Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён угледзеў твар і плечы Аляксандры Пятроўны, якая сядзела, крышку згорбіўшыся, на знаёмай канапе з зялёнага рыпсу. Па гэтай паставе і па лёгкіх рухах цела, па нізка апушчанай галаве відаць было, што яна занята рукадзеллем.

Вось яна раптам выпрасталася, узняла галаву і глыбока ўздыхнула... Губы яе варушацца... «Што яна гаворыць? — думаў Рамашоў. — Вось усміхнулася. Як гэта дзіўна — глядзець праз шыбу на чалавека, які гаворыць, і не чуць яго!»

Усмешка нечакана сышла з твару ў Аляксандры Пятроўны, лоб нахмурыўся. Зноў хутка, з настойлівым выразам заварушыліся губы, і раптам зноў усмешка — гарэзлівая і насмешлівая. Вось паківала галавою павольна і адмоўна. «Мабыць, гэта пра мяне гавораць?» — нясмела падумаў Рамашоў. Чымсьці ціхім, чыстым, бесклапотна-спакойным павявала на яго ад гэтай маладой жанчыны, якую ён разглядаў цяпер, нібы намаляваную на нейкай жывой, мілай, даўно знаёмай карціне. «Шурачка!» — прашаптаў Рамашоў з пяшчотаю.

Аляксандра Пятроўна нечакана ўзняла твар ад работы і хутка, з трывожным выразам павярнула яго да акна. Рамашову здалося, што яна глядзіць проста яму ў вочы. У яго ад спалоху сціснулася і пахаладзела сэрца, і ён адразу ж адскочыў за выступ сцяны. На нейкі момант яму стала сорамна. Ён ужо амаль гатовы быў вярнуцца дахаты, але перадумаў і праз варотцы зайшоў на кухню.

У той час як дзяншчык Мікалаевых здымаў з яго брудныя галёшы і ачышчаў яму кухоннай анучай боты, а ён выціраў насоўкай запацелыя ў цяпле акуляры, падносячы іх да блізарукіх вачэй, з гасцінай пачуўся звонкі голас Аляксандры Пятроўны:

— Сцяпан, гэта загад прынеслі?

«Гэта яна знарок! — падумаў, нібы караючы сябе, падпаручнік. — Яна ж ведае, што я заўсёды ў такі час прыходжу».

— Не, гэта я, Аляксандра Пятроўна! — крыкнуў ён у дзверы фальшывым голасам.

— А! Ромачка! Ну, заходзьце, заходзьце. Чаго вы там затрымаліся? Валодзя, гэта Рамашоў прыйшоў.

Рамашоў зайшоў, сарамліва і няўмела згорбіўшыся і без патрэбы паціраючы рукі.

— Уяўляю, як я вам надакучыў, Аляксандра Пятроўна.

Ён сказаў гэта з надзеяй, што ўсё атрымаецца весела і проста, а выйшла няскладна і, як яму адразу ж здалося, страшэнна ненатуральна.

— Зноў глупства! — усклікнула Аляксандра Пятроўна. — Сядайце, будзем гарбату піць.

Пазіраючы яму ў вочы ўважліва і ясна, яна, як звычайна, энергічна паціснула сваёй маленькай, цёплай і мяккай рукой яго халодную руку.

Мікалаеў сядзеў спіной да іх, ля стала, загрувашчанага кнігамі, картамі і чарцяжамі. Ён у гэтым годзе павінен быў трымаць экзамен у акадэмію генеральнага штаба і ўвесь год упарта, без адпачынку, рыхтаваўся да яго. Гэта быў ужо трэці экзамен, таму што два гады запар ён правальваўся.

Не паварочваючыся назад, пазіраючы ў разгорнутую перад ім кнігу, Мікалаеў працягнуў Рамашову руку цераз плячо і сказаў спакойным, густым голасам:

— Добры дзень, Юрый Аляксеевіч. Навін няма? Шурачка! Дай яму гарбаты. Прабачце ўжо мне, я заняты.

«Вядома, я дарэмна прыйшоў, — зноў з адчаем падумаў Рамашоў. — О, я дурань!»

— Не, якія ж навіны... Цэнтаўр разнёс у сходзе падпалкоўніка Леха. Той быў зусім п'яны, кажуць. Усюды ў ротах патрабуюць, каб секлі чучалы... Епіфана загнаў пад арышт.

— Няўжо? — рассеяна перапытаў Мікалаеў. — Скажыце, калі ласка.

— Мне таксама хапіла — на чацвера сутак... Адным словам, навіны старыя.

Рамашову здавалася, што голас у яго нейкі чужы і такі здаўлены, быццам у горле штось захрасла. «Які я, напэўна, здаюся няшчасны!» — падумаў ён, але адразу ж супакоіў сябе тым звычайным прыёмам, якім часта карыстаюцца сарамлівыя людзі: «Гэта ж заўсёды калі канфузішся, дык думаеш, што ўсе гэта бачаць, а на самай справе толькі ты сам гэта прыкмячаеш, а другія зусім не».

Ён сеў на крэсла побач з Шурачкай, якая, шпарка перабіраючы кручком, вязала нейкія карункі. Яна ніколі не сядзела без справы, і ўсе абрусы, сурвэткі і фіранкі ў доме былі звязаны яе рукамі.

Рамашоў асцярожна ўзяў пальцамі нітку, што бегла ад клубка да яе рукі, і спытаў:

— Як называецца гэтае вязанне?

— Гіпюр. Вы ўжо разоў дзесяць пытаецеся.

Шурачка раптам хутка, уважліва зірнула на падпаручніка і гэтак жа хутка апусціла вочы на вязанне. Але зараз жа зноў узняла іх і засмяялася.

— Ды вы нічога, Юрый Аляксеевіч... вы пасядзіце і супакойцеся крышку. «Супакойсь!» — як у вас камандуюць.

Рамашоў уздыхнуў і скоса зірнуў на магутную шыю Мікалаева, якая рэзка бялела над каўняром шэрай тужуркі.

— Шчасліўчык Уладзімір Яфімыч, — сказаў ён. — Вось улетку ў Пецярбург паедзе... у акадэмію паступіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x