Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сцяг ёсць свяшчэнная воінская харугва, пад якой...

— Брэшаце! — злосна абрывае яго Шапаваленка і пляскае памяткай па далоні.

— Не, я кажу правільна, — упарта, але спакойна гаворыць Фокін.

— Што-о?! Калі начальства кажа — не, значыць — не!

— Паглядзіце самі ў статуце.

— Як я унтэр-афіцэр, дык я і статут ведаю лепш за вас. Скаж-жыце! Усякі вольны пісаны задаецца на макароны. А можа, я сам захачу падацца ў юнкерскае вучылішча на вучэнне? Чаму вы ведаеце? Што гэта за харугва? Хе-руг-ва! Аніяк не харугва. Свяшчэнная воінская херугва, нібы як абраз.

— Шапаваленка, не спрачайся, — умешваецца Рамашоў. — Працягвай заняткі.

— Слухаюся, ваша благароддзе! — выпростваецца Шапаваленка. — Толькі дазвольце вашаму благароддзю далажыць — усё гэты вольна пісаны разумнічаюць.

— Добра, добра, далей!

— Слухаюся, вашбродзь... Хлебнікаў! Хто ў нас камандзір корпуса?

Хлебнікаў разгубленымі вачмі пазірае на унтэр-афіцэра. З яго разяўленага рота вырываецца, нібы ў асіплай вароны, адзінокі шыпячы гук.

— Шавяліся! — злосна крычыць на яго унтэр-афіцэр.

— Яго...

— Ну, — яго... Ну, што ж будзе далей?

Рамашоў, які ў гэтую хвіліну павярнуўся ўбок, чуе, як Шапаваленка дадае ціхім голасам, хрыпла:

— Вось чакай, я табе пасля вучэння разгладжу морду!

І паколькі Рамашоў у гэтую хвіліну паварочваецца да яго, ён вымаўляе гучна і абыякава:

— Яго высакароддзе... Ну, чаго ты, Хлебнікаў, далей!..

— Яго... інфантэрыі... ленцінант, — спалохана і адрывіста мармыча Хлебнікаў.

— А-а-а! — хрыпіць, сцяўшы зубы, Шапаваленка. — Ну, што я з табою, Хлебнікаў, буду рабіць? Б'юся, б'юся я з табою, а ты зусім, як вярблюд, толькі рагоў у цябе няма. Ніякага старання. Стой гэтак да канца славеснасці слупом. А пасля абеду прыйдзеш да мяне, буду асобна з табою займацца. Грэчанка! Хто ў нас камандзір корпуса?

«Так сёння, так будзе заўтра і паслязаўтра. Усё адно і тое ж да самага канца майго жыцця, — думаў Рамашоў, ходзячы ад узвода да ўзвода. — Кінуць усё, пайсці? Нуда!..»

Пасля славеснасці людзі займаліся на дварэ падрыхтоўчымі да стральбы практыкаваннямі. У той час як у адной часці людзі цалялі ў люстэрка, а ў другой стралялі шрацінкамі ў мішэнь, — у трэцяй наводзілі вінтоўкі ў цэль на прыборы Ліўчака. У другім узводзе падпрапаршчык Лбоў заліваўся на ўвесь пляц вясёлым звонкім тэнарком:

— Прос-та... па калоне... па-льба ротаю... аць, два! Рота-а... — ён зацягваў апошні гук, рабіў паўзу і потым адрывіста кідаў: — Плі!

Шчоўкалі ўдарнікі. А Лбоў, радасна выхваляючыся голасам, зноў заліваўся:

— К на-а-а...іп!

Сліва хадзіў ад узвода да ўзвода, згорблены, вялы, папраўляў стойку і рабіў кароткія, грубыя заўвагі:

— Падцягні чэрава! Стаіш як цяжарная баба! Як стрэльбу трымаеш? Ты не дыякан са свечкаю! Чаго рот разявіў, Карташоў? Кашы захацеў? Фельдфебель, паставіць Карташова на гадзіну пасля вучэння пад ружжо. Ш-шэльма! Як шынель скруціў, Ведзянееў? Ні пачатку, ні канца, ні быцця свайго не мае. Ёлупень!

Пасля стральбы людзі саставілі стрэльбы і ляглі каля іх на маладой вясенняй траўцы, павыбітай ужо там-сям салдацкімі ботамі. Было цёпла і ясна. У паветры пахла маладымі лісточкамі таполяў, якія двума радамі раслі ўздоўж шашы. Веткін зноў падышоў да Рамашова.

— Плюньце, Юрый Аляксеевіч, — сказаў ён Рамашову, беручы яго пад руку. — Ці трэба? Вось скончым вучэнне, пойдзем у сход, перакулім па чарцы, і ўсё пройдзе. Праўда?

— Сумна мне, дарагі Павел Паўлыч, — тужліва вымавіў Рамашоў.

— Што і казаць, нявесела, — сказаў Веткін. — Але як жа іначай? Трэба ж людзей вучыць справе. А раптам вайна?

— Хіба што вайна, — маркотна згадзіўся Рамашоў. — А навошта вайна? Мабыць, усё гэта нейкая агульная памылка, нейкая сусветная недарэчнасць, вар'яцтва? Хіба можна забіваць?

— Э-э, развялі філасофію. На якое ліха! А калі на нас раптоўна нападуць немцы? Хто будзе Расею абараняць?

— Я ж нічога не ведаю і не кажу, Павел Паўлыч, — жаласліва і пакорліва запярэчыў Рамашоў, — я нічога, нічога не ведаю. Але вось, напрыклад, паўночнаамерыканская вайна ці вось вызваленне Італіі, а за Напалеонам — гверыльясы... і яшчэ шуаны ў часе рэвалюцыі... Біліся ж, калі трэба было! Простыя аратыя, пастухі...

— Дык жа гэта амерыканцы... Каго параўналі... Гэта справа дзесятая. А мне здаецца, калі гэтак думаць, дык ужо лепей не служыць. Ды і наогул у нашай справе разважаць не дазволена. Толькі адно цікава: куды ж мы з вамі падзенемся, калі не будзем служыць? Каму мы патрэбны, калі мы толькі і ведаем — левай, правай, а болей ні бэ, ні мэ, ні кукарэку. Паміраць мы ўмеем, гэта праўда. І памром, ліха на нас, калі трэба будзе. Ва ўсякім разе, недарма хлеб елі. Гэта так, пан філазоф. Дык пойдзем пасля вучэння са мной у сход?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.