Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Астатнія пакрысе разбрыліся па палянцы, недалёка ад агню. Пачалі былі гуляць у гарэлкі, але гэты занятак неўзабаве кінулі, пасля таго як старэйшая Міхіна, якую злавіў Дзіц, раптам пачырванела да слёз і рашуча адмовілася гуляць. Калі яна гаварыла, яе голас дрыжаў ад абурэння і крыўды, але прычыны яна ўсё ж не растлумачыла.

Рамашоў пайшоў у глыб лесу па вузкай сцежцы. Ён сам не разумеў, чаго хоча, але сэрца ў яго соладка і млява ныла ад няяснага радаснага прадчування. Ён спыніўся. Ззаду ў яго пачуўся лёгкі трэск галінак, потым шпаркая хада і шорхат сподняй шаўковай спадніцы. Шурачка хуценька ішла да яго — лёгкая і стройная, мільгаючы, нібы светлы лясны дух, сваёй белай сукенкай паміж цёмнымі стваламі вялізных дрэў. Рамашоў падаўся ёй насустрач і без слоў абняў яе. Шурачка цяжка дыхала ад шпаркай хады. Яе дыханне горача і часта дакраналася шчакі і губ Рамашова, і ён адчуваў, як пад яго рукой б'ецца яе сэрца.

— Сядзем, — сказала Шурачка.

Яна села на траву і стала папраўляць абедзвюма рукамі валасы на патыліцы. Рамашоў лёг каля яе ног, і паколькі зямля на гэтым месцы прыкметна спускалася ўніз, дык ён, пазіраючы на яе, бачыў толькі далікатныя абрысы яе шыі і падбародка.

Раптам яна спытала ціхім, дрыготкім голасам:

— Ромачка, хораша вам?

— Хораша, — адказаў ён. Потым нейкую хвіліну падумаў, прыгадаў увесь сённяшні дзень і паўтарыў горача: — О так, мне сёння так хораша, так хораша! Скажыце, чаму вы сёння такая?

— Якая?

Яна нахілілася да яго бліжэй, углядаючыся ў яго вочы, і Рамашоў выразна ўбачыў увесь яе твар.

— Вы дзіўная, незвычайная. Такой чароўнай вы яшчэ ніколі не былі. Нешта ў вас спявае і свеціцца. У вас нешта новае, загадкавае, і я не разумею што... Але... вы не злуйцеся на мяне, Аляксандра Пятроўна... вы не баіцёся, што вас могуць шукаць?

Яна ціха засмяялася, і гэты нізкі, пяшчотны смех адгукнуўся ў грудзях Рамашова радасным дрыжаннем.

— Любы Ромачка! Мілы, харошы, баязлівы, любы Ромачка. Я ж вам сказала, што гэты дзень наш. Не думайце ні аб чым, Ромачка. Ведаеце, чаму я сёння такая смелая? Не? Не ведаеце? Я закахалася ў вас сёння. Не, не, вы не асабліва нос задзірайце, гэта заўтра ж пройдзе...

Рамашоў працягнуў да яе рукі, шукаючы яе цела.

— Аляксандра Пятроўна... Шурачка... Саша! — прашаптаў ён умольна.

— Не завіце мяне Шурачкай, я не хачу гэтага. Усё іншае, толькі не гэта... Дарэчы, — быццам успомніла яна, — якое ў вас цудоўнае імя — Георгій. Значна лепш, чым Юрый... Гео-р-гій! — працягнула яна, як бы ўслухоўваючыся ў гукі гэтага слова. — Гэта горда.

— О любая! — сказаў Рамашоў з пачуццём.

— Пачакайце... Ну, слухайце ж. Гэта самае важнае. Я вас сёння бачыла ў сне. Гэта было надзвычай цудоўна. Мне снілася, быццам мы з вамі танцуем вальс у нейкім незвычайным пакоі. О, я зараз жа пазнала б гэты пакой да самых драбніц. Шмат было дываноў, але гарэў толькі адзін чырвоны ліхтар, новае піяніна блішчэла, два акна з чырвонымі фіранкамі, — усё было чырвонае. Дзесьці іграла музыка, яе не было відаць, і мы з вамі танцавалі... Не, не, толькі ў сне можа быць такая салодкая, такая пачуццёвая блізкасць. Мы кружыліся хутка-хутка, не дакранаючыся нагамі да падлогі, і нібы плавалі ў паветры і кружыліся, кружыліся, кружыліся. Ах, гэта працягвалася так доўга і было так невыказна цудоўна-прыемна... Слухайце, Ромачка, вы лётаеце ў сне?

Рамашоў не адразу адказаў. Ён быццам бы ўступіў у дзіўную, спакуслівую, адначасова жывую і чароўную казку. Ды казкай і былі цеплыня і морак гэтай вясенняй ночы, і сцярожкія і прыціхлыя дрэвы вакол, і дзіўная, мілая жанчына ў белай сукенцы, якая сядзела побач, так блізка ад яго. І каб ачомацца ад гэтай абаяльнасці, ён павінен быў зрабіць над сабою намаганне.

— Вядома, лётаю, — адказаў ён. — Але толькі з кожным годам усё ніжэй і ніжэй. Раней, у маленстве, я лётаў пад столлю. Дужа смешна было глядзець на людзей зверху: як быццам яны ходзяць дагары нагамі. Яны мяне стараліся дастаць шчоткаю для падлогі, але не маглі. А я ўсё лётаю і ўсё смяюся. Цяпер ужо гэтага няма, цяпер я толькі скачу, — сказаў Рамашоў з уздыхам. — Адштурхнуся нагамі і лячу над зямлёй. Гэтак, крокаў дваццаць — і нізка, не вышэй за аршын.

Шурачка зусім апусцілася на зямлю і паклала на далонь галаву. Памаўчаўшы з хвіліну, яна задуменна гаварыла далей:

— І вось, пасля гэтага сну, раніцаю мне захацелася вас бачыць. Страшэнна, страшэнна захацелася. Каб вы не прыйшлі, я не ведаю, што б я зрабіла. Я, здаецца, сама прыбегла б да вас. Таму я і прасіла вас прыйсці не раней чатырох. Я баялася за сябе. Дарагі мой, ці разумееце вы мяне?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.