Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але толькі дзіўна, не больш таго, бо жыццё да звера і чалавека ў тыя міласэрныя дні не ведала літасці. I не ўсе і не ўсюды адчулі і прызналі тую міласэрнасць нябёс, той боскі голас, кліч-курлыканне. Той-сёй, канечне, пачухаў патыліцу, задумаўся, адклаў убок, схаваў ці здаў зусім стрэльбу, развітаўся з ёю назаўсёды. Толькі ўсё роўна паляўнічыя сезоны пачыналіся дзень у дзень, хвіліна ў хвіліну, як абвяшчаліся.

I хвіліны тыя былі жудаснымі. Грукат на сенажацях, пры азярынах і дубровах – як пры штурме рэйхстага. Роўна ў дваццаць чатыры нуль-нуль, у няўчассе, у глухі час Быка глухлі і слеплі рэкі, азёры, лясы, людзі і звяры. Свінцовы град сыпаўся з неба, як дождж. Звер абміраў і шыўся ў норы. Птушка дзікая, хоць і пазначаная радыяцыяй, губляла галаву, заплюшчвалася і ў апошнім адчаі цягнула з балот і вады ў глухаманцы лазнякоў – у вёску, на сялянскі падворак, да сваіх хатніх суродзічаў. А кананада вакол не сціхала. На вайне як на вайне. Білі, нішчылі ўсё жывое, што лётала, поўзала, рухалася і не здольна было рухацца. Азарт. Нармальны стан і паводзіны чалавека са стрэльбаю. Закон вечнага чалавечага спектакля: калі ёсць стрэльба, значыць, яна павінна стрэліць. Чалавек – уладар прыроды і абавязаны змагацца з ёю і скарыць яе.

I ён змагаўся. Адзін, гуртам, ланцугом, клінам, свіннёю. I вось ужо прыкмеціў недзе ў раёне салігорскіх рукатворных гор здзічэлага ад адзіноцтва, састарэлага ўжо і загадзя пасоленага зайца. Ён там, сярод салявых адвалаў, як сведчаць некаторыя аматары прыроды, вельмі добра асвойтаўся і прыжыўся. Там жа, на Случчыне, на журботных яе палях, як сведчыць пісьменнік Алесь Жук, адстрэльвалі апошняга жураўля. Па сведчанні газеты «Труд», у Вілейскім раёне мясцовая знаць, што прыбыла на запаведнае лебядзінае возера, наладзіла сабе там каралеўскае паляванне. Усюды, усюды, з краю ў край рэспублікі. Усё жывое ў прыродзе і чалавеку аганізавала, расстрэльвалася ва ўпор.

Але асабліва ўдалым, проста цудоўным было паляванне ўсё ж на Палессі, таму што ў Беларусі нічога так не любяць, як Палессе, ні аб адным кутку не складзена больш песень і паданняў, раманаў і вершаў, не праспявана больш песень. Гэтыя песні і казкі расстрэльвалі, а праўдзівей, дастрэльвалі пасля меліяратараў і Чарнобыля. Гэта магла б засведчыць і палеская ластаўка, светлае і чыстае цудадзіця Палесся. I там ішло паляванне іменна на гэта цуда, на дзіця, пад белымі крыламі якога знаходзіцца сама беларуская зямля… «Белый аист летит над Полесьем…» Прыгожа. Іменна на аіста-бусла і ішло там паляванне.

На месца будучага бою раць прыбыла механізаваная: дзяржаўнага жалобнага колеру «Волгі» паглынулі запаведнікі; дэмас-«Лады», як славянскія ладдзі, пацягнулі ў месцы больш дэмакратычныя, да даступных берагоў рэчак і азярын, «казак-электроны» – «Запарожцы», матацыклы паскакалі ў непралазнасць балотных хмызоў.

На беразе ракі пад дубам з кучаравай водмаладдзю, тым самым, што прыйшоў у жыццё ўжо з небыцця гэтаю вясной, сталі табарам, аб’ядналіся тры машыны: «Волга», «Лада», «Запарожац». Як кажуць, нефармальны інтэрнацыянал. Але нефармальнасць нефармальнасцю, а форму выканалі. «Волзе» аддалі самае лепшае месца, у зацішку і ўкрыцці галін дрэва, на той выпадак, калі надарыцца дожджык – не дастане. А ўсё астатняе было па сцэнарыі, пісаным жыццём. Інтэрнацыянальна згуртаваўшы рады, урэзалі вінца, гарэлачкі і каньяку, таго, «Белага аіста», піўка таксама. У дваццаць чатыры нуль-нуль, у час Быка, адсалютавалі. На світанні прачнуліся, абмундзіраваліся, каб па суху і па вадзе. Узброіліся і пайшлі, ужо, лічы, па вайне і на вайну, у блакаду стрэльбавай пальбы. Для іх гэта блакада і вайна аказалася бяскроўнай. У прыродзе ўсё, што можна толькі забіць і згвалціць, было ўжо забіта і абрабавана. Нікога не бачылі, нікога не чулі, ніякай шкоды нікому не зрабілі, але боепрыпасы выкарысталі. Стомленыя, але задаволеныя, крыху безупыннай кананадай прыглушаныя, вярнуліся ў свой табар. I тут, во жах, дзяржаўная «Волга», з такім клопатам прытуленая ў зацішку, аказалася ў тым самым, у гаўне. Дожджык яе мо б і не дасягнуў, а буслы дасталі, здолелі. I ніякай пачцівасці і павагі, густа, шчодра і рознакалярова: верх, багажнік, дзверцы, шкло. Так шчодра і густа, што няйнакш як з перапуду.

– Гэта колькі ж іх тут шчыравала, – амаль добразычліва здзівіўся ўладальнік персанальнай «Волгі».

– Пачвары, – абражана ўзвыў вадзіцель, – зараз палічым. – I рвануў з пляча стрэльбу.

Але яго апярэдзіла паслужлівая каманда з «казак-электрона». Чатыры стрэлы зліліся ў адзін. Рэха яшчэ лунала, шапацела па дуброве, скокам бегла па рацэ і сенажаці, а дзве дасціпна схіленыя з гнязда птушыныя галавы, як бел-чырвона-белыя сцягі, з шапаценнем крывавячы маладую, што не паспела ў першае сваё лета адраджэння яшчэ зашэрхнуць, задубець, лістоту, упалі да ног уладальніка персанальнай «Волгі», які ў ахоўнага колеру шыкоўным паляўнічым сваім касцюме амаль помнікава-бронзава стаяў пад дубам. Быў ён сінявокі, шырокі тварам і целам, па-бацькоўску ўсмешлівы. – Варты сапраўднага паляўнічага стрэл, – па-бацькоўску ўхваліў ён стралкоў. Але не паспеў яшчэ закончыць гэтую хвалу, як буслінае гняздо ўзляцела разам угару. Памкнула ўгару дымным воблакам пылу і пер’я, чорнассохлымі суччамі-галавешкамі, белаю пенай шырока распасцёртых птушыных крылаў. Здавалася, пякучы слуп полымя і агню выхапіўся з макаўкі дуба і пайшоў у сіняе неба. Дуб стрэліў агнём у сонца і падпаліў сам сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x