Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічога, Валодзя, нічога, любы, — адхіліла яна яго рукою.

І, ужо са смехам звяртаючыся да Рамашова і зноў забіраючы ў яго з рук нітку, яна спытала з капрызным і какетлівым смехам:

— Адказвайце ж, няўклюдны Ромачка, прыгожая я ці не? Калі жанчына набіваецца на камплімент, дык не адказваць ёй — больш чым няветліва!

— Шурачка, ну як табе не сорамна, — разважліва вымавіў са свайго месца Мікалаеў.

Рамашоў з пакутлівай сарамлівасцю ўсміхнуўся, але раптам адказаў крышку не сваім голасам, сур'ёзна і сумна:

— Вельмі прыгожая!..

Шурачка моцна заплюшчыла вочы і гарэзліва затрэсла галавою, так што развітыя валасы рассыпаліся ў яе на лбе.

— Ро-омачка, які вы смешны-ы! — праспявала яна тоненькім дзіцячым галаском.

А падпаручнік, пачырванеўшы, падумаў сам сабе, як звычайна: «Яго сэрца было жорстка разбіта...»

Усе памаўчалі. Шурачка шпарка працавала кручком. Уладзімір Яфімавіч, які перакладаў на нямецкую мову фразы з самавучніка Тусена і Лангеншэйда, паціху мармытаў іх сабе пад нос. Чуваць было, як патрэскваў і шыпеў агонь у лямпе, якая была прыкрыта жоўтым шаўковым абажурам у выглядзе шатра. Рамашоў зноў завалодаў ніткаю і паціху, ледзьве прыкметна для самога сябе, цягнуў яе з рук у маладой жанчыны. Яму было прыемна адчуваць, як рукі Шурачкі неўсвядомлена супраціўляліся яго асцярожным намаганням. Здавалася, што нейкі патаемны ток струменіў па гэтай нітцы.

У той жа час ён збоку, непрыкметна, але неадступна глядзеў на яе схіленую долу галаву і думаў, ледзьве варушачы губамі і вымаўляючы маўклівым шэптам словы, быццам вёў з Шурачкай інтымную і пачуццёвую размову.

«Як яна смела спытала: ці прыгожая я? О! Ты цудоўная! Любая! Вось я сяджу і гляджу на цябе — якое шчасце! Слухай жа: я раскажу табе, якая ты прыгожая. Слухай. У цябе бледны і смуглявы твар. Страсны твар. І на ім чырвоныя, гарачыя губы — як яны павінны цалаваць! — і вочы, абкружаныя жаўтаватым ценем... Калі ты пазіраеш перад сабою, дык бялкі тваіх вачэй крышку блакітныя, а ў вялікіх зрэнках мутная, глыбокая сінь. Ты не чарняўка, але ў цябе ёсць штось цыганскае. Твае валасы такія чыстыя і тонкія і сабраны ззаду ў вузел з такім акуратным, наіўным і дзелавітым выглядам, што хочацца асцярожна дакрануцца да іх пальцамі. Ты маленькая, ты лёгкая, я падняў бы цябе на рукі, як дзіця. Але ты гібкая і дужая, у цябе грудзі, як у дзяўчыны, ты ўся — парывістая, рухомая. На левым вуху, унізе, у цябе маленькая радзімка, нібы след ад завушніцы — гэта цудоўна!..»

— Вы не чыталі ў газетах пра афіцэрскі паядынак? — спытала раптам Шурачка.

Рамашоў схамянуўся і з цяжкасцю адвёў ад яе вочы.

— Не, не чытаў. Але чуў. А што?

— Вядома, вы, як звычайна, нічога не чытаеце. Сапраўды, Юрый Аляксеевіч, вы апускаецеся. Мне здаецца, атрымалася штосьці недарэчнае. Я разумею: паядынкі паміж афіцэрамі — неабходная і разумная справа, — Шурачка моцна прытуліла вязанне да грудзей. — Але навошта такая нетактоўнасць? Падумайце: адзін паручнік абразіў другога. Абраза цяжкая, і група афіцэраў пастанаўляе паядынак. А далей ідзе бязглуздзіца, глупства. Умовы — проста накшталт пакарання смерцю: пятнаццаць крокаў дыстанцыі і біцца да цяжкай раны... Калі абодва праціўнікі стаяць на нагах, стрэлы паўтараюцца. Гэта ж бойня, гэта... я не ведаю што! Але, чакайце, гэта толькі кветачкі. На месца дуэлі прыязджаюць усе афіцэры палка, нават ледзь не палкавыя дамы, і нават дзесьці ў кустах знаходзіцца фатограф. Проста жах, Ромачка! І няшчасны падпаручнік, фендрык, як кажа Валодзя, накшталт вас, ды, апрача таго, яшчэ пакрыўджаны, а не крыўдзіцель, атрымлівае пасля трэцяга стрэлу страшэнную рану ў жывот і к вечару памірае ў пакутах. А ў яго, як вядома, была старэнькая маці і сястра, старая панна, якія з ім жылі, вось як у нашага Міхіна... Ды паслухайце ж: навошта, каму трэба было рабіць з паядынку такую крывавую буфанаду? І гэта, заўважце, на самай першай пары, адразу ж пасля дазволу на паядынкі. І вось паверце мне, паверце! — усклікнула Шурачка, бліскаючы вачамі. — Зараз жа сентыментальныя праціўнікі афіцэрскіх дуэляў, — о, я ведаю гэтых агідных ліберальных баязліўцаў! — зараз жа яны пачнуць крычаць: «Ах, варварства! Ах, перажыткі дзікіх часоў! Ах, братазабойства!»

— Аднак вы крыважэрныя, Аляксандра Пятроўна! — уставіў Рамашоў.

— Не, не крыважэрная! — рэзка запярэчыла яна. — Я жаласлівая. Я жучка, які мне казыча шыю, здыму і пастараюся не зрабіць яму балюча. Але паспрабуйце зразумець, Рамашоў, тут простая логіка. Навошта афіцэры? Для вайны. Што для вайны перш за ўсё патрабуецца? Смеласць, гонар, уменне не маргнуць перад смерцю. Дзе гэтыя якасці ярчэй за ўсё выяўляюцца ў мірны час? На дуэлях. Вось і ўсё. Здаецца, зразумела. Менавіта не французскім афіцэрам патрэбны паядынкі, — таму што паняцце гонару, ды яшчэ пераўвялічанае, у крыві ў кожнага француза, — не нямецкім, — таму што ад нараджэння ўсе немцы прыстойныя і дысцыплінаваныя, — а нам, нам, нам! Тады ў нас не будзе ў афіцэрскім асяроддзі картачных шулераў, як Арчакоўскі, або непрабудных п'яніц, накшталт вашага Назанскага; тады само па сабе знікне амікашонства, фамільярнае зубаскальства ў сходзе, у прысутнасці прыслугі, гэта ваша ўзаемная брыдкая лаянка, шпурлянне ў галаву адзін аднаму графінаў, з мэтаю, аднак, не пацэліць, а прамахнуцца. Тады вы не будзеце за вочы гэтак абражаць адзін аднаго. У афіцэра кожнае слова павінна быць узважана. Афіцэр — гэта ўзор карэктнасці. І потым, што за далікатнасць: боязь стрэлу! Ваша прафесія — рызыкаваць жыццём. Ах, ды што там!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x