Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рамашоў прыйшоў у сход у дзевяць гадзін. Пяць-шэсць халастых афіцэраў ужо сышліся на вечар, а дамы яшчэ не прыехалі. Паміж імі здаўна існавала дзіўнае спаборніцтва адносна добрага тону, а гэты тон лічыў ганебным для дамы з'яўляцца адной з першых на баль. Музыканты ўжо сядзелі на сваіх месцах у шкляной галерэі, якая злучалася з залам адным вялікім акном. У зале ўздоўж сцен паміж вокнамі гарэлі трохлапыя бра, а са столі спускалася люстра з крыштальнымі дрыготкімі падвескамі. Дзякуючы яркаму асвятленню гэты вялікі пакой з голымі сценамі, абклеенымі белымі шпалерамі, з венскімі крэсламі па баках, з цюлевымі фіранкамі на вокнах здаваўся асабліва пустым.

У більярднай два батальённыя ад'ютанты, паручнікі Бек-Агамалаў і Алізар, якога ўсе ў палку называлі графам Алізарам, гулялі ў пяць шароў на піва. Алізар — доўгі, тонкі, прылізаны, напамаджаны — малады стары, з голым, але маршчыністым тварам, увесь час сыпаў більярднымі прымаўкамі. Бек-Агамалаў прайграваў і злаваўся. На іх гульню глядзеў, седзячы на падаконніку, штабс-капітан Лешчанка, сумны чалавек сарака пяці гадоў, здольны адным сваім выглядам навесці нудоту; усё ў яго на твары і на постаці вісела ўніз з выглядам самай безнадзейнай меланхоліі: вісеў уніз, нібыта струк перцу, доўгі, мясісты, чырвоны і друзлы нос; звісалі да падбародка дзвюма тонкімі бурымі ніткамі вусы; бровы спускаліся ад пераносся ўніз да скроняў, надаючы яго вачам заўсёды плаксівы выраз; нават старэнькі сурдут матляўся на яго пакатых плячах і запалых грудзях, як на вешалцы. Лешчанка нічога не піў, не гуляў у карты і нават не паліў. Але яму прыносіла дзіўнае, незразумелае для іншых здавальненне тарчаць у картачным ці ў більярдным пакоі за спінамі ігракоў або ў сталовай, калі там асабліва моцна пілі. Па цэлых гадзінах ён праседжваў там, маўклівы і маркотны, не вымавіўшы ні слова. У палку да гэтага ўсе прывыклі, і нават гульня ды папойка неяк не клеіліся, калі ў сходзе не было маўклівага Лешчанкі.

Прывітаўшыся з трыма афіцэрамі, Рамашоў сеў побач з Лешчанкам, які папераджальна адсунуўся ўбок, уздыхнуў і паглядзеў на маладога афіцэра самотнымі і адданымі сабачымі вачмі.

— Як здароўе Мар'і Віктараўны? — спытаў Рамашоў тым развязным і знарок зычным голасам, якім гавораць з глухімі і прыдуркаватымі людзьмі і якім з Лешчанкам у палку гаварылі ўсе, нават прапаршчыкі.

— Дзякуй, галубок, — з цяжкім уздыхам адказаў Лешчанка. — Вядома, нервы ў яе... Такі час цяпер.

— А чаму ж вы не разам з жонкаю? Або, магчыма, Мар'я Віктараўна не збіраецца сёння?

— Не. Як жа. Будзе. Яна будзе, галубок. Толькі, бачыце, месца няма ў фаэтоне. Яны з Раісай Аляксандраўнай напалам узялі экіпаж, ну і, разумееце, галубок, гавораць мне: «У цябе, гавораць, боты ўсе ў гразі, ты нам сукенкі запэцкаеш».

— Краўзе ў сярэдзіну! Тонкая рэзь. Вымай шара з лузы, Бек! — крыкнуў Алізар.

— Ты спачатку зрабі шара, а потым я выну, — злосна адказаў Бек-Агамалаў.

Лешчанка забраў у рот бурыя кончыкі вусоў і засяроджана пажаваў іх.

— У мяне да вас просьба, галубок Юрый Аляксеевіч, — сказаў ён запінаючыся, — сёння ж вы за распарадчыка на танцах?

— Так. Халера на іх. Прызначылі. Я выкручваўся-выкручваўся перад палкавым ад'ютантам, хацеў нават напісаць рапарт аб хваробе. Але хіба з ім дамовішся? «Падайце, кажа, даведку ад лекара».

— Вось я вас і хачу папрасіць, галубок, — гаварыў далей Лешчанка дагодлівым тонам. — Бог ужо з ёй, зрабіце толькі, каб яна не вельмі сядзела. Ведаеце, прашу вас па-таварыску.

— Мар'я Віктараўна?

— Так, так. Калі ласка ўжо.

— Жоўты дуплет у кут, — заказаў Бек-Агамалаў. — Будзе як у аптэцы.

Яму было нязручна гуляць з прычыны яго невялікага росту, і ён павінен быў цягнуцца на жываце цераз більярд. Ад напружання яго твар пачырванеў і на лбе напяліся, быццам іжыца, дзве жылы, якія сыходзіліся к пераноссю.

— Жамаіс! — упэўнена дражніў яго Алізар. — Гэтага нават я не зраблю.

Кій Агамалава з сухім пошчакам слізгануў па шары, але шар не крануўся з месца.

— Кікс! — радасна закрычаў Алізар і заскакаў канкан вакол більярда. — Калі ты спыш — храпыш, дзюша мой?

Агамалаў стукнуў тоўстым канцом кія аб падлогу.

— А ты не маеш права пад руку гаварыць! — крыкнуў ён, бліскаючы чорнымі вачамі. — Я кіну гуляць.

— Нэ кіпятыся, дзюша мой, кроў сапсыеш. Мадыстку ў кут!..

Да Рамашова падляцеў адзін з веставых, прызначаных на дзяжурства ў пярэдні пакой, каб распранаць дам.

— Ваша благароддзе, вас пані просяць у залу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.