Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Маю гонар кланяцца, — ветліва залапатаў Мікіта Назаравіч. — Вельмі прыемна бачыць вас... А я ўжо тут чакаю ад самай абедні. Даўно я вас бачыў, нават засумаваў. Што гэта вы да нас ніколі не наведаецеся? Нашы сцяпанскія паненкі нават смяюцца з вас.

І раптам, падхоплены нечаканым успамінам, ён пачаў рагатаць на ўсю сілу.

— Вось я вам скажу, пацеха была сёння! — усклікнуў ён, давячыся і пырскаючы. — Ха-ха-ха-ха... Ажно сілы не ставала смяяцца!..

— Што здарылася? Што за пацеха? — груба спытаў я, не хаваючы свайго раздражнення.

— Пасля абедні скандал тут быў, — гаварыў далей Мікіта Назаравіч, перарываючы сваю гаворку залпамі рогату. — Перабродскія дзяўчаты... Не, далібог, не вытрымаю!.. Перабродскія дзяўчаты злавілі на плошчы ведзьму... Гэта значыць, вядома, яны яе ведзьмай завуць, са сваёй мужыцкай неадукаванасці... Ну, і далі ж яны ёй дыхту!.. Хацелі дзёгцем выпацкаць, ды яна выкруцілася неяк, уцякла...

Страшэнная здагадка бліснула ў мяне ў галаве. Я кінуўся да канторшчыка і, не памятаючы сябе ад хвалявання, моцна ўчапіўся рукою ў яго плячо.

— Што вы гаворыце! — закрычаў я ў шаленстве. — Ды перастаньце смяяцца, ліха на вас! Якую ведзьму вы маеце на ўвазе?

Ён раптам адразу перастаў смяяцца і вылупіў на мяне круглыя, спалоханыя вочы.

— Я... я... сапраўды, не ведаю, — разгублена залапатаў ён. — Здаецца, нейкая Самуйліха... Мануйліха... або... Дазвольце... Дачка нейкай Мануйліхі?.. Тут штосьці такое гаварылі мужыкі, але я, прызнацца, забыў.

Я прымусіў яго расказаць мне па парадку ўсё, што ён бачыў і чуў. Ён гаварыў нейкую бязглуздзіцу, блытаючыся ў падрабязнасцях, і я кожную хвіліну перабіваў яго нецярплівымі пытаннямі і выкрыкамі, амаль лаянкай. З таго, што ён расказаў, я зразумеў вельмі мала і толькі месяцы праз два аднавіў усю паслядоўнасць гэтага праклятага здарэння са слоў яго сведкі, жонкі казённага ляснічага, якая ў той дзень таксама была на абедні.

Маё прадчуванне не ашукала мяне. Алеся пераадолела сваю боязь і прыйшла ў царкву; хоць яна спазнілася і стала ў царкве пры дзвярах, яе прыход быў адразу ж заўважаны ўсімі сялянамі, якія былі ў царкве. Усю службу жанчыны перашэптваліся і азіраліся назад.

Аднак Алеся знайшла ў сабе дастаткова сілы, каб дабыць да канца абедні. Мабыць, яна не зразумела сапраўднага значэння гэтых варожых позіркаў, мабыць, з гонару пагарджала імі. Але калі яна выйшла з царквы, дык ля самай агароджы яе з усіх бакоў абступіла купка баб, якая з хвіліны на хвіліну ўсё павялічвалася і ўсё шчыльней падступала да Алесі. Спачатку яны толькі моўчкі і нахабна разглядалі бездапаможную дзяўчыну, якая палахліва азіралася на бакі. Пасля паляцелі грубыя насмешкі, моцныя слоўцы, лаянка, пасля паасобныя словы зліліся ў адзіны прарэзлівы бабскі крык, у якім нічога нельга было разабраць і які яшчэ больш распальваў нервы ўзбуджанага натоўпу. Некалькі разоў Алеся старалася прабіцца праз гэтае жывое страшнае кола, але яе адразу ж адкідалі зноў на сярэдзіну. Раптам вісклявы старэчы голас закрычаў аднекуль ззаду: «Дзёгцем яе, сцерву, дзёгцем!» (Вядома, што ў Маларасіі пэцканне дзёгцем нават варотаў той хаты, дзе жыве дзяўчына, звязана для яе з найвялікшай, нязмыўнай ганьбай.) Амаль у тую ж хвіліну над галовамі ашалелых баб паявілася мазніца з дзёгцем і пэндзлем, якую перадавалі з рук у рукі.

Тады Алеся, у прыпадку гневу, жаху і адчаю, кінулася на першую ж сваю мучыцельку так імкліва, што збіла яе з ног. Адразу ж на зямлі закіпела калатнеча, і дзесяткі целаў змяшаліся ў адну агульную крыклівую масу. Аднак Алесі проста нейкім цудам удалося выслізнуць з гэтага клубка, і яна з усіх ног пабегла па дарозе — без хусткі, у падранай адзежыне, з-пад якой у шмат якіх месцах было відаць голае цела. Услед за ёю з лаянкай, рогатам і цюгаканнем паляцела каменне. Аднак пагналася за ёю толькі некалькі чалавек, ды і тыя адразу адсталі... Адбегшы крокаў на пяцьдзесят, Алеся спынілася, павярнула да ачмурэлага натоўпу свой бледны, падрапаны, акрываўлены твар і крыкнула так зычна, што кожнае яе слова было чутно на плошчы:

— Ну, глядзіце ж!.. Вы яшчэ ў мяне ўспомніце гэта! Вы яшчэ ўсе паплачаце ўволю!

Гэтая пагроза, як мне потым перадавала тая ж самая сведка, была сказана з такой страшэннай нянавісцю, такім рашучым, прароцкім тонам, што на імгненне ўвесь натоўп як быццам скамянеў, але толькі на імгненне, бо адразу грымнуў новы выбух лаянкі.

Паўтараю, пра многія падрабязнасці гэтага здарэння я даведаўся значна пазней. У мяне не хапіла сілы і цярплівасці даслухаць да канца тое, што расказваў Мішчанка. Я раптам успомніў, што Ярмола, мусіць, не паспеў яшчэ рассядлаць каня, і, не сказаўшы збянтэжанаму канторшчыку ні слова, шпарка выбег на вуліцу. Ярмола сапраўды яшчэ вадзіў Таранчыка ўздоўж плота. Я хутка закілзаў каня, зацягнуў папругі і аб'ездам, каб зноў не прабірацца праз п'яны натоўп, паскакаў у лес.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x