Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Вось дзіўна, — казаў сам сабе Рамашоў, — недзе я чытаў, што чалавек не можа ніводнай хвіліны не думаць. А я вось ляжу і ні аб чым не думаю. Ці так гэта? Не, я зараз думаю аб тым, што нічога не думаю, — значыць, усё ж нейкае кола ў мазгах круцілася. І вось зараз зноў правяраю сябе, выходзіць, зноў-такі думаю...»

І ён да таго часу разбіраўся ў гэтых нудных, заблытаных думках, пакуль яму раптам не зрабілася амаль фізічна агідна: як быццам у яго пад чэрапам расплылося шэрае, бруднае павуцінне, ад якога ніяк нельга было адкараскацца. Ён прыўзняў галаву над падушкаю і крыкнуў:

— Гайнан!..

У сенцах штосьці грукнула і пакацілася — мусіць, самаварная труба. У пакой уляцеў дзяншчык, так шпарка і з такім шумам адчыніўшы і зачыніўшы дзверы, нібыта за ім гналіся ззаду.

— Я, ваша благароддзе! — крыкнуў Гайнан спалоханым голасам.

— Ад падпаручніка Мікалаева нікога не было?

— Ніяк не, ваша благароддзе! — крыкнуў Гайнан.

Паміж афіцэрам і дзеншчыком даўно ўжо склаліся простыя, шчырыя, нават крышку любоўна-фамільярныя адносіны. Але калі справа даходзіла да казённых афіцыйных адказаў, накшталт «так точна», «ніяк не», «добрага здароўя», «я не магу знаць», дык Гайнан міжвольна выкрыкваў іх тым драўляным, прыдушаным, няўцямным крыкам, якім заўсёды гавораць салдаты з афіцэрамі ў страі. Гэта была неўсвядомленая прывычка, з якою ён ужыўся з першых дзён свайго навабранства і якая, напэўна, засела на ўсё жыццё.

Гайнан быў родам чараміс, а па рэлігіі — ідалапаклоннік. Апошняя акалічнасць чамусьці вельмі лесціла Рамашову. У палку паміж маладымі афіцэрамі была распаўсюджана даволі наіўная, хлапечая, смяхотная гульня: навучыць дзеншчыкоў дзівосным, незвычайным рэчам. Веткін, напрыклад, калі да яго прыходзілі ў госці таварышы, звычайна пытаўся ў свайго дзеншчыка-малдаваніна: «А што, Бузяскул, засталося ў нас у склепе яшчэ шампанскае?» Бузяскул адказваў на гэта зусім сур'ёзна: «Ніяк не, ваша благароддзе, учора мелі ласку выпіць апошні тузін». Другі афіцэр, падпаручнік Епіфанаў, любіў задаваць свайму дзеншчыку такія мудрагелістыя пытанні, якія наўрад ці былі зразумелыя яму самому. «Якой ты думкі, мой шаноўны, — пытаўся ён, — пра рэстаўрацыю манархіі ў сучаснай Францыі?» І дзяншчык, не маргнуўшы вокам, адказваў: «Дакладна так, ваша благароддзе, гэта атрымліваецца вельмі добра». Паручнік Бабяцінскі навучаў дзеншчыка катэхізісу, і той без запінкі адказваў на самыя дзіўныя, адарваныя ад усяго пытанні: «Чаму гэта важна па-трэцяе?» — «Гэта па-трэцяе не важна» або: «Якой думкі аб гэтым святая царква?» — «Святая царква пра гэта нічога не гаворыць». У яго ж дзяншчык дэкламаваў з недарэчнымі трагічнымі жэстамі Пімена з «Барыса Гадунова». Распаўсюджана была таксама манера прымушаць дзеншчыкоў гаварыць па-французску: банжур, мусьё; бон нюіт, мусьё; вуле ву дзю тэ, мусьё [28] Добры дзень, васпан; добрай ночы, васпан; хочаце гарбаты, васпан (франц.). , — і так далей. Усё гэта выдумлялася, як адцяжка, ад нудоты, ад вузкасці замкнёнага жыцця, ад адсутнасці другіх інтарэсаў, апрача службовых.

Рамашоў часта гутарыў з Гайнанам пра яго багоў, аб якіх, між іншым, сам чараміс меў даволі цьмянае ўяўленне, а таксама пра тое, як ён прымаў прысягу на вернасць трону і радзіме. А прымаў ён прысягу сапраўды вельмі арыгінальна. У той час, калі формулу прысягі чытаў праваслаўным — святар, католікам — ксёндз, жыдам — рабін, пратэстантам, праз адсутнасць пастара — штабс-капітан Дзіц, а магаметанам — паручнік Бек-Агамалаў, — з Гайнанам была зусім асобая гісторыя. Палкавы ад'ютант паднёс пачаргова яму і двум яго землякам і адзінаверцам па кавалку хлеба з соллю на вастрыі шашкі, і тыя, не дакранаючыся хлеба рукамі, узялі яго ротам і тут жа з'елі. Сімвалічны сэнс гэтага абраду быў, здаецца, такі: вось я з'еў хлеб і соль на службе ў новага гаспадара, — хай жа мяне пакарае жалеза, калі я буду няверны. Гайнан, мусіць, крышку ганарыўся гэтым выключным абрадам і ахвотна пра яго ўспамінаў. А паколькі з кожным новым разам ён дадаваў да свайго расказу ўсё новыя і новыя падрабязнасці, дык урэшце ў яго атрымалася нейкая фантастычная, неймаверна недарэчная і на самай справе смешная казка, якая надзвычай забаўляла Рамашова і падпаручнікаў, што прыходзілі да яго.

Гайнан і цяпер думаў, што паручнік зараз жа распачне з ім прывычную гаворку пра багоў і прысягу, і таму стаяў і хітра ўсміхаўся. Але Рамашоў сказаў абыякава:

— Ну, добра... ідзі сабе...

— Сурдут табе новы прыгатаваць, ваша благароддзе? — клапатліва спытаў Гайнан.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x