Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты думаеш, што бог не прыме цябе? — дапытваўся я з гарачнасцю. — Хіба ў яго не хопіць для цябе міласэрнасці? У таго, хто, верхаводзячы мільёнамі анёлаў, сышоў, аднак, на зямлю і прыняў жахлівую, ганебную смерць дзеля выратавання ўсіх людзей? У таго, хто не пагрэбаваў раскаяннем самай апошняй жанчыны і абяцаў разбойніку-забойцу, што ён сёння ж будзе з ім у раі?..

Усё гэта было ўжо не новае ў маім тлумачэнні, але на гэты раз Алеся і слухаць мяне не стала. Яна хуткім рухам сарвала з сябе хустку і, скамячыўшы яе, кінула мне ў твар. Пачалася тузанка. Я стараўся адабраць у яе кветку свідзіны. Супраціўляючыся, яна ўпала на зямлю і пацягнула мяне за сабою, радасна смеючыся і падстаўляючы мне свае, раскрытыя частым дыханнем, вільготныя мілыя губы...

Позна ўночы, калі мы развіталіся і ўжо разышліся на досыць вялікую адлегласць, я раптам пачуў за сабою голас Алесі:

— Ванечка! Пачакай хвілінку... Я табе нешта скажу!

Я павярнуўся і пайшоў ёй насустрач. Алеся хуценька падбегла да мяне. На небе ўжо стаяў тонкі сярэбраны шчарбаты серп маладзіка, і пры яго бледным святле я ўбачыў, што вочы ў Алесі паўнюткі буйных нявылітых слёз.

— Алеся, аб чым ты? — спытаў я трывожна.

Яна схапіла мае рукі і пачала іх цалаваць.

— Любы мой... які ты харошы! Які ты добры! — гаварыла яна дрыготкім голасам. — Я зараз ішла і падумала: як ты мяне моцна кахаеш!.. І, ведаеш, мне страшэнна хочацца зрабіць табе што-небудзь вельмі-вельмі прыемнае.

— Алеся... Дарагая мая, супакойся...

— Паслухай, скажы мне, — гаварыла яна далей, — ты б вельмі быў здаволены, каб я калі-небудзь пайшла ў царкву? Толькі праўду, шчырую праўду скажы.

Я задумаўся. У мяне раптам мільганула ў галаве прымхлівая думка: а ці не здарыцца праз гэта якое-небудзь няшчасце?

— Чаго ты маўчыш? Ну, гавары хутчэй, быў бы ты гэтаму рады ці табе ўсё роўна?

— Як табе сказаць, Алеся? — пачаў я сумеўшыся. — Так, мусіць, мне гэта было б прыемна. Я ж шмат разоў казаў табе, што мужчына можа не верыць, сумнявацца, нават смяяцца ўрэшце. Але жанчына... жанчына павінна быць набожная без разважанняў. У той простай і пяшчотнай даверлівасці, з якой яна аддае сябе пад ахову бога, я заўсёды адчуваю штосьці зварушлівае, жаноцкае і цудоўнае.

Я змоўк. Алеся таксама маўчала, прытуліўшыся галавою да маіх грудзей.

— А чаму ты спытала ў мяне пра гэта? — пацікавіўся я.

Яна раптам схамянулася.

— Так сабе... Проста спытала... Ты не звяртай увагі. Ну, да пабачэння, любы. Прыходзь жа заўтра.

Яна пайшла. Я яшчэ доўга глядзеў у цемру, прыслухоўваючыся да частых, ціхіх крокаў. Раптам нечаканы жах прадчування ахапіў мяне. Мне страшэнна захацелася пабегчы ўслед за Алесяй, дагнаць яе і прасіць, нават патрабаваць, каб яна не ішла ў царкву. Але я стрымаў сваё раптоўнае парыванне і нават — памятаю — ідучы дадому, сказаў уголас:

— Здаецца, вас саміх, дарагі мой Ванечка, апанавалі забабоны.

О, божа мой! Чаму я не паслухаўся тады свайго сэрца, якое — я цяпер цвёрда перакананы ў гэтым! — ніколі не памыляецца ў сваіх хуткіх тайных прадчуваннях.

XII

На другі дзень пасля спаткання было якраз свята тройцы, якое прыпала сёлета на дзень велікамучаніка Цімафея, калі, паводле народных паданняў, бываюць знакі перад бясхлебіцай. Сяло Пераброд у царкоўных адносінах лічылася за прыпісное, гэта значыць — у ім хоць і стаяла царква, але асобнага святара пры ёй не было, а зрэдку прыязджаў, пастом і па вялікіх святах, святар з сяла Воўчага.

Мне ў гэты дзень неабходна было з'ездзіць па службовых справах у суседняе мястэчка, і я падаўся туды гадзіне а восьмай уранні, яшчэ па халадку, верхам. Для раз'ездаў я даўно ўжо прыдбаў сабе невялічкага жарэбчыка гадоў шасці-сямі, з мясцовай несамавітай пароды, вельмі старанна, з любоўю выпешчанага ранейшым гаспадаром, павятовым каморнікам. Каня звалі Таранчык. Я моцна прывык да гэтай мілай жывёліны з дужымі, тоненькімі, стройнымі ножкамі, з калматай грыўкай, з-пад якой злосна і недаверліва пазіралі агністыя вочкі, з моцнымі, энергічна сцятымі зубамі. Масці ён быў даволі рэдкай і смешнай: увесь сівы, мышасты, і толькі па крыжы ў яго ішлі пярэстыя, белыя і чорныя плямы.

Мне прыйшлося праязджаць праз усё сяло. Вялікая зялёная плошча, якая ішла ад царквы да шынка, была ўсцяж занята доўгімі радамі калёс, на якіх з жонкамі і дзецьмі прыехалі на свята сяляне навакольных вёсак: Валошы, Зульні і Пачалоўкі. Паміж калёсамі сноўдалі людзі. Нягледзячы на ранні час і строгія пастановы, паміж імі ўжо заўважаліся п'яныя (гарэлкай па святах і ў начны час гандляваў паціху былы шынкар Сруль). Раніца была ціхая, душная. У паветры парыла, і дзень абяцаў быць нясцерпна гарачым. На распаленым і нібыта зацягнутым серабрыстым пылам небе не было відаць ніводнага воблачка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x