Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Пайду на вакзал, — сказаў сам сабе Рамашоў. — Усё роўна».

У бедным жыдоўскім мястэчку не было ніводнага рэстарана. Клубы, як ваенны, так і цывільны, былі ў самым убогім, запушчаным стане, і таму вакзал з'яўляўся адзіным месцам, куды звычайна часцяком ездзілі выпіць і развеяцца і нават пагуляць у карты. Ездзілі туды і дамы к прыходу пасажырскіх цягнікоў, што ўносіла маленькую разнастайнасць у глыбокую нудоту правінцыяльнага жыцця.

Рамашоў любіць хадзіць на вакзал па вечарах, к кур'ерскаму цягніку, які прыпыняўся тут у апошні раз перад прускай граніцай. З дзіўным зачараваннем, усхвалявана сачыў ён, як да станцыі, імкліва вылецеўшы з-за павароткі, пад'язджаў на ўсіх парах гэты цягнік усяго з пяці новенькіх, зіхатлівых вагонаў, як хутка раслі і разгараліся яго вогненныя вочы, што кідалі перад сабою на рэйкі светлыя плямы, і як ён, ужо гатовы праскочыць станцыю, імгненна, з сіпеннем і грукатам, прыпыняўся — «нібы волат, які ўхапіўся з разбегу за скалу», — думаў Рамашоў. З вагонаў, якія наскрозь ззялі вясёлымі святочнымі агнямі, выходзілі прыгожыя, багата апранутыя і выпешчаныя дамы ў дзівосных капялюшыках, у незвычайна зграбных касцюмах, выходзіла цывільнае панства, цудоўна апранутае, бесклапотна самаўпэўненае, з гучнымі галасамі, з французскай і нямецкай мовай, з вольнымі жэстамі, з лянівым смехам. Ніхто з іх ніколі, нават мелькам, не звяртаў увагі на Рамашова, але ён бачыў у іх кавалачак нейкага недасягальнага, вытанчанага, цудоўнага свету, дзе жыццё — вечнае свята і ўрачыстасць.

Праходзіла восем хвілін. Звінеў званок, свістаў паравоз, і зіхатлівы цягнік пакідаў станцыю. Таропка гасіліся агні на пероне і ў буфеце. Адразу надыходзіла цёмная будзённасць. І Рамашоў заўсёды падоўгу з ціхім, летуценным смуткам сачыў за чырвоным ліхтарыкам, які плаўна гойдаўся ззаду апошняга вагона, адыходзячы ў морак ночы і робячыся ледзь прыкметнай іскрынкай.

«Пайду на вакзал», — падумаў Рамашоў. Але адразу ж ён паглядзеў на свае галёшы і пачырванеў ад колкага сораму. Гэта былі цяжкія гумовыя галёшы ў паўтары чвэрткі глыбіні, аблепленыя даверху густой, як цеста, чорнай гразёй. Такія галёшы насілі ўсе афіцэры ў палку. Потым ён паглядзеў на свой шынель, абрэзаны, таксама дзеля гразі, да каленяў, з абвіслымі ўнізе махрамі, з зашмальцаванымі і расцягнутымі прарэшкамі, і ўздыхнуў. На мінулым тыдні, калі ён праходзіў па платформе каля таго самага кур'ерскага цягніка, ён прыкмеціў высокую, стройную, вельмі прыгожую даму ў чорнай сукенцы, якая стаяла ў дзвярах вагона першага класа. Яна была без капялюшыка, і Рамашоў хутка, але выразна паспеў разгледзець яе тонкі, правільны нос, цудоўныя маленькія і пухлыя губы і бліскучыя чорныя хвалістыя валасы, якія ад прамога прабора пасяродку галавы спускаліся ўніз да шчок, закрываючы скроні, канцы броваў і вушы. Ззаду яе, выглядаючы з-за яе пляча, стаяў рослы малады чалавек у светлым гарнітуры з ганарыстым тварам і з вусамі ўверх, як у імператара Вільгельма, нават крышку падобны да Вільгельма. Дама таксама паглядзела на Рамашова, і, як яму здалося, паглядзела пільна, з увагаю, і, праходзячы паўз яе, падпаручнік падумаў, як звычайна: «Вочы цудоўнай незнаёмкі з задавальненнем спыніліся на стройнай, хударлявай постаці маладога афіцэра». Але калі, прайшоўшы крокаў з дзесяць, Рамашоў раптам павярнуўся назад, каб яшчэ раз сустрэць позірк прыгожай дамы, ён угледзеў, што і яна і яе спадарожнік з захапленнем смяюцца, пазіраючы яму ўслед. Тады Рамашоў раптам з нечаканай яснасцю і як бы збоку ўявіў самога сябе, свае галёшы, шынель, бледны твар, блізарукасць, сваю звычайную разгубленасць і нязграбнасць, прыгадаў сваю толькі што прыдуманую прыгожую фразу і пачырванеў пакутліва, да вострага болю, ад нясцерпнага сораму. І нават цяпер, ідучы на адзіноце ў прыцемку вясенняга вечара, ён зноў яшчэ раз пачырванеў ад сораму за гэты ранейшы сорам.

— Не, куды ўжо на вакзал, — прашаптаў з горкай безнадзейнасцю Рамашоў. — Пахаджу крышку, а потым дадому...

Быў пачатак красавіка. Змрок ападаў непрыкметна для вока. Таполі, што раслі паабапал шашы, белыя, нізкія домікі з чарапічнымі дахамі па баках ад дарогі, постаці рэдкіх прахожых — усё счарнела, страціла фарбы і перспектыву; усе рэчы ператварыліся ў чорныя пляскатыя сілуэты, але абрысы іх з чароўнай акрэсленасцю стаялі ў смуглявым паветры. На захадзе за горадам гарэла зара. Быццам у жарало распаленага вулкана, які палаў вадкім золатам, падалі цяжкія шызыя воблакі і пунсавелі крывава-чырвонымі, і бурштынавымі, і фіялетавымі агнямі. А над вулканам узнімалася купалам угару, зелянеючы бірузою і аквамарынам, лагоднае вячэрняе вясенняе неба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x