Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

О зямля, што з табою робіцца, што з табою робяць дабрадзеі-цывілізатары. Пад якім атамным прыцэлам ты ідзеш у светлае будучае, у трэцяе тысячагоддзе. Нікому і нідзе, ні чалавеку, ні зверу, ні птушцы, ні казюрцы няма паратунку. I цішыня, цішыня, усё стабільна, усё добранадзейна і ўстойліва.

Адзінае што ў той вечар, калі вяскоўцы, саромеючыся і пазбягаючы адно аднаго, наведалі бусліныя Курапаты, як кажуць, смяротна, нягледзячы на сухі закон і поўную адсутнасць у акрузе спіртнога, напіліся. Да няцямнасці глынулі калгасны актывіст і стары вясковы егер на грамадскіх пачатках. Намурзаліся, пабіліся і жонак сваіх трохі паганялі. А на другі вечар сабраліся з усёй акругі старыя разам з егерам, прыйшлі на луг з рыдлёўкамі. Выкапалі адну брацкую магілу, пазносілі, пахавалі буслоў. Зраўнялі зямлю, заклалі дзірваном. Прытрусілі травой: нам жа тут сена касіць, нам жа тым сенам кароў карміць. Ад тых кароў нам, нашым дзецям і ўнукам малако піць. Не было тут нічога. Не было, таму што не магло такога быць.

А крыху пазней памёр егер. Сам, сам памёр. Хоць, здавалася на выгляд, і дужы, але сэрца, сэрца. Дасталося яго сэрцу. Вайну прайшоў, артылерыст, камандзір батарэі. Не хварэў і не скардзіўся на хваробы, па дактарах не хадзіў. Раптоўна, нечакана, узяў і памёр. Сапраўды сам. Але, але, але…

Дзень памяці продкаў. Вялікі дзень памінання. Дзень нашай чалавечай памяці, што робіць нас людзьмі, трымае, не дае перарвацца нітцы часу, звяно ў ланцугу, што яднае і звязвае дзень мінулы, сённяшні і будучы. Хто, цвярозы розумам, наважыцца зрабіць замах на яго? Кашчунства нават думаць аб гэтым. У кожнага ж з нас ёсць ці былі бацька і маці – бацькі. Яны нас нарадзілі. Гэта і ёсць наша радзіма. I яе мы пакідаем сваім дзецям, нарадзіўшы іх. Дык хто ж здольны падняць руку на радзіму, на самога сябе. Самазабойцы, канечне, не звяліся з зямлі, з роду чалавечага. Але іх не вельмі ўжо і шмат. Ды і падымаюць яны руку толькі на тое, што прыналежыць ім. Тушаць толькі сваю ўласную свечку, якую маюць права патушыць, не шкодзячы нікому. Тушыць свечку чужую – гэта ўжо нешта іншае, імя чаму нават не злачынства, а вар’яцтва. Хаця гэта ўласціва, датычыцца, пэўна, чалавека звычайнага, пэўна, элементарна сумленнага, прыстойнага. Розум і вар’яцтва, гонар і прыстойнасць палітыка – гэта ўжо нешта зусім інакшае. Вялікая палітыка кіруе ўжо сама сабою, не азіраючыся на нечую памяць і жыццё, кіруецца інстынктам уласнай бяспекі палітыкаў і іх кар’еры. Але гэта ўжо з адчуванняў больш позніх. А тады, папаўдні трыццатага кастрычніка, хоць і было прадчуванне нейкай незразумелай бяды, што напаўзае зноў жа невядома адкуль, напаўзагнанасці, напаўзвярынай скаванасці, усё ж не верылася, што тут, у сталічным горадзе, на жалобнай плошчы каля ўвахода на Маскоўскія могілкі, можа пачацца паляванне. Машыны спецыяльнага прызначэння, хоць і былі нязвыклыя воку, але міралюбныя, як, пэўна, міралюбны кракадзіл, пакуль не пакажа пашчу. Вялікае мноства міліцыі таксама не вельмі палохала. Міліцыя ж з дзяцінства свая, каторая нас беражэ. А да ўсяго, напярэдадні гэтага дня памінання ў Доме літаратара Саюза пісьменнікаў БССР на партыйным сходзе сакратара гаркома партыі Мінска спыталі (пытанне задаў пісьменнік Васіль Сёмуха): Па горадзе ходзяць чуткі, што заўтра, калі мы пойдзем на могілкі памянуць продкаў, нас будуць біць дубінкамі, нібыта рабочых з прадпрыемстваў пазвалі на дапамогу: прыходзьце на Маскоўскія могілкі – дубінкі мы вам знойдзем. Ці праўда гэта? Я ўсё роўна з жонкай і дачкою пайду, каб ускасці кветкі на магілы Караткевіча і Машэрава. Прашу адказаць: будуць нас біць дубінкамі?

Галко, сакратар Мінскага гаркома партыі, палічыў гэта пытанне правакацыйным. А між тым паляванне фактычна пачалося ўжо. Не так даўно ў рукі грамадскасці трапіў дакумент, дзе распрацаваны падрабязны план гэтага палявання. Усё распісана, хто і за што адказвае, хто ўзначальвае групу «загоншчыкаў», хто групу захопу, за тыя ж самыя дубінкі – тэхнічныя і механізаваныя сродкі палявання. Народ і партыя – адзіныя. Не хочаш, а мусіш гаварыць заклікамі. Чаго ж толькі варта гэта адзінства, калі нават камуністы камуністам хлусілі ў вочы. Цяжка ж паверыць, каб сам авангардны авангард, айцы горада не ведалі, што будзе заўтра, каб план таго палявання склаўся без іх удзелу. Але дапусцім на хвіліну, што гэта так: не ведалі, абышлі іх. Тады другое пытанне: чаго ж варты такі авангард, ці рэальная яго ўлада? I хто правакатар? Дзе і хто такі поп Гапон? Пытанні, пытанні, пытанні. Яны ўжо нам надакучылі. Сапраўды, адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, што ніводзін разумнік не адкажа. Але нешта занадта гаваркіх ці то дурняў, ці то разумнікаў распладзілася. Хто іх толькі напладзіў? Чым вінавата гэта зямля, што такі багаты на іх ураджай? Чаму такое атрутнае насенне, з чыёй рукі лягло ў зямлю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x