Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але маладых афіцэраў Сліва дакараў і падцягваў, ужываючы вострыя і грубыя прыёмы, якім яго прыроджаны хахлацкі гумар надаваў асобую з'едлівасць. Калі, напрыклад, на вучэнні субалтэрн-афіцэр збіваўся з нагі, ён крычаў, крышку заікаючыся:

— Ось, гля-ядзіце! Уся рота, каб яе ч-чорт узяў, ідзе не ў нагу. Адзін п-падпаручнік ідзе ў нагу.

А іншы раз, злаяўшы ўсю роту мацюгамі, ён похапам, але з'едліва дадаваў:

— З-за выключэннем п-паноў афіцэраў і падпрапаршчыка.

Але асабліва ён быў жорсткі ў тых выпадках, калі малодшы афіцэр спазняўся ў роту, і гэта часцей за ўсё адчуваў на сабе Рамашоў. Яшчэ здалёку ўгледзеўшы падпаручніка, Сліва камандаваў роце «смірна», нібы наладжваў яму іранічна-ганаровую сустрэчу, а сам нерухома, з гадзіннікам у руках, сачыў, як Рамашоў, спатыкаючыся ад сораму, доўга не мог знайсці свайго месца. А часам ён з лютай ветлівасцю пытаўся, не саромеючыся таго, што гэта чулі салдаты: «Я думаю, падпаручнік, вы дазволіце працягваць?» У другі раз цікавіўся з паслужлівай клапатлівасцю, але знарок гучна, аб тым, як падпаручнік спаў і што бачыў у сне. І толькі выкінуўшы адну з гэтых штук, ён адводзіў Рамашова ўбок і, пазіраючы на яго круглымі, як у рыбы, вачамі, рабіў грубую вымову.

«Эх, усё роўна ўжо! — думаў у роспачы Рамашоў, падыходзячы да роты. — І тут блага і там блага, — адно да аднаго. Прапала маё жыццё!»

Ротны камандзір, паручнік Веткін, Лбоў і фельдфебель стаялі пасярод пляца і ўсе разам павярнуліся да Рамашова. Салдаты таксама павярнулі да яго галовы. У гэтую хвіліну Рамашоў уявіў сабе самога сябе — засаромленага, з нізка апушчанай галавой пад скіраванымі на яго позіркамі, і яму зрабілася яшчэ больш непрыемна.

«Але, можа, усё гэта не так ужо і ганебна? — спрабаваў ён у думках сябе суцешыць, па звычцы многіх сарамлівых людзей. — Можа, гэта толькі мне здаецца такім вострым, а іншым, сапраўды, усё роўна. Ну, вось, я ўяўляю сабе, што спазніўся не я, а Лбоў, а я стаю на месцы і гляджу, як ён падыходзіць. Ну, і нічога асаблівага: Лбоў — як Лбоў... Усё глупства, — вырашыў ён нарэшце і адразу супакоіўся. — Дапусцім, што сорамна... Аднак жа не месяц гэта будзе працягвацца, і нават не тыдзень, не дзень. Ды і жыццё наогул такое кароткае, што ўсё ў ім забываецца».

Супраць звычайнага Сліва амаль не звярнуў на яго ўвагі і не выкінуў ніводнай са сваіх штук. Толькі калі Рамашоў прыпыніўся за крок ад яго, з паважліва ўзнятай да брыля рукой і ссунутымі разам нагамі, ён сказаў, падаючы яму для поціску свае вялыя пальцы, падобныя да пяці халодных сасісак:

— Прашу памятаць, падпаручнік, што вы абавязаны быць у роце за пяць хвілін да прыходу старшага субалтэрн-афіцэра і за дзесяць да ротнага камандзіра.

— Вінаваты, пан капітан, — драўляным голасам адказаў Рамашоў.

— Ось, бачыце, — вінаваты!.. Усё спіцё. У сне футры не пашыеш. Прашу паноў афіцэраў ісці да сваіх узводаў.

Уся рота была па частках раскідана па пляцы. Рабілі паўзводна ранішнюю гімнастыку. Салдаты стаялі шарэнгамі, на крок адзін ад аднаго, з расшпіленымі, для палёгкі ў рухах, мундзірамі. Спрытны унтэр-афіцэр Бабылёў з паўроты Рамашова, пачціва косячыся на афіцэра, які падыходзіў да яго, камандаваў зычным голасам, выцягваючы наперад ніжнюю сківіцу і робячы касыя вочы:

— Падыманне на наскі і плаўнае прысяданне. Рук-і-і... у бокі!

І потым зацягнуў, нараспеў, нізкім голасам:

— Пачына-а-ай!

— Ра-аз! — заспявалі ва ўнісон салдаты і павольна прыселі на кукішкі, а Бабылёў, таксама седзячы на кукішках, абводзіў шарэнгу строгім зухаватым позіркам.

А побач маленькі спрытны яфрэйтар Сераштан выкрыкваў тонкім, рэзкім і перарывістым, як у маладога пеўніка, голасам:

— Выпад з левай і правай нагі, з выкідваннем адпаведнай рукі. — Тоўсь! Пачынай! Аць-два, аць-два! — І дзесяць маладых зычных галасоў крычалі адрывіста і старанна: — Гаў, гаў, гаў, гаў!

— Стой! — выкрыкнуў прарэзліва Сераштан. — Ла-апшын! Ты чаго гэта там семетрычна дурня строіш? Тыцкаеш кулакамі, нібы разанская баба відэльцамі: хоў, хоў!.. Рабі ў мяне рухі чыста, каб на цябе халера!

Потым унтэр-афіцэры беглым крокам развялі ўзводы па машынах, якія стаялі ў розных канцах пляца. Падпрапаршчык Лбоў, дужы, спрытны хлапец і добры гімнаст, хутка зняў з сябе шынель і мундзір і, астаўшыся ў адной блакітнай паркалёвай кашулі, першы падбег да паралельных брусоў. Паклаўшы рукі на іх канцы, ён за тры прыёмы разгушкаўся, і раптам, зрабіўшы ўсім целам поўны круг, так што на нейкі момант яго ногі знаходзіліся проста над галавой, ён з сілаю адштурхнуўся ад брусоў, праляцеў пругкаю дугою на паўтары сажні наперад, перакруціўся ў паветры і спрытна, як кот, прысеў на зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.