Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Эпізод гэты доўжыўся мінуту.

З Куратара нібы выпусцілі пару. Ён набыў тое, чаго дамагаўся – галоснасць, дэмакратыю і свабодны доступ да мікрафона. I, здаецца, разгубіўся: трымаць і не пушчаць не было каго, слухацца яго не сталі. А казаць яму не надта было што, акрамя як паўтарыць казанае Пракуратарам.

– I гэта дэмакратыя? Гэта дэмакратыя? Гэта анархія, а не дэмакратыя! – некалькі разоў паўтарыў ён, стоячы за трыбунай, як не маючы сіл развітацца з ёй.

Але паўтарэнне тое было грознае. У ім ужо было чутно бразганне паляўнічых стрэльбаў, крокі ботаў батальёнаў міліцыі і войск спецыяльнага прызначэння, посвіст гумавых дубінак, рык матораў машын-вадамётаў, згаладалых «чорных варанкоў».

Паляванне, паляванне, паляванне. Супраць каго? Наіўнае пытанне: каго можа сёння ўпаляваць афіцыйна зарэгістраваны паляўнічы. Звера і птушкі не так ужо шмат: меліяратары, мінвадгас – лепшыя на свеце паляўнічыя. А тое, што засталося, ацалела пасля іх, адстрэлена, пазначана адным чарнобыльскім залпам. I ў першы ж паляўнічы сезон пасля таго залпа паляванне ў Беларусі, у прыватнасці на пералётных птушак, было забаронена. Цяжка, праўда, меркаваць, чаго ў той забароне было больш: міласэрнасці ці жорсткасці. Паляўнічая здабыча, у асноўным качкі з прыпяцкай поймы, цягнула за межы рэспублікі, несучы радыяцыю. Паляўнічая раць па-за Беларуссю ўзбурліла: чаму выпускаеце заразную птушку за межы рэспублікі? Ім адказалі: калі вы такія апекуны і прыхільнікі чысціні расы, станавіцеся на мяжы і адстрэльвайце, не пускайце заразу.

Сітуацыя хоць і чыста паляўнічая, але вельмі сімптаматычная той, што адбылася трыццатага кастрычніка 1988 года ў горадзе Мінску: тады не хацелі, каб радыеактыўная зараза распаўзлася па краіне. Паляванне ж трыццатага кастрычніка было скіравана на выкараненне заразы, што паступала ў рэспубліку звонку – з Прыбалтыкі, дзе арганізаваўся Народны фронт, дый з Масквы, адкуль набягалі хвалі перабудовы і галоснасці, куды быў выціснуты, выгнаны Алесь Адамовіч. Трэба было захоўваць стабільнасць устояў антыперабудовачнай Вандэі. Аб гэтым прама і ў адкрытую гаварылася пазней ужо з усіх трыбун: вы што хочаце, каб і ў Беларусі было, як і ў Прыбалтыцы. Праўда, пры гэтым заставалася па-за ўвагаю: чаго ж хочуць самі беларусы. Ці на самай справе прагнуць яны зрабіцца паляўнічымі-вартаўнікамі, арганізавацца ў казацкія сотні і дзікія дывізіі, ці падыходзіць такая роля беларускаму народу. Але гэта ўжо, канечне, дробязі…

З дня чарнобыльскага залпу і з той нагоды прапушчанага восеньскага палявання мінулі два гады. Загоншчыкі дзікага палявання караля Стаха здолелі пераразмеркавацца, узброіцца і стальной згуртаванай раццю выстраіцца ў цэнтры, у сталіцы рэспублікі. Праўда, шмат чаго і ў рэспубліцы змянілася за гэты час. I час, абставіны палявання памяняліся. Больш нецярплівым, але і больш гуманным, міласэрным да чалавека і звера зрабіўся час. I не толькі птушка, чалавек і звер гэта адчулі. Акрыялі, пачалі прагнуць жыцця і дрэвы.

На тым жа, родным паэтэсе-ластаўцы Палессі ў апошнія гады невядома чаму высахла, памерла шмат дубоў. Стаялі стагоддзямі, стаялі вечна. А тут як жыццё самагубствам вырашылі кончыць. Вясна, адна, другая, усё ў рост, усё квітнее: вольха, асіна, бяроза, нават ясень. А дуб не распускаецца. Праўда, у тыя апошнія гады былі вялікія і доўгія паводкі. Нават не паводкі. Па заліўных сенажацях рэчак Ясельда, Случ, Бобрык, Пціч, па прыбярэжных прыпяцкіх ацалелых дубровах доўга стаяла і не сыходзіла вада, застойная, іржавая, па мохам зарослую бараду дуба. Мо ў той застойнай вадзе і затхнулася цар-дрэва, адмерла ў ім штосьці. I наканавана яму ўжо была печ – на дровы, калі не жадае квітнець. Інакшай карысці ад вас няма. Толькі сум насылаеце, пужаеце і ўдзень, і ўночы мярцвячынай жывое вока.

Але вось апошняю вясною як пачулі штосьці дубы, праведалі штосьці аб тым чалавечым спалоху, а мо нешта ў прыродзе вакол іх змянілася. I адчулі, паверылі ў тыя перамены дрэвы. Не адразу, праўда, а спакваля. Вясна ўжо адстаяла сваё. Набліжалася лета. I адной ноччу апрануўся лістом жывы, але позна аказваючы сябе глухі дуб-лянівец. А другой ноччу раскашлаціўся дуб памерлы, ды так густа агарнуўся зялёнай водмаладдзю, што багата хто ў вёсцы адмаўляўся веры даць вачам сваім. З гэтым мясцовага, сялянскага значэння дзівам супала яшчэ адно. Журавель на Палессі абазваўся, падаў чалавеку голас. А голас той быў ужо напаўзабыты палешукамі. Маладыя і не ведалі, не маглі адказаць, хто гэта крычыць-курлыкае. Толькі паважнага веку старыя пазналі, успомнілі: жораўка, журавельчык вярнуўся. Дзіўна, нібы з таго свету прыйшоў зноў да людзей, старых перад смерцю, перад вечным спачынам пацешыць, як дзетак маленькіх. Дажылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x