Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рамашоў збянтэжана заморгаў вачмі.

— Не, я не заўважыў. Між іншым, здаецца, п'е...

— Ваш Назанскі — брыдкі! — са злосцю, стрыманым нізкім голасам сказала Шурачка. — Каб ад мяне залежала, я гэткіх бы людзей страляла, як шалёных сабак. Такія афіцэры — ганьба для палка, поскудзь!

Адразу ж пасля вячэры Мікалаеў, які еў гэтак жа многа і старанна, як і займаўся сваімі навукамі, стаў пазяхаць і, нарэшце, шчыра заўважыў:

— Панове, а што, каб хвілінку якую пайсці паспаць? «Падрамаць», як гаварылася ў старых, добрых раманах.

— Гэта зусім справядліва, Уладзімір Яфімавіч, — падхапіў Рамашоў з нейкай, як яму самому здалося, таропкай і дагодлівай вольнасцю. У той жа час, устаючы з-за стала, ён падумаў тужліва: «Так, са мной тут не цырымоняцца. І навошта толькі я лезу?»

У яго было такое ўражанне, як быццам Мікалаеў з радасцю гоніць яго з дому. Але тым не менш, развітваючыся з ім знарок раней, чым з Шурачкай, ён думаў з асалодаю, што вось зараз ён адчуе моцны і ласкавы поціск мілай жаночай рукі. Аб гэтым ён думаў кожны раз, калі пакідаў іх дом. І калі гэты момант надышоў, дык ён да такой ступені адчуў яе чароўны поціск, што не чуў, як Шурачка сказала яму:

— Вы, глядзіце, не забывайце пра нас. Тут вам заўсёды рады. Чым піць са сваім Назанскім, сядзіце лепш у нас. Толькі памятайце: мы з вамі не цырымонімся.

Ён пачуў гэтыя словы ў сваёй свядомасці і зразумеў іх толькі тады, калі выйшаў на вуліцу.

— Так, са мной не цырымоняцца, — прашаптаў ён з той горкай крыўдай, да якой так хваравіта схільны маладыя і самалюбныя людзі яго ўзросту.

V

Рамашоў выйшаў на ганак. Ноч зрабілася яшчэ гусцейшая, яшчэ больш чорная і цёплая. Падпаручнік вобмацкам ішоў уздоўж штыкетніка, трымаючыся за яго рукамі, і чакаў, пакуль яго вочы прывыкнуць да мораку. У гэты час дзверы, якія вялі на кухню Мікалаевых, раптам расчыніліся, кінуўшы на імгненне ў цемру вялікую паласу туманнага жоўтага святла. Нехта зашлёпаў па гразі, і Рамашоў пачуў злосны голас дзеншчыка Мікалаевых, Сцяпана:

— Ходзіць, ходзіць кожны дзень. І чаго ходзіць, чорт яго ведае!..

А другі салдацкі голас, незнаёмы падпаручніку, адказаў абыякава, разам з працяглым, лянівым позехам:

— Справы, браток ты мой... З раскошы гэта ўсё. Ну, аставайся здаровы, ці што, Сцяпан.

— Бывай, Баулін. Заходзь калі.

Рамашоў прытуліўся да штыкетніка. Ад вострага сораму ён пачырванеў, нягледзячы на цемру; усё цела яго пакрылася адразу потам, і быццам тысячы іголак закалолі яго скуру на нагах і на спіне. «Вядома! Нават дзеншчыкі смяюцца», — падумаў ён з адчаем. Адразу ж ён прыгадаў увесь сённяшні вечар, і ў розных словах, у тоне фраз, у позірках, якімі абменьваліся гаспадары, ён адразу ўгледзеў шмат не заўважаных ім раней дробязей, якія, як яму цяпер здавалася, сведчылі аб нядбайнасці і насмешцы, аб нецярплівым раздражненні супраць надакучлівага госця.

— Якая ганьба, якая ганьба! — шаптаў падпаручнік, не кратаючыся з месца. — Дайсці да таго, што цябе ледзьве церпяць, калі ты прыходзіш... Не, досыць. Цяпер я ўжо цвёрда ведаю, што досыць!

У гасцінай у Мікалаевых патух агонь. «Вось яны ўжо ў спальні», — падумаў Рамашоў і вельмі выразна ўявіў сабе, як Мікалаевы, кладучыся спаць, распранаюцца адно пры адным з прывычным раўнадушшам і бессаромнасцю даўно жанатых людзей і гавораць аб ім. Яна ў адной спадніцы прычосвае перад люстэркам на ноч валасы. Уладзімір Яфімавіч сядзіць у сподняй бялізне на ложку, сцягвае бот і, чырванеючы ад намагання, гаворыць злосна і сонна: «Мне, Шурачка, твой Рамашоў надакучыў, не ўяўляеш як. Здзіўляюся, чаго ты з ім так важдаешся?» А Шурачка, не выпускаючы з рота шпілек і не паварочваючыся, адказвае яму ў люстэрка нездаволеным тонам: «Ён зусім не мой, а твой!..»

Мінула яшчэ пяць хвілін, пакуль Рамашоў, які мучыўся ад гэтых пакутлівых і горкіх думак, адважыўся ісці далей. Міма ўсяго доўгага штыкетніка, які агароджваў дом Мікалаевых, ён прайшоў крадучыся, асцярожна выцягваючы ногі з гразі, нібыта яго маглі пачуць і злавіць на нечым нядобрым. Дахаты ісці яму не хацелася: нават было страшна і прыкра ўспамінаць пра свой вузкі і доўгі, з адным акном, пакой з усімі рэчамі, якія да агіды надакучылі яму. «Вось, на злосць ёй, пайду да Назанскага, — вырашыў ён нечакана і адразу адчуў у гэтым нейкае містычнае задавальненне. — Яна лаяла мяне за дружбу з Назанскім, дык вось я на злосць! І няхай!..»

Узняўшы вочы ў неба і моцна прыціснуўшы да грудзей руку, ён горача сказаў сам сабе: «Клянуся, клянуся, што я апошні раз прыходзіў да іх. Не хачу больш цярпець такога ўніжэння. Клянуся!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x