— Не, ск'жы-ыце, граф, чаму мне заўсёды так горача? М'лю вас — ск'жы-ыце!..
Алізар злёгку пакланіўся, дзінькнуў шпорамі і правёў рукою па вусах у адзін і ў другі бок.
— Пані, гэтага нават Мартын Задэка не скажа.
І паколькі ў гэты час Алізар глядзеў на яе плоскае дэкальтэ, яна пачала часта і ненатуральна глыбока дыхаць.
— А ў мяне заўсёды ўзвышаная тэмпература! — гаварыла далей Раіса Аляксандраўна, намякаючы ўсмешкаю на тое, што за яе словамі хаваецца нейкі асобы, непрыстойны сэнс. — Такі ўжо ў мяне гарачы тэмперамент!..
Алізар каротка і няпэўна заржаў.
Рамашоў стаяў, пазіраў скоса на Петэрсон і думаў з агідаю: «О, якая яна праціўная!» І ад думкі пра ранейшую фізічную блізкасць з гэтай жанчынай у яго было такое адчуванне, быццам ён не мыўся некалькі месяцаў і не мяняў бялізны.
— Так, так, так, вы не смейцеся, граф. Вы не ведаеце, што мая маці грачанка!
«І гаворыць як агідна, — думаў Рамашоў. — Дзіўна, што я раней не заўважаў гэтага. Яна гаворыць так, як быццам у яе хранічны насмарк або паліп у носе: «бая баці грачадка».
У гэты час Петэрсон павярнулася да Рамашова і з выклікам паглядзела на яго прыжмуранымі вачамі.
Рамашоў па звычцы сказаў у думках сам сабе:
«Твар у яго зрабіўся глухі, як маска».
— Добры дзень, Юрый Аляксеевіч! Што ж гэта вы не падыдзеце прывітацца? — заспявала Раіса Аляксандраўна.
Рамашоў падышоў. Яна са злоснымі зрэнкамі, якія раптам зрабіліся вельмі маленькія і вострыя, моцна сціснула яго руку.
— Я па вашай просьбе пакінула вам трэцюю кадрылю. Спадзяюся, вы не забыліся?
Рамашоў пакланіўся.
— Які вы няветлівы, — працягвала крыўляцца Петэрсон. — Вам бы трэба было сказаць: аншантэ, мадам [38] Вельмі рады, васпані (франц.).
(«адшадтэ, бадаб» пачуў Рамашоў)! Граф, праўда, ён мяшок?
— Як жа... Я памятаю, — няўпэўнена замармытаў Рамашоў. — Дзякую за гонар.
Бабяцінскі мала садзейнічаў ажыўленню вечара. Ён дырыжыраваў з расчараваным і стомлена-паблажлівым выглядам, нібыта выконваў нейкі страшэнна непрыемны для яго, але дужа важны для ўсіх іншых абавязак. Аднак перад трэцяй кадрыляй ён пажвавеў і, праляцеўшы па зале, быццам на каньках па лёдзе, шпаркімі слізготнымі крокамі, асабліва гучна крыкнуў:
— Кадрылю-монстр! Кавалье, ангажэ во дам! [39] Кавалеры, запрашайце дам! (франц.).
Рамашоў з Раісай Аляксандраўнай сталі непадалёку ад музыкальнага акна, маючы vis-a-vis [40] Насупраць (франц.).
Міхіна і жонку Лешчанкі, якая ледзь даставала да пляча свайго кавалера. К трэцяй кадрылі танцораў прыкметна пабольшала, і пары павінны былі размяшчацца і ўздоўж залы і ўпоперак. І тым і другім даводзілася танцаваць па чарзе, і таму кожную фігуру ігралі па два разы.
«Трэба пагаварыць, трэба пакласці канец, — думаў Рамашоў, аглушаны грукатам барабана і меднымі гукамі, якія рваліся з акна. — Досыць!» — «На яго твары ляжала несакрушальная рашучасць».
У палкавых дырыжораў здаўна склаліся пэўныя прыёмы і мілыя жарты. Так у трэцяй кадрылі заўсёды лічылася за неабходнае блытаць фігуры і рабіць, як бы ненаўмысна, вясёлыя памылкі, якія заўсёды выклікалі нязменную сумятню і рогат.
І Бабяцінскі, пачаўшы кадрылю-монстр нечакана з другой фігуры, то прымушаў кавалераў рабіць сола і адразу ж, нібы спахапіўшыся, вяртаў іх к дамам, то рабіў grand-rond [41] Вялікі круг (франц.).
і, пераблытаўшы яго, прымушаў кавалераў расшукваць дам.
— Медам, авансе... вінаваты, рэкуле! Кавалье, сола! Пардон, назад, балянсе авек во дам! [42] Дамы, наперад... назад! Кавалеры, адны! Прабачце, накіроўвайце вашых дам! (франц.).
Ды назад жа!
Раіса Аляксандраўна тым часам гаварыла з'едлівым тонам, задыхаючыся ад злосці, але рабіла такую ўсмешку, як быццам размова вялася пра нешта самае вясёлае і прыемнае:
— Я не дазволю так са мной абыходзіцца. Чуеце? Я вам не дзяўчынка. Так. Прыстойныя людзі гэтак не робяць. Так.
— Не будзем злаваць, Раіса Аляксандраўна, — пераканаўча і мякка папрасіў Рамашоў.
— О, дужа многа гонару — злаваць! Я магу толькі пагарджаць вамі. Але здзекавацца з мяне я не дазволю нікому. Чаму вы не знайшлі патрэбным адказаць на маё пісьмо?
— Але ваша пісьмо не застала мяне дома, клянуся вам.
— Ха! Вы мне дурыце галаву! Нібы я не ведаю, дзе вы бываеце... Але будзьце ўпэўнены...
— Кавалье, ан аван! Рон дэ кавалье [43] Кавалеры, наперад! Кавалеры, у круг (франц.).
. А гош! Налева, налева! Ды налева ж, панове! Эх, нічога не разумеюць! Плю дэ ля ві, месьё! [44] Больш жыцця, панове! (франц.).
— крычаў Бабяцінскі, скіроўваючы танцораў у шпаркі кругаварот і шалёна тупаючы нагамі.
Читать дальше