Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Падпрапаршчык Лбоў! Зноў фокусы! — з няшчырай строгасцю крыкнуў на яго Сліва. Стары «бурбон» у глыбіні душы паважаў падпрапаршчыка як выдатнага франтавіка і тонкага знаўцу статута. — Паказвайце тое, што прадугледжана настаўленнем. Тут вам не балаган на святым тыдні.

— Слухаюся, пан капітан! — весела гаркнуў Лбоў. — Слухаюся, але не выконваю, — дадаў ён ціха, падміргнуўшы Рамашову.

Чацверты ўзвод практыкаваўся на нахільнай лесвіцы. Адзін за адным салдаты падыходзілі да яе, браліся за перакладзіну, падцягваліся на мускулах і лезлі на руках угору. Унтэр-афіцэр Шапаваленка стаяў унізе і рабіў заўвагі:

— Не матляй нагамі. Наскі дагары!

Чарга дайшла да левафланговага салдаціка Хлебнікава, які быў у роце за агульнае пасмешышча. Часта пазіраючы на яго, Рамашоў здзіўляўся, як маглі ўзяць на ваенную службу гэтага ўбогага, заморанага чалавека, амаль што карліка, з брудным бязвусым тварам з кулачок. І калі падпаручнік сустракаўся з яго бяздумнымі вачмі, у якіх, нібыта раз і назаўсёды, з самага дня нараджэння, застыў тупы, пакорлівы жах, дык у яго ў сэрцы варушылася нешта дзіўнае, падобнае да смутку і да згрызот сумлення.

Хлебнікаў вісеў на руках, агідны, няўклюдны, быццам вісельнік.

— Падцягвайся, сабачая морда, падцягвайся-а! — крычаў унтэр-афіцэр. — Ну, угору!

Хлебнікаў рабіў намаганні падняцца, але толькі бездапаможна дрыгаў нагамі і гушкаўся з боку на бок. На хвіліну ён павярнуў убок і ўніз свой шэры маленькі твар, на якім жаласна і недарэчна тарчаў кірпаты брудны нос. І раптам, адарваўшыся ад перакладзіны, зваліўся мехам на зямлю.

— А-а! Не хочаш рабіць емнастычныя практыкаванні! — зароў унтэр-афіцэр. — Ты, нягоднік, мне ўвесь узвод парушаеш! Я т-табе!!

— Шапаваленка, не маеш права біць! — крыкнуў Рамашоў, увесь загарэўшыся ад сораму і злосці. — Не маеш права гэтага рабіць! — крыкнуў ён, падбег да унтэр-афіцэра і схапіў яго за плячо.

Шапаваленка выцягнуўся ў струнку і прыклаў руку да брыля. У яго ў вачах, якія адразу зрабіліся па-салдацку бяздумнымі, дрыжала, аднак, ледзь прыкметная ўсмешка.

— Слухаюся, ваша благароддзе. Толькі дазвольце вам далажыць: ніякай магчымасці з ім няма.

Хлебнікаў стаяў побач, згорбіўшыся; ён тупа глядзеў на афіцэра і выціраў даланёю нос. З пачуццём вострай і марнай спагады Рамашоў адвярнуўся ад яго і пайшоў у трэці ўзвод.

Пасля гімнастыкі, калі людзям быў дадзены дзесяціхвілінны адпачынак, афіцэры зноў сышліся разам на сярэдзіне пляца, ля паралельных брусоў. Размова адразу ж зайшла аб травеньскім парадзе, які меўся адбыцца.

— От, паспрабуйце адгадаць, дзе паляціш! — гаварыў Сліва, разводзячы рукамі і вылупліваючы вадзяністыя вочы. — Па шчырасці скажу я вам: у кожнага генерала свая фантазія. Памятаю я, быў у нас генерал-лейтэнант Львовіч, камандзір корпуса. Ён з інжынераў да нас трапіў. Дык пры ім мы толькі і займаліся адным самаакопваннем. Статут, прыёмы, маршыроўка — усё к бісу. З раніцы да вечара будавалі розныя лажаменты, халера на іх! Улетку з зямлі, узімку са снегу. Увесь полк хадзіў перапэцканы з ног да галавы ў гліне. Камандзір дзесятай роты, капітан Алейнікаў, царства яму нябеснае, быў прадстаўлены да Ганны за тое, што за дзве гадзіны пабудаваў нейкі там люнет чы барбет.

— Спрытна! — уставіў Лбоў.

— Потым, гэта ўжо на вашай памяці, Павел Паўлыч, — стральба за генералам Арагонскім.

— А! Прымасцівся страляці? — засмяяўся Веткін.

— Што гэта? — пацікавіўся Рамашоў.

Сліва пагардліва махнуў рукой.

— А гэта тое, што тады ў нас толькі і было ў галаве, што настаўленні па стральбе вывучаць. Салдат адзін адказваў «Верую» на аглядзе, дык ён так і сказаў, замест «пры Панційстэм Пілацэ» — «прымасцівся страляці». Да таго галовы ўсім зачмурылі! Указальны палец называлі не ўказальным, а спускавым; а замест правага вока — было прыцэльнае вока.

— А памятаеце, Афанасій Кірылыч, як тэорыю зубрылі? — сказаў Веткін. — Траекторыя, дэрывацыя... Далібог, я сам нічога не разумеў. Бывала, скажаш салдату: вось табе стрэльба, глядзі ў дула. Што бачыш? «Бачу ўяўную лінію, якая завецца воссю ствала». Але затое ўжо стралялі. Памятаеце, Афанасій Кірылыч?

— Ну, а як жа. За стральбу наша дывізія трапіла ў замежныя газеты. Дзесяць працэнтаў звыш выдатнага — вось яно як. Аднак і махлявалі мы, бацюхны мае! З аднаго палка ў другі пазычалі добрых стралкоў. А то, бывала, рота страляе сама па сабе, а з бліндажа малодшыя афіцэры смаляць з рэвальвераў. Адна рота так вызначылася, што пачалі лічыць, а ў мішэні на пяць куль больш, чым выпусцілі. Сто пяць працэнтаў пападанняў. Добра, што фельдфебель паспеў клейстарам заляпіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.