Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тоўсты твар камандзіра пачырванеў густым цагляным старэчым румянцам, а яго кусцістыя бровы гнеўна ссунуліся. Ён павярнуўся вакол сябе і рэзка спытаў:

— Хто тут малодшы афіцэр?

Рамашоў выйшаў наперад і прыклаў руку да фуражкі.

— Я, пан палкоўнік.

— А-а! Падпаручнік Рамашоў. Добра вы, мусіць, займаецеся з людзьмі. Калені разам! — гаркнуў раптам Шульговіч, вылупіўшы вочы. — Як стаіцё ў прысутнасці свайго палкавога камандзіра? Капітан Сліва, стаўлю вам на від, што ваш субалтэрн-афіцэр не ўмее трымаць сябе перад начальствам пры выкананні службовых абавязкаў... Ты, сабачая душа, — павярнуўся Шульговіч да Шарафутдзінава, — хто ў цябе палкавы камандзір?

— Не магу знаць, — паныла, але хутка і цвёрда адказаў татарын.

— У!..... Я ў цябе пытаюся, хто твой камандзір палка? Хто — я? Разумееш, я, я, я, я, я!.. — І Шульговіч некалькі разоў з усяе сілы стукнуў сябе далонню па грудзях.

— Не магу знаць...

— ....... — ... — вылаяўся палкоўнік доўгай, у дваццаць слоў, заблытанай і цынічнай фразай. — Капітан Сліва, зараз жа пастаўце гэтага сучынага сына пад ружжо з поўнай выкладкай. Няхай згніе, паскуда, пад ружжом. Вы, падпаручнік, больш пра бабскія хвасты думаеце, чым пра службу. Вальсы танцуеце? Поль дэ Кокаў чытаеце?.. Што гэта — салдат, па-вашаму? — тыцнуў ён пальцам у Шарафутдзінавы губы. — Гэта — сорам, ганьба, агіднасць, а не салдат. Прозвішча свайго палкавога камандзіра не ведае... З-дзі-ўляюся вам, падпаручнік!..

Рамашоў пазіраў на сівы, чырвоны, раззлаваны твар і адчуваў, як у яго ад крыўды і ад хвалявання калоціцца сэрца і цямнее ўсё перад вачамі... І раптам, амаль нечакана для самога сябе, ён сказаў глуха:

— Гэта — татарын, пан палкоўнік. Ён нічога не разумее па-расейску, і апрача таго...

У Шульговіча імгненна пабялеў твар, заскакалі старэчыя шчокі і вочы зрабіліся зусім пустыя і страшэнныя.

— Што?! — зароў ён такім аглушальным голасам, што жыдоўскія хлопчыкі, якія сядзелі каля шашы на плоце, рассыпаліся, як вераб'і, у розныя бакі. — Што? Размаўляць? Ма-аў-чаць! Блазнюк, прапаршчык дазваляе сабе... Паручнік Федароўскі, аб'явіце ў сённяшнім загадзе аб тым, што я аддаю падпаручніка Рамашова пад хатні арышт на чацвера сутак за неразуменне воінскай дысцыпліны. А капітану Сліве аб'яўляю строгую вымову за тое, што не ўмее навучыць сваіх малодшых афіцэраў па-сапраўднаму разумець службовы абавязак.

Ад'ютант з пачцівым і раўнадушным выглядам аддаў чэсць. Сліва, згорбіўшыся, стаяў з драўляным тварам і ўвесь час трымаў дрыготкую руку ля брыля фуражкі.

— Сорамна вам, капітан Сліва, — бурчэў Шульговіч, пакрысе супакойваючыся. — Адзін з лепшых афіцэраў у палку, стары служака — і так распускаеце моладзь. Падцягвайце іх, лайце іх без сораму. Няма чаго з імі валаводзіцца. Не паненкі, не размокнуць...

Ён крута павярнуўся і, у суправаджэнні ад'ютанта, пайшоў да вазка. І пакуль ён садзіўся, пакуль вазок павярнуў на шашу і схаваўся за будынкам ротнай школы, на пляцы стаяла палахлівая цішыня.

— Эх, бацюхна! — з пагардаю, суха і злосна сказаў Сліва праз колькі хвілін, калі афіцэры ўжо разыходзіліся па хатах. — І пацягнула ж вас на размовы. Стаялі б і маўчалі, калі ўжо бог забіў. Цяпер вось мне праз вас у загадзе вымова. І на якое ліха вас прыслалі да мяне ў роту? Патрэбны вы мне, як кашаль хваробе. Вам бы сусолку ссаць, а не...

Ён не дагаварыў, стомлена махнуў рукой і, павярнуўшыся спіною да маладога афіцэра, увесь згорбіўшыся, паклыпаў дахаты, у сваю брудную, старэчую, халастую кватэру. Рамашоў паглядзеў яму ўслед, на яго панылую, вузкую і доўгую спіну, і раптам адчуў, што ў яго ў сэрцы, праз горыч нядаўняй крыўды і публічнай ганьбы, шавеліцца спагада да гэтага адзінокага, агрубелага чалавека, якога ніхто не любіў і ў якога на ўсім свеце асталіся толькі дзве ўпадобы: страявая прыгажосць сваёй роты і ціхае, адлюднае штодзённае п'янства па вечарах — «да падушкі», як казалі ў палку старыя запойныя бурбоны.

І паколькі ў Рамашова была крышку смешная, наіўная прывычка, часта ўласцівая вельмі маладым людзям, думаць аб самім сабе ў трэцяй асобе, словамі шаблонных раманаў, дык і цяпер ён вымавіў унутрана:

«Яго добрыя, выразныя вочы затуманіліся воблакам смутку...»

II

Салдаты паўзводна разышліся па кватэрах. Пляц абязлюдзеў. Рамашоў нейкі час стаяў у нерашучасці на шашы. Ужо не ў першы раз за паўтара года сваёй афіцэрскай службы перажываў ён гэтае пакутлівае ўсведамленне сваёй адзіноты і загубленасці сярод чужых, варожых або абыякавых людзей, — гэтае самотнае пачуццё, калі не ведаеш, куды падзець сённяшні вечар. Думкі аб сваёй кватэры, аб афіцэрскім сходзе абрыдлі яму. У сходзе цяпер пуста; напэўна, два падпрапаршчыкі гуляюць на дрэнным, маленькім більярдзе, п'юць піва, кураць і над кожным шарам з зацятасцю прысягаюць і лаюцца; у пакоях стаіць застарэлы пах нясмачнага кухмістарскага абеду — сумна!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x