Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А, калос радоскі, — ласкава прывітаў яго Лех. — Гета... сядай ты каля мяне, помнік ты гэтакі... Гарэлачкі вып'еш са мной?

— І вельмі нават, — нізкай актавай адказаў Асадчы.

Гэты афіцэр заўсёды пакідаў дзіўнае і непрыемнае ўражанне на Рамашова, абуджаючы ў ім пачуццё, падобнае да страху і да цікаўнасці. Асадчы славіўся, як і палкоўнік Шульговіч, не толькі ў палку, а і ва ўсёй дывізіі сваім незвычайным па сіле і прыгажосці голасам, а таксама вялізным ростам і страшэннай фізічнай сілай. Быў ён вядомы таксама і сваімі глыбокімі ведамі страявой службы. Яго іншы раз, для карысці па службе, пераводзілі з адной роты ў другую, і на працягу паўгода ён умеў рабіць з самых распушчаных, заняпалых каманд нешта, падобнае па стройнасці і акуратнасці да вялізнай машыны, прасякнутай нечалавечым жахам перад сваім начальнікам. Яго прывабнасць і ўлада былі тым больш незразумелыя для таварышаў, што ён не толькі ніколі не біўся, але нават і лаяўся толькі ў рэдкіх, выключных выпадках. Рамашову заўсёды здавалася ў яго цудоўным змрочным твары, дзіўная бледнасць якога яшчэ мацней падкрэслівалася чорнымі, амаль сінімі валасамі, штосьці напружанае, стрыманае і жорсткае, штосьці ўласцівае не чалавеку, а вялізнаму, дужаму зверу. Часта, непрыкметна назіраючы за ім адкуль-небудзь здаля, Рамашоў уяўляў сабе, які павінен быць гэты чалавек у гневе, і, думаючы аб гэтым, бляднеў са страху і сціскаў пахаладзелыя пальцы. І цяпер ён не адрываючыся глядзеў, як гэты самаўпэўнены, моцны чалавек спакойна садзіўся ля сцяны на крэсла, якое папераджальна было яму падсунута.

Асадчы выпіў гарэлкі, разгрыз з хрумстам радыску і раўнадушна пацікавіўся:

— Ну, дык якое рэзюме паважанага сходу?

— Гета, браце ты мой, я зараз расказваю... Быў у нас выпадак, калі я служыў у Цямрукскім палку. Паручнік фон Зон, — яго салдаты называлі «Пад-Звон» — дык ён таксама аднойчы ў сходзе...

Але яго перапыніў Ліпскі, саракагадовы штабс-капітан, румяны і тоўсты, які, нягледзячы на свае гады, трымаў сябе ў афіцэрскай кампаніі блазнам і чамусьці засвоіў сабе дзіўны і смешны тон збалаванага, але любімага ўсімі камічнага хлапчука.

— Дазвольце, пан капітан, я кораценька. Вось паручнік Арчакоўскі кажа, што дуэль — глупства. «Трэба, кажэ, як у нас у бурсе — даў разоў колькі па потыліце, і квіт». Потым дэбатаваў паручнік Бабяцінскі, які патрабаваў крыві. Услед пан палкоўнік марна стараўся расказаць анекдот са свайго былога жыцця, але ўвесь час ім гэта, здаецца, не ўдавалася. Пасля, у самым пачатку расказу, падпаручнік Міхін заявілі пад шумок аб сваёй уласнай думцы, але з прычыны слабасці галасавых сродкаў і ўласцівай ім нявіннай сарамлівасці думка гэтая выслухана не была.

Падпаручнік Міхін, маленькі, кволы юнак, са смуглявым, рабым тварам, на якім нясмела, амаль палахліва глядзелі пяшчотныя цёмныя вочы, раптам пачырванеў да слёз.

— Я толькі, панове... Я, панове, магчыма, памыляюся, — загаварыў ён, заікаючыся і збянтэжана мнучы свой безбароды твар рукамі. — Але, мне здаецца, ці, дакладней кажучы, я гэтак думаю... трэба ў кожным паасобным выпадку разбірацца. Іншы раз дуэль карысная, гэта безумоўна, і кожны з нас, вядома, выйдзе к бар'еру. Безумоўна. Але часам, ведаеце, гэта... магчыма, вышэйшы гонар у тым, каб... гэта... безумоўна, дараваць... Ну, я не ведаю, якія яшчэ могуць быць выпадкі... вось...

— Эх вы, Дэкадэнт Іванавіч, — груба махнуў на яго рукой Арчакоўскі, — анучу вам смактаць.

— Гета, ды дайце ж мне, браткі, выказацца!

Адразу перакрываючы ўсе галасы магутным гукам свайго голасу, загаварыў Асадчы:

— Дуэль, панове, абавязкова павінна быць з цяжкім зыходам, іначай гэта абсурд! Іначай гэта будзе толькі бязглуздая жаласлівасць, уступка, спагадлівасць, камедыя. Пяцьдзесят крокаў дыстанцыі і па адным стрэле. Я вам кажу: з гэтага атрымаецца адно глупства, агіднасць, менавіта накшталт тых французскіх дуэляў, пра якія мы чытаем у газетах. Прыйшлі, пастралялі з пісталетаў, а потым у газетах паведамляюць пратакол паядынку: «Дуэль, на шчасце, скончылася шчасліва. Праціўнікі абмяняліся стрэламі, не нарабіўшы адзін аднаму шкоды, але выявілі пры гэтым выключную мужнасць. За снеданнем нядаўнія ворагі абмяняліся сяброўскім поціскам рук». Такая дуэль, панове, глупства. І ніякага ўдасканалення ў наша грамадства не прынясе.

Яму адразу адказала некалькі галасоў. Лех, які ў часе сваёй прамовы не раз рабіў спробу скончыць свой расказ, зноў пачаў: «А вось, гета, я, браткі мае... ды слухайце ж, жарэбчыкі вы». Але яго не слухалі, і ён пачаргова перабягаў вачмі ад аднаго афіцэра да другога, шукаючы спачувальнага позірку. Ад яго ўсе нядбайна адвярнуліся, захопленыя спрэчкаю, і ён са скрухаю махаў ацяжэлай галавой. Нарэшце ён злавіў вачмі вочы Рамашова. Малады афіцэр па вопыце ведаў, як цяжка перажываць падобныя хвіліны, калі словы, шмат разоў паўтораныя, як бы павісаюць без затрымкі ў паветры і калі нейкі калючы сорам прымушае ўпарта і безнадзейна да іх вяртацца. Таму ён і не ўхіліўся ад падпалкоўніка, і той, узрадаваны, пацягнуў яго за рукаў да стала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.