Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Павольна ідучы па шашы, з цяжкасцю перастаўляючы ногі ў вялікіх галёшах, Рамашоў неадступна глядзеў на гэты казачны пажар. Як і заўсёды, з самага маленства, яму мроілася за яркай вячэрняй зарой нейкае таямнічае, прамяністае жыццё. Быццам бы там, далёка-далёка за воблакамі і за небасхілам, гарэў пад нябачным адсюль сонцам чароўны, асляпляльна-цудоўны горад, схаваны ад вачэй хмарамі, поўнымі ўнутранага агню. Там зіхацеў нясцерпным бляскам брук з залатых плітак, узвышаліся дзівосныя купалы і вежы з пурпуровымі дахамі, зіхацелі брыльянты ў вокнах, трапяталі ў паветры яркія рознакаляровыя сцягі. І здавалася, што ў гэтым далёкім і казачным горадзе жывуць радасныя, вясёлыя людзі, усё жыццё якіх падобна да салодкай музыкі, у якіх нават задуменнасць, нават смутак — чароўна пяшчотныя і прыгожыя. Ходзяць яны па зыркіх плошчах, па цяністых садах, сярод кветак і фантанаў, ходзяць, богападобныя, светлыя, поўныя невыказнай радасці, яны не ведаюць перашкод у шчасці і жаданнях, не азмрочаны ні тугою, ні сорамам, ні клопатамі...

Нечакана прыгадалася Рамашову нядаўняя сцэнка на пляцы, грубыя крыкі палкавога камандзіра, адчуванне перажытай крыўды, адчуванне вострай і ў той жа час хлапчукоўскай няёмкасці перад салдатамі. Самым балючым для яго было тое, што на яго крычалі дакладна гэтак жа, як і ён іншы раз крычаў на маўклівых сведак яго сённяшняй ганьбы, і ў гэтым усведамленні было нешта такое, што згладжвала розніцу ў становішчы, нешта такое, што прыніжала яго афіцэрскую і, як ён думаў, чалавечую годнасць.

І ў ім адразу ж, нібы ў хлапчуку — у ім на самай справе асталося яшчэ шмат дзіцячага, — завіравалі помслівыя, фантастычныя, п'янкія мары. «Глупства! Усё жыццё перада мной! — разважаў Рамашоў, і, захоплены сваімі думкамі, ён глыбока ўздыхнуў і паскорыў хаду. — Вось, насуперак ім усім, заўтра ж з раніцы сяду за кнігі, падрыхтуюся і паступлю ў акадэмію. Праца! О, праца можа зрабіць усё, што захочаш. Узяць толькі сябе ў рукі. Буду зубрыць, як вар'ят... І вось, нечакана для ўсіх, я вытрымліваю бліскуча экзамен. І тады напэўна ўсе яны скажуць: «Што ж тут дзіўнага? Мы былі загадзя ў гэтым перакананы. Такі здольны, мілы, таленавіты малады чалавек».

І Рамашоў так яскрава ўбачыў сябе вучоным афіцэрам генеральнага штаба, які падае выключныя надзеі... Імя яго запісана ў акадэміі на залатой дошцы. Прафесары абяцаюць яму бліскучую будучыню, прапануюць застацца пры акадэміі, але — не — ён ідзе ў строй. Трэба адбываць тэрміны камандавання ротаю. І абавязкова ў сваім палку. Вось ён прыязджае сюды — элегантны, спагадліва-нядбайны, карэктны і дзёрзка-ветлівы, як тыя афіцэры генеральнага штаба, якіх ён бачыў на леташніх вялікіх манеўрах і на здымках. Афіцэрскай кампаніі ён пазбягае. Грубыя армейскія звычкі, фамільярнасць, карты, папойкі — не, гэта не для яго: ён памятае, што тут толькі этап на шляху яго далейшай кар'еры і славы.

Вось пачаліся манеўры. Вялікі двухбаковы бой. Палкоўнік Шульговіч не разумее дыспазіцыі, блытаецца, непакоіць людзей і сам мітусіцца — яму ўжо зрабіў два разы заўвагу праз ардынарцаў камандзір корпуса. «Ну, капітан, выручайце, — звяртаецца ён да Рамашова. — Ведаеце, па старой дружбе. Памятаеце, хе-хе-хе, як мы з вамі сварыліся? Ужо, калі ласка». Твар сканфужаны і ліслівы. Але Рамашоў, бездакорна аддаючы чэсць і падаўшыся наперад у сядле, адказвае са спакойна-ганарлівым выглядам: «Вінаваты, пан палкоўнік... Гэта ваш абавязак распараджацца перамяшчэннямі палка. Мая справа — прымаць загады і выконваць іх...» А ўжо ад камандзіра корпуса ляціць трэці ардынарац з новай вымовай.

Бліскучы афіцэр генеральнага штаба Рамашоў ідзе ўсё вышэй і вышэй па шляху службовай кар'еры... Вось успыхнула абурэнне рабочых на вялікім сталеліцейным заводзе. Тэрмінова выклікана рота Рамашова. Ноч, зарава пажару, вялізны ўзбуджаны натоўп, ляцяць каменні... Стройны, прыгожы капітан выходзіць наперад роты. Гэта — Рамашоў. «Браткі, — звяртаецца ён да рабочых, — трэці і апошні раз папярэджваю, што буду страляць!..» Крык, свіст, рогат... Камень б'е па плячы Рамашова, але яго мужны, адкрыты твар застаецца спакойны. Ён паварочваецца назад, да салдат, у якіх вочы гараць гневам, таму што пакрыўдзілі іх горача любімага начальніка. «Проста па натоўпе, агонь ротаю... Рота-а, плі!..» Сто выстралаў зліваюцца ў адзін... Жахлівы крык. Дзесяткі мёртвых і параненых валяцца ў кучу... Астатнія ўцякаюць у бязладдзі, некаторыя становяцца на калені, молячы аб літасці. Бунт уціхаміраны. Рамашова чакае наперадзе падзяка ад начальства і ўзнагарода за вялікую мужнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x