Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Веткін прыўзняў плечы і грэбліва сцяў вусны.

— Н-ну! Па-першае, мяне ніякі шпак не ўдарыць, таму што б'юць толькі таго, хто баіцца, што яго паб'юць. А па-другое... ну, што я буду рабіць? Бацну ў яго з рэвальвера.

— А калі рэвальвер дома пакінуў? — спытаў Лбоў.

— Ну, чорт... ну паеду па яго... Вось глупства. Быў жа выпадак, што абразілі аднаго карнета ў кафэшантане. І ён з'ездзіў дахаты на кані, прывёз рэвальвер і ўкакошыў двух нейкіх рабчыкаў. І ўсё!

Бек-Агамалаў з прыкрасцю паківаў галавою.

— Ведаю. Чуў. Аднак суд прызнаў, што ён дзейнічаў з загадзя абдуманым намерам, і прысудзіў яго. Што ж тут добрага? Не, ужо я, каб мяне хто абразіў або ўдарыў...

Ён не дагаварыў, але так моцна сціснуў у кулак сваю маленькую руку, якая трымала павады, што яна задрыжала. Лбоў раптам закалаціўся са смеху і пырснуў.

— Зноў! — строга заўважыў Веткін.

— Панове... калі ласка... Ха-ха-ха! У N-скім палку быў выпадак. Падпрапаршчык Краўзе ў Шляхетным сходзе ўчыніў скандал. Тады буфетчык схапіў яго за пагон і амаль адарваў. Тады Краўзе выхапіў рэвальвер і р-раз яму ў галаву! На месцы! Тут яму яшчэ нейкі адвакацік пад руку трапіў, ён і яго бах! Ну, вядома, усе разбегліся. А тады Краўзе спакойна пайшоў сабе ў лагер, на пярэднюю лінейку, да сцяга. Вартавы крычыць: «Хто ідзе?» — «Падпрапаршчык Краўзе, памерці пад сцягам!» Лёг і прастрэліў сабе руку. Потым суд яго апраўдаў.

— Малайчына! — сказаў Бек-Агамалаў.

Пачалася звычайная, любімая маладымі афіцэрамі размова пра выпадкі нечаканых крывавых распраў на месцы і пра тое, як гэтыя выпадкі праходзілі амаль заўсёды беспакарана. У адным маленькім гарадку бязвусы п'яны карнет уварваўся з шашкаю ў натоўп жыдоў, у якіх ён папярэдне «разнёс велікодную кучку». У Кіеве пяхотны падпаручнік засек у танцавальнай зале студэнта за тое, што той штурхнуў яго локцем ля буфета. У нейкім вялікім горадзе — ці то ў Маскве, ці то ў Пецярбурзе — афіцэр застрэліў, «як сабаку», цывільнага, які ў рэстаране зрабіў яму заўвагу, што прыстойныя людзі да незнаёмых дам не прыстаюць.

Рамашоў, які да гэтага часу маўчаў, раптам, чырванеючы ад збянтэжанасці, без патрэбы папраўляючы акуляры і кашляючы, умяшаўся ў размову:

— А вось, панове, што я скажу са свайго боку. Буфетчыка я, бадай, не лічу... так... Але калі цывільны... як бы гэта сказаць?.. Так... Ну, калі ён прыстойны чалавек, дваранін і гэтак далей... Навошта ж я буду на яго, бяззбройнага, нападаць з шашкаю? Чаму я не магу ў яго патрабаваць задавальнення? Усё ж мы людзі адукаваныя, як кажуць...

— Э, глупства вы гаворыце, Рамашоў, — перапыніў яго Веткін. — Вы захочаце задавальнення, а ён скажа: «Не... э-э-э... я, ведаеце, нэогул... э-э... не прызнаю дуэлі. Я праціўнік кровапраліцця... І апрача таго, э-э... у нас ёсць міравы суддзя...» Вось і хадзіце тады ўсё жыццё з пабітай мордай.

Бек-Агамалаў шырока ўсміхнуўся сваёй іскрыстай усмешкай.

— Што? Вось бачыш! Згаджаешся са мной? Я табе, Веткін, кажу: вучыся секчы. У нас на Каўказе ўсе з маленства вучацца. На прутах, на барановых тушах, на вадзе...

— А на людзях? — уставіў Лбоў.

— І на людзях, — спакойна адказаў Бек-Агамалаў. — Ды яшчэ як сякуць! Адным ударам рассякаюць чалавека ад пляча да бядра, наўскасяк. Вось гэта ўдар! А то не варта і пэцкацца.

— А ты, Бек, можаш так?

— Не, не магу... Авечку маладую напалам перасяку... спрабаваў нават цялячыя тушы... а чалавека, мусіць, не... не рассяку. Галаву знясу к чорту, у гэтым я ўпэўнены, а так, каб наўскасяк... не. Мой бацька гэта рабіў лёгка...

— Ану, панове, пойдзем паспрабуем, — сказаў Лбоў умольным тонам, і ў яго раптам заблішчалі вочы. — Бек, мілок, пойдзем, калі ласка...

Афіцэры падышлі да глінянага чучала. Першым секануў Веткін. Надаўшы азвярэлы выгляд свайму лагоднаму, прастакаватаму твару, ён з усяе сілы, з вялікім, няспрытным размахам, ударыў па гліне. У той жа час ён міжвольна абазваўся тым характэрным гукам, якім абзываюцца мяснікі, калі сякуць ялавічыну. Лязо ўвайшло ў гліну на чвэртку аршына, і Веткін цераз сілу выцягнуў яго адтуль.

— Дрэнна! — заўважыў, паківаўшы галавой, Бек-Агамалаў. — Вы, Рамашоў...

Рамашоў выцягнуў шашку з ножан і збянтэжана паправіў рукою акуляры. Ён быў сярэдняга росту, хударлявы, і хоць досыць дужы для свайго складу, але, ад вялікай сарамяжлівасці, няспрытны. Фехтаваць на эспадронах ён не ўмеў нават у вучылішчы, а за паўтара года службы і зусім забыў гэтае штукарства. Узняўшы высока над галавой зброю, ён у той жа час інстынктыўна выставіў наперад левую руку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x