Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рамашоў маўчаў і вагаўся. Яму хацелася сказаць — так... потым — не, потым зноў — так. Ён глыбока, па-дзіцячы, у некалькі прыёмаў, уздыхнуў і адказаў паныла:

— Не, Гайнан... навошта ўжо... бог з імі... Давай, браток, самавар, ды потым збегаеш у сход па вячэру. Што ўжо!

«Сёння наўмысна не пайду, — упарта, але бяссільна падумаў ён. — Немагчыма кожны дзень дакучаць людзям, ды і... зусім я там, здаецца, не даспадобы».

У галаве гэтае рашэнне здавалася цвёрдым, але дзесьці глыбака і патаемна ў душы, амаль не пранікаючы ў свядомасць, варушылася ўпэўненасць, што ён сёння, як і ўчора, як рабіў гэта амаль штодзённа ў апошнія тры месяцы, усё ж пойдзе да Мікалаевых. Кожны дзень, ідучы ад іх а дванаццатай гадзіне ўночы, ён, з сорамам і раздражненнем на ўласную бесхарактарнасць, даваў сабе слова прапусціць тыдзень або два, а то і зусім перастаць хадзіць да іх. І пакуль ён ішоў к сабе, пакуль клаўся спаць, пакуль засынаў, ён верыў у тое, што яму будзе лёгка стрымаць сваё слова. Але мінала ноч, марудна і гідасна цягнуўся дзень, надыходзіў вечар, і яго зноў нястрымна цягнула ў гэты чысты, светлы дом, у зацішныя пакоі, да гэтых спакойных і вясёлых людзей і, галоўнае, да мілай жаночай красы, ласкі і какецтва.

Рамашоў прысеў на ложку. Насоўваўся змрок, але ён яшчэ добра бачыў увесь свой пакой. О, як надакучыла яму бачыць кожны дзень усё тыя ж убогія нешматлікія рэчы яго «абсталявання»! Лямпа з ружовым каўпаком-цюльпанам на маленькім пісьмовым стале, побач з круглым, таропкім будзільнікам і чарніліцай у выглядзе мопса; на сцяне, уздоўж ложка, лямцавы дыван з намаляваным тыграм і верхавым арапам з кап'ём; невялічкая этажэрка з кнігамі ў адным куце, а ў другім фантастычны сілуэт віяланчэльнага футарала; над адзіным акном саламяная штора, згорнутая ў трубку; каля дзвярэй прасціна, якая закрывала вешалку з адзежаю. У кожнага халастога афіцэра, у кожнага падпрапаршчыка нязменна былі дакладна гэткія ж рэчы, за выключэннем, мабыць, толькі віяланчэлі; яе Рамашоў узяў з палкавога аркестра, дзе яна была зусім не патрэбна, але, не вывучыўшы нават мажорнай гамы, закінуў і яе і музыку яшчэ год таму назад.

Крышку больш года назад Рамашоў, толькі што скончыўшы ваеннае вучылішча, з асалодаю і гонарам набываў гэтыя пошлыя рэчы. Вядома — свая кватэра, уласныя рэчы, магчымасць купляць, выбіраць па сваім жаданні, уладкоўвацца па сваім гусце — усё гэта напаўняла самалюбным захапленнем душу дваццацігадовага хлопчыка, які ўчора толькі сядзеў за вучнёўскай лаўкай і хадзіў на гарбату і сняданак у страі, разам з таварышамі. І як многа было надзей і планаў у той час, калі купляліся гэтыя ўбогія рэчы!.. Якая строгая праграма жыцця намячалася! У першыя два гады — грунтоўнае знаёмства з класічнай літаратурай, сістэматычнае вывучэнне французскай і нямецкай мовы, заняткі музыкай. У апошні год — падрыхтоўка да акадэміі. Неабходна было сачыць за грамадскім жыццём, за літаратурай і навукай, і для гэтага Рамашоў падпісаўся на газету і на штомесячны папулярны часопіс. Для самаадукацыі былі набыты: «Псіхалогія» Вундта, «Фізіялогія» Льюіса, «Самадзейнасць» Смайльса...

І вось кнігі ляжаць ужо дзевяць месяцаў на этажэрцы, і Гайнан забывае змесці з іх пыл, газеты з неразарванымі бандэролямі валяюцца пад пісьмовым сталом, перасталі высылаць часопіс, бо не была ўнесена чарговая паўгадавая плата, а сам падпаручнік Рамашоў п'е шмат гарэлкі ў сходзе, мае доўгую, брудную і сумную сувязь з палкавой дамай, з якою разам ашуквае яе сухотнага і раўнівага мужа, гуляе ў штос і ўсё часцей і часцей адчувае агіднасць да службы, і да таварышаў, і да ўласнага жыцця.

— Вінаваты, ваша благароддзе! — крыкнуў дзяншчык, які раптоўна з грукатам вылецеў з сенцаў. Але адразу ж ён загаварыў зусім іншым, простым і лагодным тонам: — Забыўся сказаць. Табе ад пані Петэрсон пісьма прыйшла. Дзяншчык прынёс, загадаў табе адказ пісаць.

Рамашоў зморшчыўся, разадраў доўгі, вузкі ружовы канверт, на ражку якога ляцеў голуб з пісьмом у дзюбе.

— Запалі лямпу, Гайнан, — загадаў ён дзеншчыку.

«Любы, дарагі, вусаты Жоржык, — чытаў Рамашоў добра знаёмыя яму, неахайныя радкі. — Ты не быў у нас вось ужо цэлы тыдзень, і я так за табой засумавала, што ўсю мінулую ноч праплакала. Памятай адно, што калі ты хочаш з мяне смяяцца, дык я гэтай здрады не перанясу. Адзін глыток з бутэлечкі з морфіем, і я перастану навекі пакутаваць, а цябе згрызе сумленне. Прыходзь абавязкова сёння ў 7 1/2 гадзін вечара. Яго не будзе дома, ён будзе на тактычных занятках, і я цябе моцна, моцна, моцна расцалую, як толькі змагу. Прыходзь жа. Цалую цябе 1 000 000 000... разоў. Уся твая Раіса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x