Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна капрызна абарвала сваю гаворку і ўся шчыра захапілася працай. Зноў усталявалася цішыня.

— Шурачка, як перакласці па-нямецку — сапернік? — спытаў Мікалаеў, падымаючы галаву ад кнігі.

— Сапернік? — Шурачка задумліва дакранулася кручком да прабору сваіх мяккіх валасоў. — А скажы ўсю фразу.

— Тут сказана... зараз... зараз... Наш замежны сапернік...

— Unser audlandicher Nebenbuhler, — адразу ж пераклала Шурачка.

— Унзэр, — паўтарыў шэптам Рамашоў, летуценна заглядзеўшыся на агонь лямпы. «Калі яе што-небудзь усхвалюе, — падумаў ён, — дык словы ў яе вылятаюць так імкліва, звонка і выразна, нібы сыплецца шрот на сярэбраны паднос». Унзэр — якое смешнае слова... Унзэр, унзэр, унзэр.

— Што вы шэпчаце, Ромачка? — раптам строга спытала Аляксандра Пятроўна. — Вы не павінны блюзніць у маёй прысутнасці.

Ён усміхнуўся разгубленай усмешкай.

— Я не блюзню... Я ўсё паўтараў сам сабе: унзэр, унзэр, унзэр. Якое смешнае слова...

— Што за глупства... Унзэр? Чаму смешнае?

— Бачыце... — Яму было цяжка растлумачыць сваю думку. — Калі доўга паўтараць якое-небудзь адно слова і думаць аб ім, дык яно раптам страціць сэнс і зробіцца такім... як бы вам сказаць?..

— Ах, ведаю, ведаю! — таропка і радасна перапыніла яго Шурачка. — Але толькі гэта цяпер не так лёгка рабіць, а вось раней, у маленстве, — ах як гэта было цікава!..

— Так, так, менавіта ў маленстве. Так.

— Як жа, я вельмі добра памятаю. Нават памятаю слова, якое мяне асабліва здзіўляла: «мабыць». Я ўсё хісталася з заплюшчанымі вачамі і паўтарала: «Мабыць, мабыць...» І раптам зусім забывала, што яно азначае, потым старалася — і не магла ўспомніць. Мне ўсё здавалася, быццам гэта нейкая карычневая, чырванаватая пляма з двума хвосцікамі. Праўда?

Рамашоў з пяшчотаю паглядзеў на яе.

— Як гэта дзіўна, што ў нас адны і тыя ж думкі, — сказаў ён ціха. — А унзэр, разумееце, гэта штосьці высокае-высокае, штосьці хударлявае і з джалам. Накшталт доўгай, тонкай казяўкі, і вельмі злоснай.

— Унзэр? — Шурачка ўзняла галаву і, прыжмурыўшыся, паглядзела ў цёмны кут пакоя, стараючыся ўявіць сабе тое, аб чым гаварыў Рамашоў. — Не, чакайце: гэта штосьці зялёнае, вострае. Так, так, вядома ж — казяўка! Накшталт коніка, толькі больш агідная і злосная... Фэ, якія мы з вамі дурныя, Ромачка.

— А то вось яшчэ бывае, — пачаў таямніча Рамашоў, — і зноў-такі, у маленстве гэта было значна ярчэй. Вымаўляю я якое-небудзь слова і стараюся цягнуць яго як мага даўжэй. Расцягваю бясконца кожную літару. І раптам на нейкі момант мне зробіцца так дзіўна, дзіўна, як быццам усё вакол мяне знікла. І тады я здзіўляюся, што гэта я кажу, што я жыву, што я думаю.

— О, я таксама гэта ведаю! — весела падхапіла Шурачка. — Але толькі не так. Я, бывала, затойваю дыханне, пакуль хопіць сілы, і думаю: вось я не дыхаю, і цяпер яшчэ не дыхаю, і вось да гэтага часу, і да гэтага, і да гэтага... І тады надыходзіла гэтае дзіўнае. Я адчувала, як паўз мяне праходзіў час. Не, гэта не тое: магчыма, зусім часу не было. Гэта нельга растлумачыць.

Рамашоў глядзеў на яе вачамі, поўнымі захаплення, і паўтараў глухім, шчаслівым, ціхім голасам:

— Так, так... гэта нельга растлумачыць... Гэта дзіўна...

— Ну, аднак, паны псіхалогі, ці як вас там, ужо хопіць, пара вячэраць, — сказаў Мікалаеў, устаючы з крэсла.

Ад доўгага сядзення ў яго зацяклі ногі і заныла спіна. Выпрастаўшыся на ўвесь рост, ён моцна пацягнуўся ўверх рукамі і выгнуў грудзі, і ўсё яго вялізнае, мускулістае цела захрустала ў суставах ад гэтага магутнага руху.

У маленечкай, але ўтульнай сталовай, ярка асветленай фарфоравай матава-белай лямпай, была накрыта халодная закуска. Мікалаеў не піў, але для Рамашова быў пастаўлен графінчык з гарэлкай. Састроіўшы са свайго мілага твару грэблівую міну, Шурачка спытала нядбайна, як яна і часта пыталася:

— Вы, вядома, не можаце абысціся без гэтай брыдоты?

Рамашоў вінавата ўсміхнуўся і ад збянтэжанасці папярхнуўся гарэлкай і закашляўся.

— Як вам не сорамна! — павучальна заўважыла гаспадыня. — Яшчэ і піць не ўмееце, а таксама... Я разумею, вашаму ўлюбёнцу Назанскаму можна дараваць, ён прапашчы чалавек, а вам навошта? Такі малады, цудоўны, здольны хлопчык, а без гарэлкі не сядзеце за стол... Ну навошта? Гэта ўсё Назанскі вас псуе.

Яе муж, які чытаў у гэты час толькі што прынесены загад, раптам усклікнуў:

— Ах, дарэчы: Назанскі звальняецца ў адпачынак на адзін месяц па хатніх абставінах. Цю-цю-у! Гэта значыць — запіў. Вы, Юрый Аляксеевіч, мусіць, яго бачылі? Што ён, запаліў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x