула яна звонкім голасам. — Бывай, маё шчасце, маё нядоўгае шчасце!

Яна абвілася рукамі вакол яго шыі і прыпала гарачым вільготным ротам да яго губ і са сцятымі зубамі, са страсным стогнам моцна закаханай жанчыны прытулілася да яго ўсім целам, з ног да грудзей. Рамашову здалося, што чорныя камлі дубоў пахіснуліся ў адзін бок, а зямля паплыла ў другі, і што час спыніўся.

Потым яна праз сілу вызвалілася з яго рук і сказала цвёрда:

— Бывай. Досыць. Цяпер пойдзем.

Рамашоў апусціўся перад ёю на траву, амаль лёг, абняў яе ногі і стаў цалаваць яе калені доўгімі, гарачымі пацалункамі.

— Саша, Сашанька! — лепятаў ён бяздумна. — Чаму ты не хочаш аддацца мне? Чаму? Аддайся мне!..

— Пойдзем, пойдзем, — прыспешвала яна яго. — Ды ўстаньце ж, Георгій Аляксеевіч. Нас могуць шукаць. Пойдзем!

Яны падаліся ў тым напрамку, дзе чуліся галасы. У Рамашова падгіналіся і дрыжалі ногі, стукала ў скронях. Ён хістаўся на хаду.

— Я не хачу ашуканства, — гаварыла таропка і задыхаючыся Шурачка, — зрэшты, не, я вышэй ашуканства, але я не хачу баязлівасці. У ашуканстве ж — заўсёды баязлівасць. Я табе скажу праўду: я мужу ніколі не здраджвала і не здраджу яму да таго часу, пакуль не кіну яго з якой прычыны. Але яго пяшчоты і пацалункі для мяне жахлівыя, яны выклікаюць у мяне пачуццё агіднасці. Паслухай, я толькі цяпер, — не, мусіць, яшчэ раней, калі думала пра цябе, пра твае губы, — я толькі цяпер зразумела, якая невыказная асалода, якое шчасце аддаць сябе любаму чалавеку. Але я не хачу баязлівасці, не хачу тайнага крадзяжу. І потым... чакай, нагніся да мяне, любы, я скажу табе на вуха, гэта сорамна... потым — я не хачу дзіцяці. Тфу, якая агіднасць! Обер-афіцэрыха, сорак восем рублёў жалавання, шасцёра дзяцей, пялёнкі, галеча... О, які жах!

Рамашоў з недаўменнем паглядзеў на яе.

— Але ж у вас муж... Гэта ж непазбежна, — сказаў ён нерашуча.

Шурачка гучна засмяялася. У гэтым яе смеху было штось інстынктыўна непрыемнае, ад чаго павеяла халадком у душу Рамашова.

— Ромачка... ой-ой-ой. Які ж вы нера-азумны! — працягнула яна знаёмым Рамашову тоненькім, дзіцячым голасам. — Няўжо вы гэтага не разумееце? Не, скажыце шчыра — не разумееце?

Ён разгублена павёў плячамі. Яму зрабілася неяк няёмка праз сваю наіўнасць.

— Прабачце... але я мушу прызнацца... шчыра кажу...

— Ну, і бог з вамі, і не трэба. Які вы чысты, любы Ромачка! Ну, дык вось, калі вы пасталееце, дык напэўна прыгадаеце мае словы: што магчыма з мужам, тое немагчыма з любым чалавекам. Ах, ды не думайце, калі ласка, пра гэта. Гэта брыдка — але што зробіш.

Яны падыходзілі ўжо к месцу пікніка. З-за дрэў быў відаць агонь. Каравыя ствалы, якія загароджвалі полымя, здаваліся адлітымі з чорнага металу, і на іх баках мігцела чырвонае трапяткое святло.

— Ну, а калі я вазьму сябе ў рукі? — спытаў Рамашоў. — Калі я даб'юся таго ж, чаго хоча твой муж, ці яшчэ большага? Тады?

Яна моцна прыпала шчакою да яго пляча і адказала парывіста:

— Тады — твая. Твая, твая, твая...

Яны ўжо выйшлі на паляну. Ужо добра відаць быў агонь і маленькія чорныя постаці людзей вакол яго.

— Ромачка, цяпер апошняе, — сказала Аляксандра Пятроўна таропка, але са смуткам і трывогаю ў голасе. — Я не хацела псаваць вам вечара і не гаварыла. Слухайце, вы не павінны болей нас наведваць.

Ён спыніўся, здзіўлены і разгублены.

— Чаму? О Саша!..

— Хадзем, хадзем... Я не ведаю, хто гэта робіць, але мужа засыпаюць ананімнымі пісьмамі. Ён мне не паказваў, але мімаходзь казаў пра іх. Пішуць нейкую брудную, непрыстойную агіднасць пра мяне і пра вас. Адным словам, прашу вас, не хадзіце да нас.

— Саша! — умольна прастагнаў Рамашоў, працягваючы да яе рукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.