Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гета... хоць ты мяне выслухай, прапар, — казаў Лех самотна, — сядай і выпі гарэлачкі. Яны, браток мой, усе — шалыганы. — Лех слаба махнуў на афіцэраў кісцю рукі. — Гаў, гаў, гаў, а вопыту ў іх няма. Я хацеў расказаць, які ў нас быў выпадак...

Трымаючы адной рукой чарку, а вольнай рукой размахваючы так, як быццам ён кіраваў хорам, і матляючы апушчанай галавой, Лех пачаў пераказваць адзін са сваіх шматлікіх расказаў, якімі ён быў нафаршыраваны, як кілбаса ліверам, і якіх ён ніколі не мог давесці да канца з прычыны вечных адступленняў, уставак, параўнанняў і загадак. Цяперашні яго анекдот заключаўся ў тым, што адзін афіцэр прапанаваў другому — гэта, вядома, было ў незапамятны час — амерыканскую дуэль, прычым у выглядзе жэрабя ім служыў цот або лішка на рублёвай паперцы. І вось нехта з іх, — цяжка было зразумець, хто менавіта, — Пад-Звон або Салуха, ужыў ашуканства: «Гета, браток ты мой, узяў ды і склеіў дзве паперкі разам, і атрымалася, што на адным баку цот, а на другім лішка. Пачалі яны, браток ты мой, цягнуць... Гэты і кажа таму...»

Але і на гэты раз палкоўнік не паспеў, як звычайна, скончыць свайго анекдота, таму што ў буфет дурасліва праслізнула Раіса Аляксандраўна Петэрсон. Стоячы ў дзвярах сталовай, але не заходзячы ў яе (што наогул было не прынята), яна крыкнула вясёлым і капрызным галаском, якім крычаць распешчаныя і любімыя ўсімі дзяўчаткі:

— Панове, ну што ж гэта такое! Дамы ўжо даўно прыехалі, а вы тут седзіцё і частуецеся. Мы хочам танцаваць!

Два-тры маладзенькія афіцэры ўсталі, каб ісці ў залу, другія працягвалі сядзець і паліць і размаўляць, не звяртаючы на какетлівую даму аніякай увагі; затое стары Лех дробнай хадой падышоў да яе і, склаўшы рукі крыжам і разліваючы сабе на грудзі з чаркі гарэлку, усклікнуў з п'яным замілаваннем:

— Чароўная! І як гэта начальства дазваляе ішнаваць гэткай красе! Рру-учку!.. Пцалаваць!..

— Юрый Аляксеевіч, — працягвала шчабятаць Петэрсон, — вы ж, здаецца, на сёння назначаны. Нішто сабе дырыжор!

— Міль пардон, мадам [37] Тысяча прабачэнняў, васпані (франц.). . Се ма фот!.. Гэта мая віна! — усклікнуў Бабяцінскі, падлятаючы да яе. На хаду ён дробна перабіраў нагамі, прысядаў, балансаваў тулавам і махаў апушчанымі рукамі з такім выглядам, як быццам ён вырабляў падрыхтоўчыя па вясёлага балетнага танца. — Ваш-шу руку. Вотр мэн, мадам. Панове, у залу, у залу!

Ён паляцеў пад руку з Петэрсон, ганарліва задраўшы ўверх галаву, і ўжо з другога пакоя чуўся яго голас — свецкага, як ён уяўляў сабе, дырыжора:

— Месьё, запрашайце дам на вальс. Музыканты, вальс!

— Прабачце, пан падпалкоўнік, мае абавязкі вымушаюць мяне, — сказаў Рамашоў.

— Эх, браток ты мой, — з засмучэннем апусціў галаву Лех. — І ты гэткі ж перац, як і яны ўсе... Гета... пачакай, пачакай, прапаршчык... Ты чуў пра Мольтке? Пра вялікага маўчальніка, фельдмаршала... гета... і стратэга Мольтке?

— Пан падпалкоўнік, сапраўды ж...

— А ты не выдыгай... Гэтая прытча кароткая... Вялікі маўчальнік наведваў афіцэрскія сходы і калі абедаў, дык... гета... клаў перад сабою на стол кашалёк, поўны, браток ты мой, золата. І вырашыў ён аддаць гэты кашалёк таму афіцэру, ад якога ён хоць раз пачуе ў сходзе разумнае слова. Але так і памёр стары, ён пражыў на свеце сто дзевяноста год, а кашалёк яго, браток ты мой, так і астаўся цэлы. Што? Раскусіў гэты арэшак? Ну, цяпер ідзі сабе, браток. Ідзі, ідзі, верабейка... паскачы...

IX

У зале, якая, здавалася, уся дрыжала ад аглушальных гукаў вальса, кружыліся дзве пары. Бабяцінскі, расставіўшы локці, нібы крылы, хутка перабіраў нагамі вакол высокай Тальман, якая танцавала з велічным спакоем каменнага манумента. Рослы, кудлаты Арчакоўскі круціў вакол сябе маленькую, ружовенькую малодшую Лыкачову, крышку прыгнуўшыся над ёю і пазіраючы ў яе прабор; не вырабляючы па, ён толькі лянотна і абыякава пераступаў нагамі, як танцуюць звычайна з дзецьмі. Пятнаццаць другіх дам сядзелі ўздоўж сцен у поўнай адзіноце і стараліся рабіць выгляд, што гэта для іх усё роўна. Як і заўсёды на палкавых сходах, кавалераў было разы ў чатыры менш, чым дам, і пачатак вечара абяцаў быць сумны.

Петэрсон, якая толькі-толькі адкрыла баль, што дамамі заўсёды ўспрымалася за асобы гонар, цяпер пайшла з тонкім, стройным Алізарам. Ён трымаў яе руку, нібыта прышпіленую да свайго левага клуба; яна ж млява абапіралася падбародкам на другую руку, якая ляжала ў яго на плячы, а галаву павярнула назад у манернай і штучнай паставе. Скончыўшы тур, яна знарок села непадалёку ад Рамашова, які стаяў каля дзвярэй дамскай прыбіральні. Яна абмахвалася веерам і, пазіраючы на схіленага перад ёю Алізара, гаварыла з напеўнай млявасцю:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.