Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А! Вы былі ў Мікалаевых? — раптам з яўнай цікаўнасцю спытаў Назанскі. — Вы часта бываеце ў іх?

Нейкі няясны інстынкт асцярожнасці, выкліканы незвычайным тонам гэтага запытання, прымусіў Рамашова схлусіць, і ён адказаў абыякава:

— Не, зусім не часта. Так проста, выпадкова зайшоў.

Назанскі, які хадзіў туды-сюды па пакоі, спыніўся каля шафкі і адчыніў яе. Там на палічцы стаяў графін з гарэлкай і ляжала яблыка, нарэзанае акуратнымі, тонкімі скрылёчкамі. Стоячы спіною да госця, ён спрытна наліў сабе чарку і выпіў. Рамашоў бачыў, як канвульсіўна ўздрыгнула яго спіна пад тонкай палатнянай кашуляй.

— Можа, хочаце? — прапанаваў Назанскі, паказваючы на шафку. — Закусь небагатая, але, калі галодныя, можна спячы яечню. Можна ўздзейнічаць на Адама, лядашчага чалавека.

— Дзякуй. Я потым.

Назанскі прайшоўся па пакоі, засунуўшы рукі ў кішэні. Зрабіў два канцы і загаварыў, нібы працягваючы толькі што перапыненую размову:

— Так. Я вось усё хаджу і ўсё думаю. І, ведаеце, Рамашоў, я шчаслівы. У палку заўтра ўсе скажуць, што ў мяне запой. А што, гэта, бадай, і так, толькі не зусім. Я цяпер шчаслівы, а не хворы і не пакутую. У звычайныя дні мой розум і мая воля прыгнечаныя. Я зліваюся тады з галоднай, палахлівай сярэдзінай і бываю пошлы, нудны самому сабе, разважлівы і разумны. Я ненавіджу, напрыклад, ваенную службу, але служу. Чаму я служу? Ды чорт яго ведае чаму! Таму што мне з маленства казалі і цяпер кажуць, што самае галоўнае ў жыцці — гэта служыць і быць сытым і добра апранутым. А філасофія, гавораць яны, гэта глупства, гэта добра таму, каму няма чаго рабіць, каму матуля пакінула спадчыну. І вось я раблю тое, да чаго ў мяне зусім не ляжыць душа, выконваю дзеля жывёльнага страху жыцця загады, якія мне здаюцца парою жорсткімі, а парою бязглуздымі. Маё існаванне аднастайнае, як плот, і шэрае, як салдацкае сукно. Я не магу задумацца, — не кажучы аб тым, каб разважаць уголас, — аб каханні, аб прыгажосці, аб маіх адносінах да чалавецтва, аб прыродзе, аб роўнасці і шчасці людзей, аб паэзіі, аб богу. Яны смяюцца: ха-ха-ха, гэта ўсё філасофія!.. Смешна, і дзіка, і недаравальна думаць афіцэру армейскай пяхоты аб узвышаных матэрыях. Гэта філасофія, значыць — глупства, пустая і недарэчная балбатня.

— Але гэта — галоўнае ў жыцці, — задуменна вымавіў Рамашоў.

— І вось надыходзіць для мяне гэты час, які яны называюць страшэнным імем, — працягваў, не слухаючы яго, Назанскі. Ён усё хадзіў узад і ўперад і час ад часу рабіў пераканальныя жэсты, звяртаючыся, між іншым, не да Рамашова, а да двух процілеглых кутоў, да якіх па чарзе падыходзіў. — Гэта час маёй свабоды, Рамашоў, свабоды духу, волі і розуму! Я жыву тады, магчыма, дзіўным, але глыбокім, цудоўным унутраным жыццём! Такім поўным жыццём! Усё, што я бачыў, пра што чытаў або чуў, — усё ажывае перада мной, усё набывае незвычайна яркае святло і глыбокі, бяздонны сэнс. Тады памяць мая — быццам музей рэдкіх адкрыццяў. Разумееце — я Ротшыльд! Бяру першае, што мне трапляецца, і разважаю аб ім, доўга, пранікнёна, з радасцю. Аб людзях, аб сустрэчах, аб характарах, аб кнігах, аб жанчынах — ах, асабліва аб жанчынах і аб жаночым каханні!.. Іншы раз я думаю аб вялікіх людзях, аб пакутніках навукі, аб мудрацах і героях і аб іх дзівосных словах. Я не веру ў бога, Рамашоў, але часам я думаю аб святых угодніках, падзвіжніках і пакутніках і аднаўляю ў памяці каноны і замілавальныя акафісты. Я, дарагі мой, як вядома, у бурсе вучыўся, і памяць у мяне незвычайная. Думаю я аб усім аб гэтым і, здараецца, іншы раз так моцна адчую чужую радасць, або чужы смутак, або бессмяротную прыгажосць якога-небудзь учынку, што хаджу вось так, адзін... і плачу, — страсна, горача плачу...

Рамашоў ціхенька ўстаў з ложка і сеў з нагамі на адчыненае акно, так што яго спіна і яго падэшвы ўпіраліся ў процілеглыя вушакі рамы. Адсюль, з асветленага пакоя, ноч здавалася яшчэ больш цёмная, глыбокая і таямнічая. Цёплы, парывісты, але бязгучны вецер варушыў унізе, пад акном, чорнае лісце нейкіх нізкіх кустоў. І ў гэтым мяккім паветры, поўным дзівотных вясенніх пахаў, у гэтай цішы, мораку, у гэтых пераўвялічана яркіх і быццам бы цёплых зорках — адчуваўся таямнічы і страсны неспакой, адчувалася прага мацярынства і марнатраўная сладастраснасць зямлі, раслін, дрэў — цэлага свету.

А Назанскі ўсё хадзіў па пакоі і гаварыў, не пазіраючы на Рамашова, як бы звяртаючыся да сцен і да кутоў пакоя:

— Думка ў гэтыя хвіліны бяжыць так капрызна, так страката і так нечакана. Розум робіцца востры і светлы — нібы струмень! Усе рэчы і твары, якія я выклікаю, стаяць перада мной так рэльефна і так ясна, быццам бы я бачу іх у камеры-абскуры. Я ведаю, я ведаю, мілы мой, што гэта абвастрэнне пачуццяў, усё гэта духоўнае прасвятленне — на жаль! — не што іншае, як фізіялагічнае ўздзеянне алкаголю на нервовую сістэму. Спачатку, калі я ўпершыню адчуў гэты цудоўны ўздым унутранага жыцця, я думаў, што гэта — само натхненне. Але не: у ім няма нічога творчага, няма нават нічога грунтоўнага. Гэта проста хваравіты працэс. Гэта проста раптоўныя прылівы, якія з кожным разам усё больш і больш раз'ядаюць дно. Так. Але ўсё ж гэтая безразважнасць прыемна мне, і... к чорту выратавальная беражлівасць і разам з ёю к чорту бязглуздая надзея пражыць да ста дзесяці гадоў і трапіць у газетную сумесь як рэдкі прыклад даўгавечнасці... Я шчаслівы — і ўсё тут!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x