Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы ўсе, Павел Паўлыч, усе забылі, што ёсць іншае жыццё. Дзесьці, я не ведаю дзе, жывуць зусім, зусім іншыя людзі, і жыццё ў іх такое радаснае, такое сапраўднае. Дзесьці людзі змагаюцца, пакутуюць, кахаюць шырока і моцна... Дружа мой, як мы жывём! Як мы жывём!

— Т-так, браце, што ўжо тут гаварыць, жыццё, — вяла адкаааў Павел Паўлавіч. — Але наогул... гэта, браце, адна натурфіласофія і энергетыка. Паслухай, галубок, што гэ-гэта за штука — энергетыка?

— О, што мы робім! — хваляваўся Рамашоў. — Сёння нап'ёмся п'яныя, заўтра ў роту — раз, два, левай, правай, — увечары зноў будзем піць, а паслязаўтра зноў у роту. Няўжо ўсё жыццё ў гэтым? Не, вы падумайце толькі — усё, усё жыццё!

Веткін паглядзеў на яго мутнымі вачамі, нібы праз нейкую плеўку, ікнуў і раптам заспяваў тоненькім, брынклівым тэнарком:

Жыла ў цішы,
У лясной глушы
І верцяно круці-іла...

— Плюнь на ўсё, анёл, і беражы здароўе.

І ад шчырае душы
Калаўрот любіла.

Пойдзем гуляць, Рамашэвіч-Рамашоўскі, я табе пазычу чырвоненькую.

«Ніхто гэтага не зразумее. Няма ў мяне блізкага чалавека», — падумаў з горыччу Рамашоў. На імгненне прыгадалася яму Шурачка — такая дужая, такая гордая, прыгожая, — і штосьці млявае, салодкае і безнадзейнае заныла ў яго пад сэрцам.

Ён да світання аставаўся ў сходзе, глядзеў, як гуляюць у штос, і сам прымаў у гульні ўдзел, але без радасці і захаплення. Аднойчы ён угледзеў, як Арчакоўскі, які займаў асобны столік з двума бязвусымі падпрапаршчыкамі, даволі няўмела падтасаваў, выкінуўшы дзве карты адразу ў свой бок. Рамашоў хацеў быў умяшацца, зрабіць заўвагу, але адразу ж спыніўся і абыякава падумаў: «Эх, усё роўна. Нічога гэтым не папраўлю».

Веткін, які прайграў свае мільёны за пяць хвілін, сядзеў на крэсле і спаў, бледны, з разяўленым ротам. Побач з Рамашовым нудна пазіраў на гульню Лешчанка, і цяжка было зразумець, якая сіла прымушае яго сядзець тут гадзінамі з такім невясёлым выразам на твары. Развіднела. Аплыўшыя свечкі гарэлі жоўтымі доўгімі агнямі і мігцелі. Твары ў афіцэраў-ігракоў былі бледныя і здаваліся змучанымі. А Рамашоў усё пазіраў на карты, на кучы серабра і паперак, на зялёнае сукно, спісанае мелам, і ў яго цяжкой, затуманенай галаве вяла блукалі ўсё адны і тыя ж думкі: аб сваім падзенні і брудзе сумнага, аднастайнага жыцця.

X

Была залатая, але халодная, сапраўдная вясенняя раніца. Цвіла чаромха.

Рамашоў да гэтага часу не прывык спраўляцца са сваім маладым сном, як звычайна, спазніўся на ранішнія заняткі і з непрыемным пачуццём сораму і трывогі падыходзіў да пляца, на якім вучылася яго рота. У гэтых знаёмых яму пачуццях заўсёды было шмат зняважлівага для маладога афіцэра, а ротны камандзір, капітан Сліва, умеў рабіць іх яшчэ больш вострымі і крыўднымі.

Гэты чалавек уяўляў з сябе грубы і цяжкі ашкепак ранейшай, забытай ужо, жорсткай дысцыпліны, з павальным біццём, дробязнай фармалістыкай, маршыроўкай у тры тэмпы і кулачнай расправай. Нават у палку, які дзякуючы ўмовам дзікага правінцыяльнага жыцця не вызначаўся асабліва гуманным напрамкам, ён з'яўляўся нейкім дзіўным помнікам гэтай лютай ваеннай старасветчыны, і пра яго расказвалася шмат кур'ёзных, амаль неверагодных анекдотаў. Усё, што выходзіла за межы строю, статута і роты і што ён пагардліва называў глупствам і мандрагорыяй, безумоўна, для яго не існавала. За ўсё сваё жыццё ён не прачытаў ніводнай кнігі і ніводнай газеты, апрача хіба толькі афіцыйнай часткі «Інваліда». Розныя забавы, накшталт танцаў, аматарскіх спектакляў і г. д., ён ненавідзеў усёй сваёй загрубелай душой, і не было такіх брудных і агідных слоў, якіх бы ён не дадаваў да іх са свайго салдацкага лексікону. Расказвалі пра яго, — і гэта, напэўна, было так, — што аднойчы, цудоўнай вясенняй ноччу, калі ён сядзеў ля расчыненага акна і правяраў ротную справаздачу, у кустах побач з ім заспяваў салавей. Сліва паслухаў-паслухаў і раптам крыкнуў дзеншчыку:

— З-захарчук! П-прагані гэтую п-тушку ка-менем. П-перашкаджае....

Гэты вялы, апушчаны на выгляд чалавек быў страшэнна суровы з салдатамі і не толькі дазваляў біцца унтэр-афіцэрам, але і сам біў жорстка, да крыві, да таго, што чалавек валіўся з ног пад яго ўдарамі. Затое да салдацкіх патрэб ён быў вельмі ўважлівы: грошай, якія прыходзілі з вёскі, не затрымліваў і кожны дзень сачыў асабіста за ротным катлом, хоць сумамі ад вольных работ распараджаўся як хацеў. Толькі ў адной пятай роце людзі выглядалі больш сытыя і вясёлыя, як у яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.