Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рамашоў адшукаў паручніка Бабяцінскага і падышоў да яго. Бабяцінскі стаяў каля стала, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, хістаючыся на насках і на абцасах і жмурачы вочы ад дыму папяросы. Рамашоў крануў яго за рукаў.

— Што? — павярнуўся ён і, выняўшы адну руку з кішэні, не перастаючы жмурыцца, з паважным выглядам пакруціў доўгі рыжы вус, скасавурыўшы на яго вочы і адставіўшы локаць убок. — А-а! Гэта вы? Вэльмі прээмна...

Ён заўсёды гаварыў такім ламаным вычварным тонам, падрабляючыся, як ён сам думаў, пад гвардзейскую залатую моладзь. Ён быў аб сабе высокай думкі, лічачы сябе знаўцам коней і жанчын, цудоўным танцорам і прытым прыгожым, велікасвецкім, але, нягледзячы на свае дваццаць чатыры гады, ужо сталым і расчараваным чалавекам. Таму ён заўсёды трымаў плечы да смешнага высока ўзнятымі, блага французіў, хадзіў расслабленай паходкай і, калі размаўляў, дык рабіў млявыя, нядбайныя жэсты.

— Пётр Фадзеевіч, мілы, калі ласка, падырыжыруйце сёння за мяне, — папрасіў Рамашоў.

— Мэ мон амі! — Бабяцінскі ўзняў угору плечы і бровы і зрабіў бязглуздыя вочы. — Але... мой сября, — пераклаў ён па-расейску. — З якой ласкі? Пуркуа? [32] Чаму? (франц.). Сапраўды, вы мяне... як гэта гаворыцца? Вы мяне здэўляеце!..

— Дарагі мой, зрабіце ласку...

— Чакайце... Па-першае, без фэ-міль-ярнасцей. Штэ гэта тэкое — шаноўны, тэкі-сякі з цэтэра? [33] І гэтак далей? (франц.).

— Ну прашу вас, Пётр Фадзеевіч... Галава баліць... і горла... зусім не магу.

Рамашоў доўга і пераканаўча ўпрошваў таварыша. Нарэшце ён нават вырашыў пусціць у ход ліслівасць.

— Ніхто ж у палку не ўмее так прыгожа і разнастайна весці танцы, як Пётр Фадзеевіч. І апрача таго, аб гэтым таксама прасіла адна дама...

— Дама?.. — Бабяцінскі зрабіў разгублены і меланхалічны твар. — Дама? Сябра мой, у мае гады... — Ён зарагатаў з фальшывай горыччу і расчараваннем. — Што такое жанчына? Ха-ха-ха... Юн енігм! [34] Загадка! (франц.). Ну, добра, я згодзен... Я згодзен.

І гэткім жа расчараваным голасам ён раптам дадаў:

— Мон шэр амі, а ці няма ў вас... як гэта кажуць... трох рюблёў?

— На жаль!.. — уздыхнуў Рамашоў.

— А рубля?

— Мм!..

— Дэзагрэабль... [35] Якая прыкрасць... (франц.). Нічога не зробіш. Ну, тады пойдзем вып'ем гарэлкі.

— Вось няшчасце! І крэдыту няма, Пётр Фадзеевіч.

— Так? О, поўр анфан!.. [36] Беднае дзіця!.. (франц.). Усё роўна, пойдзем. — Бабяцінскі зрабіў шырокі жэст велікадушнасці. — Я вас вітаю.

У сталовай між тым гаворка чулася ўсё больш гучная і ў той жа час больш цікавая для ўсіх прысутных. Гаварылі пра афіцэрскія паядынкі, якія толькі нядаўна былі дазволены, і думкі разыходзіліся.

Больш за ўсіх актыўнічаў у часе гаворкі паручнік Арчакоўскі — асоба даволі цёмная, ледзь не шулер. Пра яго цішком расказвалі, што яшчэ да паступлення ў полк, у часе знаходжання ў запасе, ён служыў дазорцам на паштовай станцыі і быў аддадзены пад суд за тое, што ўдарам кулака забіў нейкага фурмана.

— Гэта добра — дуэль у гвардыі — для ўсякіх там абібокаў і фігель-мігляў, — гаварыў груба Арчакоўскі, — а ў нас... Ну, добра, я халасты... дапусцім, я з Васілём Васільевічам Ліпскім напіўся ў сходзе і ў п'яным выглядзе заляпіў яму аплявуху. Што ж нам рабіць? Калі ён не захоча са мною страляцца — прэч з палка; цікава ведаць, што яго дзеці будуць жэрці? А выйшаў ён на паядынак, я яму пушчу кулю ў жывот, і зноў дзецям кусаць няма чаго... Глупства ўсё.

— Гета... ты пачакай... ты не спяшайся, — перапыніў яго стары і п'яны падпалкоўнік Лех, трымаючы ў адной руцэ чарку, а кісцю другой рукі робячы слабыя рухі ў паветры, — ты разумееш, што такое гонар мундзіра?.. Гета, браце ты мой, та-акая штука... Гонар, ён... Вось, я памятаю, выпадак быў у нас у Цямрукскім палку ў тысяча восемсот шэсцьдзесят другім годзе.

— Ну, ведаеце, вашых выпадкаў не пераслухаеш, — бесцырымонна перапыніў яго Арчакоўскі, — раскажаце яшчэ што-небудзь, што было за царом Гарохам.

— Гета, браток... ах, які ж ты дзёрзкі... Ты яшчэ хлапчук, а я, гета... Быў, я кажу, такі выпадак...

— Толькі кроў можа змыць пляму ганьбы, — умяшаўся напышлівым тонам паручнік Бабяцінскі і, як певень, узняў угору плечы.

— Гета, быў у нас прапаршчык Салуха, — намагаўся гаварыць далей Лех.

Да стала ад буфета падышоў камандзір першай роты, капітан Асадчы.

— Я чую, што ў вас гаворка пра паядынкі. Цікава паслухаць, — сказаў ён густым, рэзкім басам, адразу перакрываючы ўсе галасы. — Добрага здароўя, пан палкоўнік. Добры дзень, панове.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.